чы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чысціць. Алесь абыходзіў конскі завод. Коней трэба было перавесці ў запасныя стайні, каб зрабіць генеральную прыборку, пабелку, чыстку. Караткевіч.

2. перан. Разм. Праверка якой‑н. арганізацыі з мэтай пазбаўлення ад чужых, шкодных або непатрэбных элементаў. [Гарлахвацкі:] Чыстка патрэбна. З некаторымі работнікамі прыйдзецца развітацца. Крапіва.

3. Разм. Хімчыстка. Сваё шэрае паліто.. [Сяргей Рослік] здаў у чыстку і, пакуль там чысцілі яго, сядзеў дома, прыкідваючыся хворым. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канта́кт, ‑у, М ‑кце, м.

1. Сутыкненне, непасрэдная блізкасць па месцу знаходжання. Заразіцца пры кантакце з хворым. // перан. Цесная ўзаемная сувязь, узгодненасць у дзеяннях; узаемаразуменне. Устанавіць кантакт. □ Кантакт спявачкі з залай ўзнікае адразу, з першага слова песні, і мацнее з кожным тактам. В. Вольскі.

2. Судакрананне двух праваднікоў, дзякуючы якому ток з аднаго правадніка пераходзіць у другі, а таксама месца гэтага судакранання. Механік ўключыў электрапаяльнік, Алёша пачаў чысціць наждачнай паперай кантакты шчотак. Шамякін. // Прыстасаванне, якое забяспечвае падобнае судакрананне. Паправіць папсаваны кантакт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., што.

1. Зрабіць больш чыстым; прывесці ў парадак. Гулка забубнілі па зямлі раптоўныя ліўні; яны то аціхалі, то наляталі зноў і ўсё абмылі, усё падчысцілі, сагналі мутнымі пераваламі з двароў і палеткаў бруд, трэскі, салому. Лужанін. Падчысціць бы.. [рэчы], падрамантаваць, дык і пайшлі б у ход. Кулакоўскі.

2. Сцерці, саскрэбці (напісанае, надрукаванае).

3. Разм. Усё дачыста, без астатку забраць, з’есці і пад. [Маці:] — А ў каморцы і мышам ужо няма чаго есці — надоечы я ўсё да апошняй крупінкі падчысціла. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Нацягваючы, напяць усё, многае. Панацягваць вяроўкі.

2. што. Разм. Надзець на сябе многа чаго‑н., накрыцца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Ледзь толькі мы з Саўкам паспелі панацягваць на сябе коўдры, з печы пачала падаць на нас лучына. Сачанка.

3. чаго. Разм. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Панацягваць галля. □ Панацягвае [арлан] малым у гняздо ўсялякага корму ў запас, сам пад’есць і тады зноў садзіцца на беразе, п’е ваду і чысціць пер’е. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трашы́ць ‘патрашыць (напр., рыбу)’ (Мат. Гом., Жд. 2, Янк. 1). Малаверагодна выводзіць з прасл. *trošiti ‘ўжываць, рабіць прыгодным для спажывання’, параўн. серб. тро̀шити ‘крышыць, раздрабняць’, ‘размінаць, таўчы’, балг. тро́ша ‘крышыць, рэзаць на кавалкі’, макед. троши ‘тс’, ст.-слав. трошити ‘рассейваць, раздрабняць’, ‘траціць, распускаць’, што ўзыходзяць да *troxa (Сной₂, 785; Скок, 3, 507; Фасмер, 3, 346), гл. трохі. Зыходзячы з семантыкі ‘вымаць вантробы, чысціць’, больш верагодна з патрашыць шляхам адсячэння пачатковага складу, успрынятага як прыстаўка дзеяслова закончанага трывання, гл. патрахі, потрахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́заць ’пакрываць слоем чаго-небудзь тлустага ці вадкага’, ’пэцкаць’, ’непрыгожа маляваць або пісаць’, ’рабіць промахі ў гульні, стральбе’ (Нас., ТСБМ, Шат., Мат. Гом.); жытк., нараўл., лельч. ’бяліць’ (Мат. Гом.); светлаг.чысціць боты’ (Мат. Гом.), ’падмазваць, намазваць’ (Сл. ПЗБ), ’бяліць мелам’ (ТС). Укр. ма́зати, рус. ма́зать, польск. mazać, н.-луж. mazaś, в.-луж. mazać, чэш. mazati, славац. mazať, славен. mázati, серб.-харв. ма̏зати ’тс’; макед. мазни ’гладзіць’, ’песціць’, мазнина ’сала, тлушч’, балг. мажа; ст.-слав. мазати, мажѫ. Прасл. mažǫ, mazati мае няяснае паходжанне (Махэк₂, 356). Аднак Бернекер (2, 58), Мерынгер (IF, 17, 148), Эндзелін (KZ, 44, 66), Мюленбах-Эндзелін, (2, 684), Младэнаў (WuS, 12, 59), Траўтман (173), Фасмер (2, 557) мяркуюць, што роднаснымі да прасл. mazati з’яўляюцца лат. (iz)muôžêt ’мучыць’, ’перахітрыць’, muôžêt ’прагна есці’, ’біць’, літ. mēžti ’угнойваць’, лат. mêztчысціць ад гною, падмятаць’, ст.-грэч. μάσσω, μάττω, μεμαγμένος ’цісну, мажу’, μαγεύς ’пекар’, μαγίς ’месіва’, μᾱζα ’цеста’, ст.-в.-ням. mahhôn ’складваць, звязваць’, н.-в.-ням. machen ’рабіць’, арм. macanim ’гусцею’. Такім чынам, mazati паходзіць ад *magʼ‑. Яно з’яўляецца ітэратывам з доўгім галосным кораня *‑māgʼ‑ā‑tei. Першасны дзеяслоў у славян не захаваўся. Сюды ж мазену́ць ’ударыць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаяць, крычаць, адчытваць, бэсціць, крыць (разм.); прабіраць, грызці, пілаваць, распякаць, разносіць, чысціць, пушыць (перан.) □ рабіць разнос, крыць матам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Скло́бка ‘від матыкі з жалезным пальцам замест лапаткі для чысткі ўнутры вялікіх прадметаў’ (Мат.), ‘скобля’ (Пятк. 1), скло́бка, шкло́бка ‘тс’ (ТС), склы́бка ‘тс’ (Шатал.), склэ́бка ‘тс’ (Сл. Брэс.), скло́бля ‘прылада для прыгатавання борці (нож з ручкай)’ (Сержп. Борт.). Укр. палес. скло́бка ‘прылада для здымання кары з дрэва’. Відаць, ад склобі́ць ‘здымаць кару з дрэва’ (ПСл), ‘скрэбці’ (ТС), ‘чысціць рыбу, скрэбці малую бульбу’ (Вешт.), што ў выніку метатэзы з скаблі́ць ‘ачышчаць кару з дрэва; ачышчаць бульбу ад шалупіння’ (Варл., Бяльк., Касп.), ‘часаць’: скабліла ногі (Касп.), ско́блыты ‘абіраць бульбу’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скаблі́ць, скаблю, скобліш, скобліць; незак., што.

1. Знімаць, здзіраць з паверхні чаго‑н. верхні слой, кару і пад. [Настаўнік:] — Што гэта ў цябе, хлопчык? [Міхаська:] — А гэта скобля, жэрдзе скабліць. Скрыпка. Дошкі сонечным ранкам.. майстра сушыў, Як паспелі, рубанкам, фуганкам Скабліў і скабліў. Куляшоў. // Абл. Чысціць (бульбу). А дзяўчынкай, яшчэ да вайны, часта гаспадарыла ў суседчынай хаце: падмятала і мыла падлогу, памагала бульбу скабліць. Лось.

2. перан. Біць, катаваць; караць. [Дзед:] — І пачалі яны [ворагі] там, у нейкім сутарэнні, скабліць мяне бізунамі, ліць мне ў нос ваду з газай... Брыль. Астап Вячэра расказвае, як яго скаблілі бізунамі за ўдзел у паўстанні рыбакоў. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Барана́. Рус., укр. борона́, польск. brona, чэш. brána (brány), в.-луж. bróna, н.-луж. brona, балг. бра́на́, серб.-харв. бра́на, славен. brána і г. д. Прасл. borna (bor‑na) ад асновы *bor‑ (параўн. bor‑zda ’баразна’). Параўноўваюць з лац. forāre ’свярліць’, ст.-в.-ням. borōn ’тс’, грэч. φαρόω ’ару’, φάρω ’расколваю’, лат. beȓzt церці, чысціць’ і да т. п. Гл. Бернекер, 74; Праабражэнскі, 1, 38; Фасмер, 1, 196–197; Брукнер, 41; Слаўскі, 1, 43; Махэк₂, 64; БЕР, 1, 74. Параўн. яшчэ Машынкі, Pierw., 74 (спецыфічная сувязь слав. і ст.-грэч. моў). Вельмі няпэўнай (з пункту погляду фанетыкі) з’яўляецца версія Аткупшчыкова, ЭИРЯ, IV, 87–96 (*borna < *bhorgná або *bhorgsná, да лац. frangere разбіваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)