хап, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. хапаць — хапнуць і хапануць, хапянуць. І Ягорка Ажывіўся, Хап цукерку З рук ды ў рот! Дзеружынскі. Хлапчук разявіў рот ад захаплення: — Вось гэта хараство! Вось гэта пекната! Не кветка — любата! І, не раздумваючы, — хап яе ў жменю... Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́пік ’род шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных’ (ТСБМ), ’Eupatorium L.’ (Байк. і Некр.), ’дзядкі’ (Касп.). Укр. репʼя́х, рус. репе́й, польск. rzep, в.-луж. rěpik, чэш., славац. repík ’тс’, серб. і харв. рѐпух ’тс’, балг. репей, ст.-слав. рѣпьѥ. Прасл. *rěpъ/*rěpьjь ’учэплівая расліна’ ад *rěpitiхапаць, чапляцца’ (Борысь, 533). Мяркуецца сувязь з літ. aprepti ’ахопліваць’, reples ’абцугі’, ст.-прус. raples ’тс’, лац. rapioхапаць, абрываць’ (Фасмер, 3, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахапок ’спяшаючыся, у спешцы’ (ушац., Нар. лекс.), ’хутка, абы-як’, нахапкі́ ’наперагонкі’ (Яўс.), нахапу́ ’на скорую руку’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ). Да хапа́ць, хап (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́хват ’спрыт’ (люб., Сл. ПЗБ), ’кірунак, палёт’ (Гарб.), укр. по́хватом ’паспешна’, польск. дыял. pochwat ’чапанне’, балг. похва́т ’прыём’. Ад по- і хватацьхапаць’ (гл.), параўн. по́хап.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дра́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Мець прывычку драпаць. [Ленка] ужо ўмела смяяцца, хапаць за валасы, за нос, драпацца. Шамякін. // Тое, што і драпаць ​1. Лапкі драпаліся, на твар наліпала павуцінне, за каўнер сыпалася ігліца. М. Ткачоў.

2. Скрэбці, драпаць па чым‑н. з мэтай пранікнуць куды‑н. Сабака драпаецца ў дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арэ́птам ’раптоўна, нахабна, нястрымна’ (Янк. Мат.). Магчыма, у выніку кантамінацыі раптам з рус. рети́вый ці літ. réptiхапаць’ або ў выніку нерэгулярных фанетычных змен. Пачатковае а‑ пратэтычнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёт лёт, род. лёту м.;

лови́ть (хвата́ть) на лету́ лаві́ць (хапа́ць) на ляту́;

стреля́ть (бить) в лёт охот. страля́ць (біць) на ляту́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыла́паць ’прытупаць’ (ТС). Да лапа́ць ’тупаць’ (ТС), параўн. ла́паць1хапаць, махаць рукамі’, ’лавіць’ (гл.), якое працягвае прасл. *lapati. Дзеяслоў са значэннем ’хадзіць, тупаць’, відаць, утвораны ад гукапераймальнага лап!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капка́н, капка́ны ’паляўнічая пастка’, ’кайданы’ (Нас., ТСБМ, Сцяшк.) < рус. капкан, запазычанага з цюрк. kapkan, kapɣan ’пастка, пятля’ < цюрк. qap‑хапаць’ (Фасмер, 2, 186; Шанскі, 2 (К), 56; ЕСУМ, 2, 373).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапа́ная ’карцёжная гульня, у якой мяняюць карты для складання пар, і калі адна карта можа быць няцотнай, лішняй, таго, хто застаецца з ёй, называюць свінкай’ (Нас.). Дзеепрыметнік ад лапацьхапаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)