Ґа́рштва ’гваздзік’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. у гэтым значэнні прыводзіць таксама ґа́шта, ґа́штва і да ґа́шта прыводзіцца літ. крыніца góštauta ’тс’. Але форма гэта не зусім падыходзіць у якасці першакрыніцы. Параўн. лепш літ. gar̃štis, garšvà; да гэтых назваў гл. Фрэнкель, 138.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́нтаць ’разглядаць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, значэнне лексемы запісана не зусім дакладна ці недастаткова. З прыведзенага прыкладу можна было б вывесці ’разглядаць рэч, перабіраючы яе рукамі’. У такім выпадку ментаць можна было б генетычна вывесці з польск. miąć ’мяць’, miętolić, miętosić.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Паво́рніца, повбрніца ’хамут для пары валоў’ (Маслен., Сл. Брэс.). Не зусім ясна з прычыны адсутнасці параўнаўчага матэрыялу. Можна меркаваць, што гэта дэрыват ад прасл. кораня ver‑, vor‑ ’адкрываць, закрываць’, таксама ’злучаць, сціскаць’, (параўн. рус. сворка ’павадок’, чэш. svlrati ’сціскаць’). Гл. ворі, вароты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спрэс ‘скрозь’ (ТСБМ, Сцяшк.; навагр., іўеў., пух., Сл. ПЗБ), ‘цалкам’ (Сержп.), спрэ́су ‘зусім’ (Сержп. Прымхі; стаўб., З нар. сл.; Жд. 3), спро́сь ‘скрозь’ (Сцяшк. Сл.). З з‑праз (гл. з і праз). Шуба (Прыслоўе, 52) адзначае, што слова ўспрымаецца ўжо як невытворнае. Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўжа́ртам, прысл.
Не зусім сур’ёзна, з адценнем жартаўлівасці. [Муж] адказаў ёй не то сур’ёзна, не то паўжартам: — А чаго тут разумець? Лынькоў. — Прыплод бог даў, — паўжартам сказаў .. [дзед], ну і вязе табе, чалавеча, на гэтыя пчолы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўжывы́, ‑ая, ‑ое.
Чуць жывы, блізкі да смерці. [Заложнікаў] выводзілі па тры, па чатыры чалавекі, знясіленых, паўжывых, некаторых зусім непрытомных ад голаду, ад катаванняў. Лынькоў. // Які страціў сілы, аслабеў ад якіх‑н. перажыванняў. Паўжывы ад страху.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анідзе́, прысл.
Разм. Нідзе, зусім нідзе. Анідзе, хоць свет прайдзі ты, такога хараства не ўбачыш. Дубоўка. Анідзе нас так не сустракалі На дарогах вёскі і бары, Як перад азёрамі ў Тракаі Замка старажытнага муры. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анічу́ць, прысл.
Разм. Зусім не. Анічуць не шкада. Анічуць не баліць. □ І раптам вось гэта аднекуль нахлынула Такая туга, такая самоцішча, Што станеш наўмысля пад цёмнымі ліўнямі — І не, не крануць, анічуць не замочышся. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пражыць, перабыць як-небудзь нейкі час. Здавалася, .. [Параску] зусім не цікавіла, дзе яе гаспадар перакідаецца ноч. Лобан.
перакіда́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да перакінуцца.
2. Зал. да перакіда́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дазва́ння, прысл.
Зусім, начыста, поўнасцю. Мы салдацкую клятву далі — Знішчыць граніцу крывавую, сцерці дазвання. Куляшоў. З лёгкай рукі Язэпа Дубінца маёнтак пана Паўзуновіча-Валькоўскага згарэў дазвання, і разам з ім згарэла ўся дакументацыя камендатуры. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)