На́йміт ’наёмны работнік, парабак’ (БРС, Нас., Гарб., Грыг., Пятк., ТС), ’наёмнік’ (Гарэц., Яруш.), на́йміты ’наёмны рабочы, парабак’ (ТС), таксама на́ймітка ’парабчанка, служанка’ (Грыг., ТС, Сл. ПЗБ), на́йметка ’тс’ (Нас.), на́ймічка ’тс’ (Янк. 1, Кліх, Сл. ПЗБ, ТС), наймі́тная ’служанка’ (клімав., Растарг., Да характ., 207), найміта́ ’наёмныя работнікі ці работніца’ (Ян.). Рус. найми́т, найми́та, наймитка, наймичка, укр. на́ймит, на́ймичка, на́ймиття (зборн.), польск. najmit, najmitkaукр., Варш. сл.). Утворана ад *najьmъ, гл. найм ’наём, найманне’, пры дапамозе рэдкага суфікса ‑іт‑, параўн. касьбіт, малацьбіт, што далучаецца пераважна да асновы аддзеяслоўных назоўнікаў (Сцяцко, Афікс. наз., 53).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)