абадо́к, ‑дка, м.

1. Памянш. да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што‑н. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.

2. Аблямоўка, вузкая палоска, якая акаймоўвае што‑н. Вецер зусім сціх, а з-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шраці́на, ‑ы, ж.

1. Адзін шарык шроту. Спачатку я ачысціў рану ад гною, дастаў пінцэтам некалькі шрацін, потым прысылаў рану стрэптацыдам і завязаў бінтам. Пальчэўскі.

2. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такі шарык. А хмара неба заняла, І лівень з градам хлынуў. Нібы адлітыя са шкла, Сякуць у твар шраціны. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перава́л: перава́ламі (ісці) (аб дажджы) ’з перапынкамі’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2). Да пера- і валіць (гл.). Параўн. паралельныя рус. валаг. перм. перева́ла ’чорная, дажджавая хмара, якая раптоўна набягае, і з яе ідзе кароткачасовы дождж’, ст.-польск. przewal ’дождж’, у якіх захоўваецца старажытная семантыка ’падаць, ісці (пра дождж)’, параўн. балг. вали́ ’падае дождж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мусоліцца ’забруджвацца ад неахайнага карыстання, зашмальцоўвацца’, мусоліць ’часта дакранацца насліненымі або бруднымі пальцамі’ (ТСБМ). Не зусім яснае слова. Рус. муслить, мусолить, муслякать ’тс’. Магчыма, генетычна звязаны са ст.-грэч. μύδος ’вільгаць, гніллё’, μύζω, μυζάω ’смакчу’, ст.-інд. mudirásхмара’, с.-ірл. muad ’тс’, новав.-ням. Schmutz ’гразь, бруд’ (Фасмер, 3, 16–17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

снегавы́ снегово́й; (о состоящем из снега — ещё) сне́жный;

а́я лі́нія — снегова́я ли́ния;

а́я гара́ — снегова́я (сне́жная) гора́;

а́я хма́ра — снегова́я ту́ча;

а́я вада́ — снегова́я вода́;

о́е по́крыва — сне́жный покро́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасо́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся, стаў сухім, страціўшы вільгаць. // Які перасох (пра вусны). Пасохлыя ад смагі губы.

2. Які завяў, засох ад неспрыяльных умоў. На шмат кіламетраў цягнуліся бязводныя, высушаныя гарачым ліпеньскім сонцам палі — іржышча з невялікімі сціртамі, пасохлая белая кукуруза... Шамякін. Навалілася хмара дымная, Цёмная, неабдымная.. Маці глянула, ціха вохнула: — Ажывуць мае грады пасохлыя! Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаражні́ць, ‑ражню, ‑рожніш, ‑рожніць; зак., што.

1. Зрабіць парожнім, пазбавіўшы ад змесціва. Пакуль мы спаражнілі міску, хмара праскочыла і на дварэ зноў прамянілася ліпеньскае сонца і цалавала спелае жытняе валоссе. Сташэўскі. Міход залпам спаражніў пляшку, вылез з-за стала і выцягнуў за руку Галю. Павёў у другі пакой. Сабаленка.

2. Разм. Выдаліць з арганізма рэшткі ператраўленай ежы. Спаражніць жывот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мара́ка ’дробны дождж’ (Ян.). Пад уплывам укр. мря́ка ’густы туман з імглой’. Параўн. таксама рус. паўн. мо́рок ’дождж’, моро́кахмара’, ’туман’.

Марака́ ў выразе: марака́ бярэ ’траціць прытомнасць, млець’ (Лінгв. зб.), укр. моро́ки беру́ть ’тс’, рус. пск., смал. моро́ка ’пацямненне розуму’, кур. ’прывід’, паўн. ’міраж на моры’, варон. мороки ударяют в голову ’траціць прытомнасць’. Да марока2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згусці́цца, ‑ціцца; зак.

Стаць густым або больш густым. Цеста згусцілася. Хмары згусціліся. □ Усюды стала цямней, паветра згусцілася, павільгатнела, і гарадскія лямпачкі ледзь толькі блішчалі. Кулакоўскі. / Пра цемнату, змрок і пад. Цёмная сінь згусцілася на даляглядзе. Чорны. Змрок згусціўся да таго, што за пяць крокаў не разбярэш: чалавек ідзе ці куст пасоўваецца насустрач. Пташнікаў.

•••

Атмасфера згусцілася гл. атмасфера.

Хмары згусціліся гл. хмара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгу́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгубіць.

2. у знач. прым. Які страціў рашучасць, знаходзіцца ў замяшанні; які ад хвалявання, збянтэжанасці не ведае, як быць. Пакуль Міхалка стаяў разгублены і дзівіўся, над домікам сабралася ўжо цэлая пчаліная хмара. Якімовіч. [Хлопцам] дзякавалі, іх віталі, а яны стаялі здзіўленыя, разгубленыя. П. Ткачоў. // Які выказвае разгубленасць, збянтэжанасць, замяшанне. На .. [хлапчуковым] твары блукала разгубленая ўсмешка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)