Ма́кавіна, макаві́на ’галоўка маку’, ’адно зярнятка маку’, ’верхавіна, вершаліна дрэва’, ’верхняя частка снапа’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп., Мат. Гом., Юрч., Нас.; талач., Шатал.). З суфіксам іна ўсх.-бел. і серб. ма̏ковина (у Вука). На астатняй слав. тэрыторыі — з іншымі суфіксамі. Да мак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́шчына ’прасціннае палатно’ (пух., Сл. ПЗБ), ’белы паркаль’ (стаўб., Жыв. сл.; З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.), ’белы матэрыял на сарочкі’ (Сцяшк. Сл.), prúščyna ’белае палатно, танчэйшае за кужаль’ (Варл.). Утварэнне ад прыметніка просты з суф. ‑j‑іна: *prostjina < *prostъ. Гл. прошчына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабаніна ’мяса кабана’ (ТСБМ), ’мяса маладога дзіка, увогуле мяса дзіка’ (Др.-Падб.), ’посная свініна’ (Янк. 2), ’свініна’ (Нар. словатв., Жыв. сл., Янк. 3.), кабанінка (Янк. 2, Янк. 3.). Рус. кабанина ’мяса дзіка’. Не выключана, што бел. і рус. — незалежныя ўтварэнні: ад кабан1 (гл.) і суф. іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папле́ціна ’прут, якім прымацоўваецца салома да лат пры крыцці страхі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Бір. Дзярж., Шн. 2, Янк. 3.), попле́ціна ’тс’ (Шушк.), ’кусок палкі’ (Бір. Дзярж.), ’доўгая палка’ (Сл. ПЗБ), ’жэрдка, якая кладзецца на кроквы’ (ТСБМ). Дэрыват з суф. іна ад паплесці, папляту (гл. плесці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяршы́на ’верх чаго-небудзь’ (рагач., Мат. Гом.); ’верхняя частка дрэва’ (Шат.); ’смятана’ (Бяльк., ветк., Мат. Гом.). Вытворнае з суф. іна (< ina) ад верх (гл.) < vьrx‑ъ. Сюды ж вяршы́нка ’вяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; смарг., Сцяшк., Жд., 1) і вяршы́нкі (полац., Нар. сл.), вяршы́ны ’тс’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старшыня́ ‘кіраўнік; асоба якая старшынствуе’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Бяльк.), старшыня́, старшына́ ‘тс’ (Ласт.), старшына́ ‘тс’ (ТС). Вытворнае ад старшы ‘старэйшы’, формы ступені параўнання да стары (гл.). Паводле Карскага (1, 323), канчатак слова іна быў заменены на ‑іня пад уплывам слоў тыпу вышыня́, шырыня́ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расці́на ’расліна’ (Ласт.), параўн. укр. рости́на ’тс’, славен. rastína ’тс’. Ад рост (< *orstъ) ’працэс росту’ з суфіксам іна, што надае слову прадметнае значэнне. Паводле Німчука (Давньорус., 234), у аснове слова аддзеяслоўныя ўтварэнні з фіналямі ‑т, ‑ть, у тым ліку рость ’расліннасць’ (гл. росць2), з суфіксам адзінкавасці, параўн. ст.-слав. растити ’вырошчваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлуслі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які гаворыць няпраўду, хлусню. У .. [Веры Андрэеўны] ўжо быў складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына. Арабей. / у знач. наз. хлуслі́вы, ‑ага, м. Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага. Прымаўка. // Які выражае хлусню, няшчыры, прытворны. Маё малое сэрца абмывае Крывёй гарачай мужныя пачуцці Нянавісці пякучай і любві. Нянавісці, што думкі праясняе, Стаіць на варце чыстай маладосці І, убачыўшы пагляд вачэй хлуслівых, Трывожным звонам голас падае. Панчанка. Іна сарвала апошні пялёстак і ў злосці кінула кветку на зямлю.. — каму патрэбны яго [Артура] хлуслівыя словы. Ваданосаў.

2. Фальшывы, няправільны. Хлуслівае абвінавачанне. Хлуслівыя данясенні. □ [Шпіёны і дыверсанты] разносілі хлуслівыя чуткі, што Чырвоная Армія знішчана немцамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асе́ліна ’сядзіба, двор, хата’ (Бяльк.). Назоўнік з суфіксам іна, які ўжываецца для ўтварэння назваў месц ад назоўнікавых ці прыметнікавых асноў: яміна, цаліна або слоў са значэннем выніку дзеяння: выбоіна. У першым выпадку трэба дапусціць незафіксаванае прамежкавае *аселя (укр. оселя), ад якога аселіна; у другім — магчыма назоўнік разглядаць як аддзеяслоўны, ад дзеяслова асяліць, асяліцца. Гл. сяло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́халь ’пухліна’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пухліна, характэрны для поўначы Беларусі прадуктыўны суфікс іна ўспрымаецца як паказчык адзінкавасці (параўн. топаль > топьліна ’адно дрэва таполі’), экспрэсіўнасці (параўн. горла > гьрляціна, асудж.) ці адцягненага дзеяння (параўн. ругань > руганіна), (гл. Крыўко, Нар. словатв., 152–165) і можа быць адкінуты. Гл. таксама пухло, пухнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)