Тарала́каць ’утвараць шум пры дапамозе сукала і пад.’ (ТСБМ), тарала́ць ’тарахцець’ (Касп.), сюды ж тарала́ ’зневажальнае слова на чалавека, які моцна крычыць і лаецца без патрэбы’ (Варл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. (выклічнік) тарала́й, гл. ЕСУМ, 5, 518; чэш. trala, tralalaвыклічнік, што перадае радасць, весялосць, гл. Махэк₂, 649.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пфэвыклічнік, які перадае агіду, няпрыязь, абурэнне: мы проціў егопфэ! (Сержп.). Гл. фэ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыша́хаць (прышахыць) ’прыйсці; прыкрочыць’ (Бяльк.). Відаць, утварэнне гукапераймальнага характару, параўн. выклічнік шах‑мах (гл.) — пра хуткі рух, дзеянне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бірко́вы ’танкарунны (аб авечках)’ (Влад.). Бясспрэчна, звязана з укр. би́рка, би́рька ’авечка’ і выклічнікамі, якімі завуць або адганяюць авечак: укр. бир, бирь‑бирь, рус. бы́рка ’авечка; авечая шкура’, быр‑быр, бырь‑бырь (выклічнік). Слова гэта не зусім яснага паходжання, ёсць у многіх мовах. Параўн. рум. bircă, bîrcă, bercă і г. д. ’парода авечак’, bîrcă‑bîrcă (выклічнік), венг. birka ’авечка’, чэш. birka, burka, bira ’парода авечак’. Таксама выклічнік вядомы ў многіх мовах. Да этымалогіі і магчымай гісторыі слова гл. Махэк₂, 54 (у аснове ляжыць выклічнік); Рудніцкі, 124; Кніежа, 92; Тамаш, 117–118; MESz, 1, 304–305. Врабіе (RornSl., XIV, 136) непераканаўча бачыць крыніцу ўсх.-слав. выклічніка ў рум. bîr, bîrr (супраць гэтага геаграфія слова). Да праблематыкі пытання параўн. яшчэ Клепікава, Паст. терм., 54–59; Губшмід, Этимология, 1967, 245–246.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разляле́цца ’разбалецца’ (лід., Сл. ПЗБ). Верагодны роднаснае з укр. ле́левыклічнік для выражэння жалю, страху або здзіўлення’, леле́кати ’галасіць, стагнаць’, лелі́ти ’плакаць’, балг. ле́левыклічнік для выражэння жалю, здзіўлення’, серб. ле̏ле ’тс’, харв. lelkati ’скардзіцца, стагнаць’, якія тлумачацца як утварэнні ад клічнай формы назоўніка ле́ля ’старэйшая жанчына, цётка, маці’. (ЭССЯ, 4, 103–105; ЕСУМ, 3, 216–217).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трось-трось ‘трух-трух’ (віл., Сл. ПЗБ). Выклічнік ад дзеяслова трэсці (гл.), мена е > о, як у тро́ска ‘трэска’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сюго́-о-о-о! ’гэтак пастух заве статак у лесе’, сюго́каць ’моцна крычаць у лесе’ (Варл.). Выклічнік, першую частку якога можна суаднесці з сю-сю-сю ’падзыўныя словы для кароў’ (гл.), другую — з узмацняльнай часціцай ‑га, параўн. выклічнік цю‑га! (гл.). Параўн. рус. дыял. сыга, сыго для адгону рагатай жывёлы, якое Германовіч (Междом., 68) звязвае з назвамі быка, каровы, вала ў цюрк. сыгыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагокаць ’зрабіць многа’ (чач. Мат. Гом.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад гокаць ’стукаць, біць’, у аснове якога гукапераймальны выклічнік гок!, параўн. набу́хаць ’наліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га! выклічнік, які ўжываецца ў розных функцыях: 1. водгук (Нас., Касп., Сцяшк.); 2. пытанне, кліканне (Нас., Касп., Шат., Бяльк.); 3. пагарда (Нас.). Для абазначэння розных псіхалагічных станаў гэты выклічнік ужываецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. га!, укр. га!, польск. ha!, чэш. ha! і г. д. Прымарны выклічнік, вядомы таксама ў іншых індаеўрапейскіх і неіндаеўрапейскіх мовах (ням. ha!, франц. ha!, лац. ha!, грэч. , ст.-інд. ha). Гл. Слаўскі, 389–390; Рудніцкі, 513.

Га ’гектар’ (РБС), рус. га, укр. га. Запазычанне (праз рус. мову) новага часу з франц. ha ’тс’ (якое з’яўляецца скарачэннем слова hectare ’гектар’). Параўн. Шанскі, 1, Г, 3 (у рус. мове слова фіксуецца з 1932 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тсс — заклік да перапынку ў маўленні, захавання цішыні (ТСБМ), укр. тс, тсс, рус. тсс ‘ціха’, ‘цыц’, польск. ts, tss. Рэгіянальны выклічнік, які, відаць, генетычна звязаны з прыметнікам *tixъ, параўн. ням. still. З глухіх зычных складаецца адпаведны выклічнік у іншых еўрапейскіх мовах: чэш. pst,pšš, ням., славац., харв. pst і польск. pst, cyt, славен. st, pst, рум. sst, англ. hush, sh і інш. (ЕСУМ, 5, 666).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)