Паўсядзённы ’штодзённы, пастаянны’ (ТСБМ). З па‑ (< прасл. po‑), ‑усё (< прасл. vьsь‑) і ‑дзённы (< прасл. dьnʼьnьjь). Параўн. ст.-рус. повседенный (повьсьдньныи) ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плю́хлы ’вялы’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Відаць, да -плюснуць < плюшчыць (гл.). Утворана, як (па)морхлы ’тс’ ад паморхнуць ’змяць, пакрыцца маршчынкамі’ < моршчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыймо́ — прапанаваны Станкевічам заменнік для прыём (гл.), які лічыцца русізмам, па тыпу пераймо́ (гл.) і пад. (Станкевіч, Зб. тв., 1, 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыра́да ’прыбор; камплект, набор прадметаў; дапаможнае прыстасаванне, прылада’ (Нік. Очерки, Стан.). З польск. przyrząd ’прыбор, прыстасаванне’, аформленага па тыпу прыла́да ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рага́к ’спарыння ў жыце’, рога́к, рагакі́, рогакі́ ’тс’ (ЛА, 2). Ад рог (гл.). Метафарычны перанос па форме, параўн. рагавік 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́мена ’тып вышыванага ўзору’ (Лексика Пол.). Відавочна, гэты ўзор рабіўся па краі кавалка тканіны. Больш за тое не ясна. Гл. ра́мень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́жыца ’асака’ (хойн.). Ад ры́жы (гл.) па колеры расліны або ад рэз́аць (гл.), параўн. рэская трава ’асака’. Параўн. таксама рэ́знік 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скарбо́ўка ‘будка, дзе захоўваецца ўвесь скарб плытагонаў’ (ТС). З скарбо́вы < скарб (гл.) або змяненне скарбонка па актыўнай мадэлі назоўнікаў на ‑оўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухадо́лька ’расліна бяссмертнік’ (Сцяшк.), сухадо́лькі ’цмін’ (Сл. ПЗБ). Відаць, да папярэдняга слова (’расліна, што расце па сухадолах’), параўн., аднак, сухавейка, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́пуцень экспр. ‘несур’ёзны, непаслухмяны чалавек’ (Руб.), сюды ж, магчыма, трэп — мянушка чалавека па прозвішчы Трыпуцень (Аляхн.). Відаць, звязана з трэпнуць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)