аўтэнты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Сапраўдны, правільны. Аўтэнтычны тэкст. Аўтэнтычная крыніца. // Які адпавядае арыгіналу. Аўтэнтычнае тлумачэнне закона.

[Грэч. authentikos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ева́нгельскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да евангелля, заснаваны на евангеллі (у 1 знач.). Евангельскі тэкст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зака́дравы, ‑ая, ‑ае.

Які чуецца, вымаўляецца за кадрам; які знаходзіцца па-за кадрам. Закадравы дыктарскі тэкст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Засакрэціць з дапамогай шыфру, умоўных абазначэнняў. Зашыфраваць тэкст. Зашыфраваць тэлеграму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўто́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тэкст твора, напісаны рукой аўтара.

А. паэмы «Курган».

2. Уласнаручны, звычайна памятны, надпіс ці подпіс.

Узяць а. у вядомага артыста.

|| прым. аўтаграфі́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нонпарэ́ль, ‑і, ж.

Спец. Дробны друкарскі шрыфт, памер якога роўны 6 пунктам (2,25 мм). Набраць тэкст нонпарэллю.

[Фр. nonparreille — непараўнальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Чытаючы, параўнаць і зверыць (які‑н. тэкст). Счытаць гранкі з рукапісам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́слы, -ая, -ае.

1. Выкладзены коратка, лаканічны.

Сціслая характарыстыка каго-, чаго-н.

2. Кароткі ў часе.

У сціслыя тэрміны.

3. Спорны, дробны, з невялікімі прамежкамі паміж літарамі, словамі (пра почырк, тэкст).

|| наз. сці́сласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ру́капістэкст, напісаны ад рукі або на друкавальнай машынцы’, ’рукапісны помнік старажытнай пісьменнасці’ (ТСБМ). Складаны назоўнік ад рука (гл.) і пісаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Разм. Пачытаць выбарачна, у дадатак да раней прачытанага. Карыстаючыся вольным днём, Сцёпка падчытаў сёе-тое з таго, што ўваходзіла ў праграму яго дзейнасці на вёсцы. Колас.

2. Спец. Прачытаць услых тэкст арыгінала з тым, каб другая асоба пры гэтым зверыла тэкст копіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)