Бажаво́ліць ’непамерна многа хацець’ (Нас., Бяльк.), бажаво́льны ’пераборлівы, вычварны’ (Нас.), бажаволле ’непамернае жаданне’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. рус. божево́литься ’шалець, вар’яцець’, божево́льный ’звар’яцелы; злосны, наравісты’, укр. божеві́лля ’вар’яцтва’, божеві́льний ’звар’яцелы’, божево́літи ’вар’яцець’. У аснове гэтай табуістычнай назвы (розныя хваробы, вар’яцтва часта эўфемістычна называюцца божымі) ляжыць выраз божая воля (вар’яцтва — гэта тое, што бывае па божай волі). У бел. мове першапачатковая семантыка некалькі змянілася (’вар’яцтва’ → ’непамернае жаданне’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

◎ *Наге́льніца, наг§лныца ’раптоўная смерць’ (драг., Нар. лекс.), сюды ж naeŚAHo ’неадкладна, дазарэзу’, наг$лный ’неадкладны’ (драг., З нар. сл.). Пры наяўнасці эўфемістычнага на́гла ’смерць’ (гл.) хутчэй за ўсё звязана з на́глы (< *naglb) ’хуткі, раптоўны’, гл. таксама нагильны; Лаўчутэ непераканаўча збліжае з літ. pageli, pagele ’сырое прамозглае надвор’е, моцны боль’ ад літ. gelti ’моцна, нясцерпна балець; жаліць, раніць’ (Балтизмы, 29), запазычанага ў бел. мову, параўн. геліць ’моцна хацець; ныць; качанець; ванітаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суса́к ’вадзяная ці балотная расліна, Butomus L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’банцушнік парасонавы, Butomus umbellatus L.’ (Некр. і Байк.). Цюркізм, але дакладная крыніца не вызначаны Мяркулава (Очерки, 55–56) параўноўвае з баш. сǝскə ’кветка’, чув. çеçке, тат. сǝсǝк ’тс’, таму што расліна цвіце прыгожымі ружовымі кветкамі; як вадзяная расліна звязваецца з тур. susak ’вядро, коўш’, кірг. суусахацець піць’, тат. сусау ’тс’ (Дзмітрыеў, Строй, 544). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 482. Беларускае, відаць, з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чаго з інф. або са злучн. «каб».

1. Хацець што‑н. ажыццявіць, зрабіць, займець. Крылаў жадала б .. [Агата] на гэты час, каб пераляцець раптам к сыну. Мурашка. Спаткаўся з роднаю зямлёй, жадаю шчырым сэрцам роднай: каб больш не знацца нам з вайной, каб больш не знаць вайны ніводнай! Дубоўка.

2. каму-чаму. Зычыць, выказваць якія‑н. пажаданні. Жадаць людзям дабра. Жадаць дзецям добра вучыцца. □ [Страмілін:] Ну жадаю вам жыць у згодзе і любві ды збудаваць моцную савецкую сям’ю. Крапіва. — Жадаю вам, браткі, удачы. — Іван Іванавіч паціснуў прадубленую, як падэшва, дзедаву далонь і маленькую Сашкаву руку. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бажа́ць ’моцна жадаць, прасіць’ (Нас.), бажа́ць (быжа́ць) ’хацець, жадаць’ (Бяльк.). Ст.-бел. бажати ’прасіць’ (Нас. гіст.: бажати о помочь). Рус. бажа́ть, бажи́ть, бажа́нить, баже́нить, укр. бажа́ти, бажи́ти, бага́ти, багну́ти, багти, багчи, польск. zabagać, чэш. bažiti se, zabahnouti. Вельмі няяснае слова. Знаходзяць сувязь з грэч. φώγω ’пяку, смажу’, ст.-в.-ням. bahhan ’пячы’. Семантычная паралель: польск. prażyć ’абпальваць, смажыць, сушыць’, pragnienie ’моцнае жаданне’; літ. garas ’выпарэнне, пара; моцнае жаданне’. Бернекер, 38; Фасмер, 1, 104–105. Іншыя версіі: 1) *bažati — каузатыў да *bežati (Остэн–Закен, IF, 22, 312 і наст.; супраць Бернекер, 38 і наст.; Ільінскі, ИОРЯС, 23, I, 127 і наст.); 2) сувязь з бог і грэч. φαγετν есці’ (Ільінскі, там жа; супраць, Фасмер, 1, 105); 3) запазычанне з цюрк. (уйгур. bakarmak ’жадаць’) неверагодна; 4) bag‑ ’жадаць’ — метатэза з *gab‑ (параўн. літ. gobėti ’жадаць, вымагаць’, gobùs ’прагны, скнара’); Петарсан, 5 і наст.; Махэк, 28, 5) сувязь з *bogatъ (*bažatiхацець багацця’, Голуб-Копечны, 67); 6) сувязь з *bag‑ ’чырвоны, багровы’ (*bažati ’чырванець ад жадання’, Голуб-Копечны, 67; параўн. таксама Брукнер, 19). Этымалогія застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́сыць, прысл.

1. Столькі, колькі патрэбна; дастаткова, даволі. Чаго жадаць яшчэ? Чаго хацець? Ёсць хлеба досыць. З. Астапенка. [Віктар] мае досыць цвёрдасці, каб выканаць самому ўскладзены на яго партыяй абавязак. Зарэцкі. / безас. у знач. вык. У нас усяго досыць. // безас. у знач. вык. Выражае загад, патрабаванне спыніць што‑н. Трэба растапіць абавязкова Мёртвы лёд халоднае вайны. Хай грыміць над светам наша слова: — Досыць трэсці бомбамі, паны! Смагаровіч. — Хлопцы, досыць спаць! Нікановіч.

2. (у спалучэнні з прым. або прысл.). Значна, у значнай ступені, даволі. Вёска была досыць вялікая, цягнулася ў адну лінію. Колас. Пасля жахлівага выбуху толавага зараду Антон Сафронавіч трохі недачуваў і з гэтай прычыны гаварыў досыць гучна. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Знемагаць, мучыцца ад смагі, гарачыні. Ён [Рыгор] трызніў, смаг, прасіў ён піць, А смерць ужо шаптала: — Табе не ўстаць, Табе не жыць. Бялевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перасыхаць, сохнуць (пра губы, горла, рот). Губы смагнуць. / у безас. ужыв. У горле смагла, але піць не хацелася. Гартны. // Сохнуць, перасыхаць ад недахопу вільгаці і ад празмернага сонца (пра траву і пад.). Далонь падставіў кожны ліст, Ды сціхла ўраз стыхія. І смаглі ўнізе на галлі Лісты зусім сухія. Кляўко.

3. перан. Прагнуць, моцна хацець чаго‑н. Разгінаючы дужыя рукі, Працавітыя людзі ў лясах Смаглі гэтага звону і груку, Сумавалі аб ім па начах. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таска́ ’туга’ (пух., Сл. ПЗБ), таскава́ць ’тужыць па кімсьці без надзеі ўбачыцца’ (Пятк. 2), тоскова́ць ’тужыць, нудзіцца’ (ТС), таскава́ць ’тужыць, сумаваць’ (Ласт.). Укр. то́ска́ ’туга, сум’, рус. тоска́ ’тс’, стараж.-рус. тъска ’туга, неспакой’, тоска ’тс’, польск. tęsknić ’вельмі хацець убачыць кагосьці, дасягнуць чагосьці’, ст.-польск. tesknąć ’смуткаваць’, чэш. tesknit ’тс’, славац. teskniť ’тс’. Прасл. *tъska ’туга, сум’ адпавядае і.-е. *tus‑/*teus‑ ’апаражняць, спусташаць’; формы з ‑n‑ вытворныя ад *tъsknъ ’сумны, тужлівы’. Індаеўрапейскімі адпаведнікамі лічаць літ. taučiù, taũsti ’тужыць’, tautà ’туга’ (Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 609; Борысь, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́ціль iprėcil) ’прыяцель, сябра’, prėcilka ’сяброўка, копанка’ (Варл.). Фанетычна адаптаванае прыяцель (гл.), прыяцелька ’сяброўка’. Аднак звяртае на сябе ўвагу фармальнае супадзенне з в.-луж. precel ’сябра, зычлівец, апякун’, precelka ’сяброўка, апякунка’ (тлумачыцца зыходным ргес ’прыяць’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1170), харв. дыял. pretelj ’сябар, прыяцель’ (< pretelb, Фурлан у Бязлая, 3, 121), для апошняга зыходнай формай магло быць прасл. *prejati ’быць зычлівым, любіць’, форма ж prijatelj узнікла на базе ітэратыва *prijati (Фурлан, там жа), гл. прыяць. У такім выпадку prėciliccaхацець быць блізкім, прыхільным’ (Варл.) з’яўляецца захаванай формай да прасл. *preja‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палягчэ́ць, ‑эе; зак.

1. Стаць лягчэйшым па вазе. Ісці было не цяжка: ліпавыя лапці не абцяжарвалі ног, і клункі за плячыма даўно палягчэлі. Пальчэўскі. [Антось:] — А што, калі палову ўсяго гэтага зараз з’есці? Рукзак адразу палягчэе, і я доўга есці не буду хацець. Бяганская.

2. безас. Стаць, зрабіцца лягчэй у матэрыяльных адносінах. І дзед бабульцы гаварыў, Зрабіўшы выгляд строгі: — Нам палягчэе жыць старым: Кандрат наш стаў на ногі... Смагаровіч. // Стаць лягчэй, лепш (пра паляпшэнне самаадчування, настрою і пад.). Мне не толькі не палягчэла, стала яшчэ горш: дранцвелі ногі, рукі, шчымеў увесь бок. Адамчык. Пакуль Сонцаў вёў машыну па платформе, яму здавалася, нібы ён вісіць у паветры.., таму, калі танк сеў на трывалы непадатны грунт, на душы адразу палягчэла. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)