даве́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад даверыць.

2. у знач. прым. Надзелены давер’ем. Аксён Каль выступаў ад грамады як давераная асоба. Колас.

3. у знач. наз. даве́раны, ‑ага, м. Асоба, якая дзейнічае па чыім‑н. даручэнні. Выбраць давераных. Давераны ў справах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак.

1. каго-што. Зрабіць залежным, паставіць у залежнасць ад каго-, чаго-н., прымусіць дзейнічаць адпаведна чаму-н.

П. каго-н. свайму ўплыву.

П. жыццё адзінай мэце.

2. каго-што. Паставіць пад непасрэднае кіраўніцтва, перадаць у чыё-н. непасрэднае распараджэнне, падначаліць.

П. інстытут Акадэміі навук.

3. што. У граматыцы: звязаць паводле спосабу падпарадкавання.

|| незак. падпарадко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падпара́дкаванне, -я, н.

Знаходзіцца ў чыім-н. падпарадкаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадстава́ць, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑стаюць; зак.

1. Адстаць — пра ўсіх, многіх. Многія бегуны паадставалі. Вучні паадставалі па матэматыцы.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перастаць шчыльна прылятаць — пра ўсё, многае. Здаецца, паехаў бы дамоў ды так прытупнуў на чыім-небудзь вяселлі, каб аж падэшвы ў ботах паадставалі... Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыпеты́і, ‑ый; адз. перыпетыя, ‑і, ж.

Рэзкія нечаканыя перамены, павароты ў чыім‑н. жыцці. Перыпетыі лёсу. // Пра вельмі складаны ход якіх‑н. падзей. Перыпетыі аператыўнай барацьбы. Сюжэтныя перыпетыі. □ Цяжкі.. канец жыццёвага шляху Вяля. Разброд у мужыцкім войску, згода пераможцаў з бітыя князем, нарэшце гордая самаізаляцыя важака — дзіўныя перыпетыі... У. Калеснік.

[Ад грэч. peripéteia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распараджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распараджацца — распарадзіцца.

2. Указанне аб выкананні чаго‑н.; загад, пастанова. Раніцою .. [Шуст] сабраў камандзіраў узводаў штабнога атрада і аддаў распараджэнне невялікімі групамі прабірацца ў старобінскія лясы. Шчарбатаў. У чаканні далейшага распараджэння аўтаматчыкі стоўпіліся ля штаба. М. Ткачоў.

•••

У распараджэнне каго-чаго або чыё — пад чыё‑н. начальства, кіраўніцтва. [Дзядзька:] — Накіруем.. [Бразгоўку] у распараджэнне вобласці. Вірня.

У распараджэнні каго-чаго або чыім — а) у чыім‑н. веданні. Машына ўжо, назад не пайшла — асталася ў распараджэнні Чаравакі. Пестрак; б) у каго-небудзь (быць). Калі.. [Соня] пазнілася, куляй улятала ў дом, паведамляла на хаду, што ў распараджэнні нашым усяго пятнаццаць ці дваццаць хвілін, і я, спяшаючыся, даставаў свой лепшы гарнітур. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паручы́цельства, ‑а, н.

Парука каго‑н. за выкананне кім‑н. патрабаванняў, абавязкаў, якія ўскладаюцца на яго, прад’яўляюцца да яго. Не было тут толькі тых, хто знаходзіўся да суда на волі пад грашовым залогам або былі пад чыім-небудзь паручыцельствам. Машара. А галаву свідравала адна пакаянная думка: «Навошта я браў паручыцельства ў Пазняка?» Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшэ́фны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад чыім‑н. шэфствам. Зося.. пасля заняткаў пісала з вучнямі калектыўныя пісьмы на фронт, збірала падарункі для франтавікоў, .. наведвала з дзецьмі падшэфны шпіталь. Карпаў. / у знач. наз. падшэ́фны, ‑ага, м., падшэ́фная, ‑ай, ж. Ідучы са школы, Толя спытаўся ў свайго падшэфнага: — Дзе будзем займацца — у вас ці ў нас? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́йміт, ‑а, М ‑міце, м.

1. Наёмны работнік; парабак. Так, жыў сабе [Караневіч], .. як найміт, нават не звіў сабе ніякага гнязда. Скрыган.

2. перан. Той, хто з карыслівымі намерамі служыць чыім‑н. мэтам, хто прадаўся каму‑н. Панскі найміт. □ Мы лічым сваім абавязкам выкрываць подлых апосталаў новай сусветнай бойні і іх наймітаў у асобе здрадлівых пісак і псеўдавучоных. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́фія, ‑і, ж.

1. Акруга, тэрыторыя, якая адносіцца да аднаго касцёла і падпарадкоўваецца аднаму ксяндзу; прыход. Касцёл хоць быў і вялікі, але ўласнай парафіі не меў і лічыўся капліцай. Чарнышэвіч.

2. перан. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім‑н. уладанні, падпарадкоўваецца каму‑н. [Леўчык:] — Паедзем усюды. У нас у запасе вунь колькі часу. Усюды з’ездзім, усю вашу лясную парафію агледзім. Сабаленка.

[Лац. parachia ад грэч. paroikia — тое, што можна аб’ехаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашко́дзіць (каму, чаму) сов. помеша́ть, затрудни́ть (что); воспрепя́тствовать (кому, чему, в чём);

яму́ ~дзілі працава́ць — ему́ помеша́ли рабо́тать;

п. спра́ве — помеша́ть де́лу, затрудни́ть де́ло;

п. чыі́ме́будзь наме́рам — воспрепятствова́ть чьи́м-л. наме́рениям

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)