паўшо́ры, ‑аў; адз. няма.
Частка збруі ў выглядзе рэменя, які прымацаваны абодвума канцамі да хамута і ідзе да яго вакол усяго тулава каня. Конь цяпер напяў паўшоры, выгнуў гужы і рвануў з усёй сілы. Кола пераскочыла цераз корань, і воз ад’ехаў ад пня. Баранавых.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
шляя́, ‑і; мн. шлеі, шлей; ж.
1. Частка збруі ў выглядзе рэменя, які ідзе ад хамута і агібае ўсё тулава каня і падтрымліваецца папярочнымі рамянямі. Андрэй сцебануў яго шляёй. Конь, напяўшыся, ірвануў з усіх чатырох. Пташнікаў.
2. Шырокі рэмень, які выкарыстоўваюць пры запрэжцы замест хамута.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Тэліе́шчыті ‘падымаць, перавозіць з цяжкасцю’ (беласт., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з зах.-палес. teĺiš ‘цурбан, абрубак; тулава без канечнасцей’ (Арх. Вяр.), ст.-бел. телеш ‘той, хто апрацоўваў калоды’ (1569 г., ГСБМ). Гл. цялеш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Лайту́бішча ’здаравяк, здаровы чалавек’ (міёр., З нар. сл.). Відавочна, звязана з тулуб, тулава (гл.), якое пасля перастаноўкі складоў аформілася ў ідэафон (гукавобразатворчую лексему) з гукавымі комплексамі ли. Параўн. таксама лайка 2, лайка, лайнік, лайтруга і інш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
адвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, упасці.
Кавалак тынку адваліўся.
2. Схіліць тулава назад; адкінуцца (разм.).
А. на спінку крэсла.
3. Наеўшыся, адсунуцца ад стала, пакінуць есці (разм.).
А. ад клёцак.
4. перан. Паменшаць (пра мароз, спёку і пад.).
Мароз адваліўся, і пайшоў снег.
5. перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці).
Уся нуда адвалілася ад яго.
|| незак. адва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Перакабе́лы, пэрэкобі͡элы ’чорны бык ці карова з белай паласой упоперак тулава’ (Бес.), ст.-польск. przekobiały ’ў белыя палосы’, przekoczarny ’ў чорныя палосы’. Да пе́рак і бе́лы (гл.), параўн. славен. pré̥koš ’назва свойскай жывёлы, у прыватнасці, свінні’, pré̥kast ’паласаты’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Кляха́ты ’з тоўстымі шырокімі бёдрамі’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да klęsati. Параўн. балг. клѐвам ’рухаць ніжняй часткай тулава’. Але незафіксаванае^ лексем у іншых дыялектах і фанетычныя цяжкасці прыводзяць да праблематычнасці гэтага супастаўлення. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 36–37.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
шво, -а, мн. -ы, -оў, н.
1. Месца злучэння сшытых кавалкаў тканіны, скуры.
Парвацца ў шве.
Накладаць швы (сшываць, змацоўваць краі раны, парэзу).
2. Месца злучэння частак чаго-н. (спец.).
Швы чэрапа.
Ш. цаглянай кладкі.
3. Спосаб шыцця, вышыўкі.
Няроўнае ш.
Сцябліністае ш.
◊
Рукі па швах — пра рукі, выцягнутыя ўніз удоўж тулава.
Трашчыць па ўсіх швах — прыходзіць у поўны заняпад, развальвацца; разм.).
|| прым. шыўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Ш. матэрыял (у хірургіі).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Здро ’ніжняя частка снапа’ (драг., Нар. лекс.). Адзіная фіксацыя без ілюстрацый. Калі гэта не памылка, звязана з пуздра (гл.) словам, што азначае ў рус. (пуздро) між іншым, ’ніжнюю частку тулава жывёлы’ (Даль) ці як яго скарачэнне, ці як складаная частка (пу(з) + здро?).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
аза́дак, ‑дка, м.
Задняя частка тулава жывёлы. Конь падкінуў азадкам, скочыў і пабег спорным трухам, не спыняючыся, па цвёрдай дарозе. Мурашка. Руды наш стаў дабёр і гладак, Аж чуць цягае ўжо азадак, Не верыцца, што ёсць і косці, І закруціўся зграбна хвосцік. Крапіва. // Задняя частка тушы. // Разм. Частка цела чалавека ніжэй спіны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)