неаднаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Разнародны па складу; неаднастайны. Склад сходу быў неаднародны. Прыйшлі і фабрычныя работніцы і інтэлігенцыя. Арабей. Па нацыянальнаму саставу рабочы клас Беларусі быў неаднародны. «Звязда».

2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш. Неаднародныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цясля́р, цесляра, м.

Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны, узвядзеннем драўляных будынкаў, вырабам простай драўлянай мэблі. Ужо ўстаўляюць вокны, дзверы У млын славуты цесляры. Астрэйка. Калгасныя цесляры паспелі паставіць толькі зруб і кроквы ды пакласці столь над адным пакоем. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шча́сны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і шчаслівы. Я шчасны, што сынам быць гэтай зямлі Мне лёсам наканавана. Барадулін. Кастрычнік долю шчасную Прынёс у родны край. Астрэйка. Работай мірнай, шчаснай Заняты твой народ: Рабочы і калгаснік, Вучоны і пілот. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калекты́ў, ‑тыву, м.

Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнай дзейнасцю. Рабочы калектыў. Калектыў мастацкай самадзейнасці. // Група людзей, звязаных сумеснай работай у адной арганізацыі, установе, на прадпрыемства і пад. Фабрычны калектыў. □ Калектыву МТС уручалі пераходны Чырвоны сцяг за першынство ў рэспубліканскім спаборніцтве механізатараў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Качага́ррабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. кочега́р, укр. кочега́р ’тс’. Паводле Шанскага, 2, К, 363, з’яўляецца ўласна рускім словам, якое ўпершыню адзначаецца ў слоўніку рус. мовы ў 1847 г. Мяркуюць, што ў рус. мове ўзнікла фармацыя ад слова кочерга пры дапамозе суфікса ‑ар*кочергар. Гэта ўтварэнне не захавалася і хутка (дысіміляцыяй) трансфармавалася ў кочегар. Гл. Фасмер, 2, 357; Гараеў, Доп. I, 21. Але дзіўна, што «стадыя» кочергар так хутка знікла, не пакінуўшы рэальных слядоў. Трэба дапусціць досыць доўгае існаванне слова ў вуснай форме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́йміт ’наёмны работнік, парабак’ (БРС, Нас., Гарб., Грыг., Пятк., ТС), ’наёмнік’ (Гарэц., Яруш.), на́йміты ’наёмны рабочы, парабак’ (ТС), таксама на́ймітка ’парабчанка, служанка’ (Грыг., ТС, Сл. ПЗБ), на́йметка ’тс’ (Нас.), на́ймічка ’тс’ (Янк. 1, Кліх, Сл. ПЗБ, ТС), наймі́тная ’служанка’ (клімав., Растарг., Да характ., 207), найміта́ ’наёмныя работнікі ці работніца’ (Ян.). Рус. найми́т, найми́та, наймитка, наймичка, укр. на́ймит, на́ймичка, на́ймиття (зборн.), польск. najmit, najmitkaукр., Варш. сл.). Утворана ад *najьmъ, гл. найм ’наём, найманне’, пры дапамозе рэдкага суфікса ‑іт‑, параўн. касьбіт, малацьбіт, што далучаецца пераважна да асновы аддзеяслоўных назоўнікаў (Сцяцко, Афікс. наз., 53).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дако́р, ‑у, м.

Папрок, незадавальненне, выказаныя каму‑н. або ў дачыненні да каго‑н. — Аскольд, чаму ж вы шклянак не вынеслі? — кінула ласкавы дакор трактарысту дзяўчына. Пальчэўскі. Кіпіць работа цяжкая Ад рання і да ночы, Ніхто не йдзе з дакорамі — Такі ўжо люд рабочы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарнавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да горна (гл. горан). Гарнавы інструмент.

2. у знач. наз. гарнавы́, ‑ога, м. Рабочы пры горне. Тут быў старэйшы гарнавы першай домны, таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна, настаўнік дзесяткаў гарнавых, якім ён аддаваў свой вялікі саракагадовы вопыт. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубі́ла, ‑а, ж.

Ручны інструмент, род долата для апрацоўкі металу і каменю. Адзін рабочы прыстаўляў да прэнта зубіла, другі біў зверху молатам. Чорны. Часта люлькаю пыхкаў, злаваўся і грукаў Малатком па зубілу — разносіўся звон. Высякалі яго працавітыя рукі На каменні слупкі невядомых імён. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́дчык, ‑а, м.

1. Баец, які наводзіць гармату, кулямёт і пад. на цэль. Яны ўтраіх — капітан, камандзір гарматы і наводчык — сочаць за небам. Ракітны.

2. Рабочы, які займаецца наводкай чаго‑н. Наводчык мастоў.

3. Член зладзейскай шайкі, які наводзіць на месца, дзе можна красці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)