Мільярд ’лік і лічба 1 000 000 000’, мільярды ’вялікая колькасць, мноства’ (ТСБМ). З рус. миллиард ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц. milliard, утворанага ў XVIII ст. ад mille ’тысяча’ + суфікс ‑ard. Мільярдэр (ТСБМ), якое, відаць, таксама з рус. мовы, утворанае паводле мільянер < рус. миллионер < франц. millionaire (1740 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́сія ’заданне, даручэнне’, ’высокае прызначэнне’, ’дыпламатычнае прадстаўніцтва’, ’місіянерская арганізацыя’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. миссия ’дэлегацыя, пасланая ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай’ (XVII ст.) са ст.-польск. misyja, missyja, якое з с.-лац. missio ’адпраўленне’ < лац. mittere ’пасылаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́валак ’паверх’ (Гарэц.). Паводле Гарэцкага, «слова рэдкае і старое»; вядома на ўсходзе беларускай моўнай тэрыторыі, параўн. смал. на́валыкъ ’тс’ (Мат. Смал.). Да валачы́ць, валаку́, што адпавядала спосабу пабудовы, параўн. сволак ’кладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’, рус. дыял. наволокъ ’заліўны луг з навалочанай вадою глебай’, палеск. наста́ва ’паверх’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́дзіць ’вабіць, прыцягваць надзеяй’ (Нас.), ’прыманьваць, прынаджваць’ (Сцяшк.), надзіцца ’захапляцца надзеяй’, ’падкрадвацца’, ’набываць звычку’ (Нас.), ’спадзявацца, чакаць’ (ТС), укр. надити ’прыцягваць, прыманьваць’, ’лавіць рыбу вудай’, надитися ’прываблівацца’, польск. дыял. nadzić ’прыманьваць, прывабліваць’, магчыма, сюды ж чэш. nadíti se ’спадзявацца, чакаць’, якое, паводле Махэка, з *na‑dejati sę (Махэк₂, 118), гл. надзея.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Назві́ска ’прозвішча’ (астрав., Сцяшк., Сл.; лін., З нар. сл.), назвіска, назвісае ’найменне’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. назвиско (назвыско) ’імя, прозвішча, мянушка’, ’назва’ (1576 г.). Запазычана з польск. nazwisko (Булыка, Лекс. запазыч., 185), у значэнні ’прозвішча’ стабілізавалася, паводле Матушэўскага (Rozpr. Kom. Językowej Zódzkiego Tow. Nauk., 21, 83–99), толькі ў XX ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазба́н, мсцісл. лызбан, лызбанка ’галава’ (З нар. сл., Растарг.). Пераноснае з лазбан ’збан’, як віц. лайбай ’збан’, лъчбан ’галава’ (Нар. лекс.). Да лазбень 1 (гл.). Пры семантычным пераносе суф. ‑ень (для назвы прадметаў паводле іх прызначэння) быў заменены экспрэсіўным суф. ‑ан, як сталбай, начван і інш. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Зеляпа́н, зелепа́н ’малы шчупак’ (жыт., Нар. словатв.). Утвораны з суфіксам ‑ан (Сцяцко, Афікс. наз., 26) ад кораня *зелеп‑, пра які гл. зялепаць. Больш пашырана зяле́пуха ’недаспелы плод’ (гл.), таму магчыма, што назва малой рыбы — перанос з назвы плода. Не выключана і самастойнае ўтварэнне паводле прыметы ’малы’, ’малады’ ці ’зеленаваты’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зніч ’святы агонь у язычнікаў’. Польск. znicz ’надгробнае полымя’, чэш. znič ’святы агонь у старажытных літвінаў і славян’. Верагодна, таго ж кораня, што і зноіць (гл.): zněti, zniti, znoi‑ (> znojь) ’гарэць’ з суф. ‑čь, які ўтвараў назвы прадметаў паводле дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 45; Слаўскі, SP, 1, 102), як biti — bičь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зух ’хват’. Рус. дан., смал., укр. зух, польск. zuch (> чэш. zuch). Польск. zuch, якое, верагодна, з’яўляецца крыніцай усх.-слав. слоў, паводле Брукнера (657), скарачэнне ад zuchwały (гл. зу́хвал). Параўн. рус. дыял. вяцк., перм., паўд.-дзвін., урал. зу́хать, зу́хнуть ’крычаць’, аднак іншы рэгіён пашырэння не дазваляе гаварыць пра дзеяслоў як крыніцу назоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кава́дла ’жалезная падстаўка асобай формы для ручной коўкі металу’ (БРС, ТСБМ, Дэмб., Жыв. сл., Касп.; лаг., КЭС; Мал., Нар. словатв., Сержп. Грам., Сцяц., Сцяц. БНС, Шат., Янк. БФ), кувадло ’тс’ (Мядзв., Нас.), ’бабка’ (Сержп. Земл.). Паводле суфіксацыі — запазычанне з польск., дзе да прасл. kovadlo < kovati, гл. Слаўскі, 3, 19–21.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)