Тычы́на ‘жэрдка’ (Яруш., Шымк. Собр., Доўн.-Зап. 2), ‘вялікая палка, доўгі шост’ (ТСБМ, Шат., Адм., Ян.; пух., іўеў, Сл. ПЗБ), ‘тонкая жардзіна, якая ўтыкаецца ў зямлю’ (Нас., Растарг.), ‘завостраны шост’ (Гарэц., Байк. і Некр.), тычына́ ‘тс’ (ашм., Стан.), тычы́нка: хмель тычынку абвівае ‘тс’ (Сержп. Прык.), ‘жэрдка, падвешаная ўверсе над печчу’ (свісл., Шатал.), ст.-бел. тычина ‘вяха, тычка’ (1585 г., ГСБМ). Параўн. укр. тичи́на ‘тычка’, рус. тычи́на ‘тс’, польск. tyczyna ‘тс’. Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад ты́каць, ткнуць (гл.); не выключана ўтварэнне ад *tyčь ці *tъkъ (з падаўжэннем вакалізму асновы) і таго ж суфікса ‑ін‑а. Сюды ж тычы́н ‘вочап у студні з жураўлём’ (ваўк., ДАБМ, камент., 810) са зменай родавага канчатка пад уплывам вочап, тыч і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патарча́ка, патырча́ка ’кол, палка, якія тырчаць у плоце, з зямлі’ (ТСБМ, Янк. 2; КЭС — Сачанка), ’стрэмка’ (глыб., Сл. ПЗБ), ’замінка’, ’непатрэбная рэч’ (Бір. Дзярж.), патарча́чына ’невідочная з зямлі ці з багна абгніўшая дзеравіна’ (КЭС, лаг.). Да тырча́ць (гл.). Роднасныя рус. усх. пото́рча, пск. пото́рчевина ’палка, ражон, шост, уваткнутыя ў зямлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Шост, які ставіцца, каб абазначыць дарогу (у полі, на снезе), межы зямельных участкаў і пад. Дваццаць хлопцаў і сем дзяўчат прыйшлі на работу. І работа закіпела адразу. Паставілі дзве высокія тычкі з саламянымі мётламі каля рэчкі Міранкі, вызначылі месца, дзе павінен прайсці канал. Колас. Пакуль што я памагаў дзядзьку Гарасіму: ставіў тычкі на межах дзялянак, падчэсваў іх сякераю зверху і пісаў хімічным карандашом з аднаго і другога боку, каму надзел вызначаецца. Якімовіч.

2. Спец. Паплавок у выглядзе шаста з мяцёлкай або перакладзінай наверсе, які абазначае мель, фарватэр і пад. — Пакупаемся, Галіна Казіміраўна, — прапанаваў Зянон. — Тут жа, мусіць, вельмі глыбока? — Не, не! Вунь аж да тых тычак можна ісці. Сабаленка. // звычайна мн. (ты́чкі, ‑чак). Шост, які выкарыстоўваецца як падпорка для павойных раслін. Вацькоўскі дом: шчыт — узыходзячае сонца, На тычцы ўецца белабровы хмель. Лойка. Халахцей баяўся Мар’і. «Бледны чорт» — было вышэйшай ступенню яе абурэння, і ён хуценька ныраў у тычкі з фасоляй і выбягаў на сцежку за поплавам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мутоўкашост з 3–4 накіраванымі ўверх сукамі, які служыць для даставання з дна ракі адводзіны перамёту’ (Дэмб. 2), рус. мутовка ’калатоўка’, ст.-польск. mątew ’тс’, ст.-чэш. mutev, mutvicě, новачэш. moutev, славац. mutvica ’таўкач, мяла’. Да прасл. mǫty (род. скл. mǫtъve) (Фасмер, 3, 18; Варбат, Слав. языкозн., 1973, 94). Гл. муці́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асо́харніца ’хвоя звычайная, Pinus silvestris L.’ (мін.Кіс., 98). Няясна. Відаць, звязана з саха ў значэнні ’дрэва з сучкамі’: параўн. польск. дыял., чэш., славац., в.-луж. sochorшост, жэрдка’, магчыма (супраць Махэк, Slavia, 28, 1959, 274), рус. сохирь ’дрэва з развілкай’; тады сохарны такі, што мае сучкі’, назоўнік утвараецца з суфіксам ‑іца; а‑, магчыма, пратэтычнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашо́рстак ’жэрдка ў гумне, прымацавання паміж сохамі на ўзроўні сцен; ашорстак быў раней таксама ў хатах’ (лях., Янк. Мат.), ’жэрдка ў хаце, на якую вешалі адзенне’ (Сержп., ЭШ, рук.). Ад шост з устаўным р, параўн. шо́рстак (Касп.), шо́стак ’тс’ (П. С.), відаць, пад уплывам шорсткі і пад.; а прыстаўное, як у ахлеў (хлеў), афіранка і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́рапень ’гультай, лежабок’ (Бяльк.). Магчыма, з варапай (гл.) з прычыны генералізацыі адмоўнай ацэнкі. Але параўн. рус. дыял. воропи́счина ’дубіна, палка’ і літ. vir̃ptis ’жэрдка, шост’, vir̃pstas ’тс’ (Іванаў, Тапароў, Иссл., 248), якія ставяцца ў сувязь з вороп, варапай. У такім выпадку мы, магчыма, маем справу з пераносным значэннем ворапень *’дубіна, жэрдка’ (перанос ’дубіна’ → ’лежабок, дурань’ звычайны) і з захаваннем архаічнай семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́чапшост, за які прычэпліваецца вядро ў студні’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Янк. II, Сцяшк., Бір. Дзярж.); ’бэлька, якая кладзецца зверху ўпоперак на бэльках і цягнецца ўздоўж хаты’ (Інстр. I). Рус. о́чап ’калодзежны журавель’; ’жэрдка для калыскі’, укр. очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт к берагу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ачапіць (гл.) (Фасмер, 3, 177; 4, 299). Гл. таксама чапяла, цэп, ачэп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вузмукшост, да якога прымацаваны сеткавы мяшок у рыбалоўнай прыладзе («паплаў»)’ (рэч., калінк., Браім). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са значэннем прылады дзеяння; зыходнымі прыставачнымі дзеясловамі могуць быць *уз‑мы́каць або *вы‑смыка́ць ’вырываць, выхопліваць’; гл. мы́каць, смы́каць, семантыка якіх паказвае прызначэнне дэталі (параўн. «вузмукі маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж жорасцей», г. зн. пры дапамозе іх лёгка можна выхапіць сетку з вады), фанетыка характэрна для гаворак поўдня Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астожжа ’месца, дзе быў стог’ (Бяльк.), рус. остожье ’лужок прыкладна на стог сена, пляцень вакол стага, падсцілка пад стог’, серб.-харв. о̀стожје шост, што служыць асновай для стага, стог’. Сюды ж, відаць, астэжа ’падмосткі пад стог’ (стол., ДАБМ, 878). Утворана, відаць, з цыркумфіксам о‑‑ije ад слова стог. Звычайна, словы з о‑ мелі значэнне наваколля, таму не выключана, што першаснае значэнне іменна: ’нейкая загарадка вакол (магчыма, будучага) стага’. Гл. стог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)