чы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чысціць. Алесь абыходзіў конскі завод. Коней трэба было перавесці ў запасныя стайні, каб зрабіць генеральную прыборку, пабелку, чыстку. Караткевіч.
2. перан. Разм. Праверка якой‑н. арганізацыі з мэтай пазбаўлення ад чужых, шкодных або непатрэбных элементаў. [Гарлахвацкі:] Чыстка патрэбна. З некаторымі работнікамі прыйдзецца развітацца. Крапіва.
3. Разм. Хімчыстка. Сваё шэрае паліто.. [Сяргей Рослік] здаў у чыстку і, пакуль там чысцілі яго, сядзеў дома, прыкідваючыся хворым. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)