◎ Пу́мні ’месца, дзе пальцы сутыкаюцца з пясцю, калі рука сціскаецца ў кулак’ (пін., Сл. Брэс.). Магчыма, утворана ад мяць, мну (*по‑мні/*па‑мнП).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пэ́пка ’пыса (у каровы)’ (драг., ЛА, 1). Няясна. Магчыма, фанетычны варыянт да піпка ’кончык (носа)’; параўн. таксама польск. papa ’морда’, рурка ’сасок’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пялю́ннік ’хлеў’ (баран., Сл. Брэс.). Няясна, магчыма, звязаны з пяліна́ ’палова’, параўн. тыпалагічную паралель: балг. пле́вник ’хлеў’ і пле́ва ’палова, мякіна’. Параўн. пялюве́нька (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяно́к ’загваздка’ (ЛА, 2). Да пень (гл.) са стратай мяккасці зычным кораня, параўн. пянёк ’невялікі пень, абрубак’, магчыма, пад уплывам кліно́к (ад клін, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разве́заць ’размазаць’, ’расквэцаць’ (Янк. 1, Мат. Гом.). Прыставачнае ўтварэнне ад *ве́заць з няяснай этымалогіяй. Магчыма яно з’яўляецца фанетычным варыянтам вэ́зґаць, вэ́дзгаць ’размазваць’, ’брудзіць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рака́ты: рака́тэ дэрэво ’вілаваты (пра дрэва)’ (малар., ЛА, 5). Дээтымылагізацыя ў выніку пераасэнсавання рага́ты (рага́тэ), гл. рог; магчыма, таксама да рак 1 (’вузлаватае дрэва’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́шпіль ’напільнік для дрэва’ (ТСБМ), ра́шпуль ’тс’ (ТС). Запазычанне з ням. Raspel магчыма праз польск. raszpel, raspel ’тс’, што ад ням. raspeln ’пілаваць, габляваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаля́, скала́ ‘жабурынне’ (пін., ЛА, 1). Няясна; магчыма, звязана з скала́ ‘іржавыя разводы на вадзе’ (гл. скала 4) або дэвербатыў ад скаляць ‘забрудзіць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сніпе́ць ‘шыпець, сыкаць’: гадзюка сьніпіць (астрав., Сл. ПЗБ, ЛА, 1). Магчыма, да сі́пець (гл.) з устаўным ‑н‑ пад уплывам літ. šnypšti ‘тс’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сурава́ ’від хваробы’: каб цябе сурава угробіла (Касп.). Магчыма, эўфемізм на базе субстантываванага прыметніка ж. р. ад су́равы ’сыры, вільготны’ (гл.), параўн. сы́ра́, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)