сце́жачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да сцежка. Лабановіч дайшоў да сцежачкі каля ветракоў і накіраваўся ў школу. Колас. Сцежачка вузкая, як толькі дваім размінуцца, бо ідзе яна праз саўгасныя пасевы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяжы́на, ‑ы, ж.

Разм. Сцежка. Дом над ракою знаёмы, Да дому сцяжына. Куляшоў. Хто раз ступіў на сцяжыну творчасці, не сыдзе з яе да канца дзён сваіх, колькі б творчых пакут і расчараванняў не прынесла яна. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераво́рка (перэо́рка) ’разора, якая дзеліць поле на два ўчасткі’ (гом., Выг.). Да прасл. *per‑vor‑ъka, параўн. ц.-слав. прѣвора ’агароджа, вароты’, польск. przeoryna ’загароджа, перагародка ў хляве для аднаго каня’, чэш. závora ’завала, засаўка; жардзіна, перагародка (у хляве)’, славен. prévorсцежка на снезе; канава ўздоўж дарогі на пад’ём’, харв. prijèvorсцежка паміж двума ўзгоркамі’, privorac ’даліна паміж узгоркамі’. Другая ступень чаргавання прасл. *ver‑/*vьr‑/*vor‑, параўн. бел. развора, вор2 ’хлеў’ (гл.). Найбліжэйшы і.-е. адпаведнік — літ. pérvara, per̃varo ’перагон скаціны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прале́саксцежка, паласа паміж лесам’ (Касп.), проле́сак ’пералесак’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. проле́сок ’доўгая прагаліна ў лесе’, укр. пролі́сок ’прагаліна, паляна’, польск. przelasek ’лясок сярод поля’. Конфіксны дэрыват пра- + ‑ак адлес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Троп ‘след, крок’ (Нас., Касп., Сцяшк., Др.-Падб., Сл. Брэс.): некруцікі вучуцца хадзіць троп у троп (Нас.), ‘след на роснай траве’ (лун., Шатал.), ‘сцежка, слядзіна’ (Некр. і Байк., Мат. Гом.), ‘жыццёвы шлях’ (Сцяшк.), ‘кірунак, шлях, дарога’ (Адм.), ‘метад, спосаб, шлях да дасягнення мэты’ (Ласт.), у выразах збіць (збіцца) з тропу ‘выклікаць замяшанне, заблытаць’ (ТСБМ), тропу добы́тысь ‘дабраць розуму, скеміць’ (Клім.), шукаць тропу ‘шукаць дарогі’ (Кал.), узяць троп ‘знайсці след’, узяць (ухопі́ць) тропу ‘зведаць, убачыць, заўважыць след’ (ТС). Укр. дыял. троп ‘конская рысь з падскокам’, трип ‘адбітак нагі звера на снезе’, тріпсцежка ў гарах’, польск. trop ‘адбітак следу звера на зямлі ці снезе’, ‘след, каляіна’, ‘след ад ступні’, ‘дарога’, ‘ход каня’, каш. trop ‘след’. Пераважна паўночнаславянскае ўтварэнне. Сюды ж далучаюць а спецыфічнай семантыкай славен. tróp, tropíne ‘жамерыны з вінаграду’, серб. тро̏п ‘тс’, ‘вытапкі масла’, ‘выскваркі сала’, ‘асадак’, ‘адстой’ і выводзяць прасл. *tropъ, утворанае з чаргаваннем галосных кораня ад дзеяслова *trepati ‘ўдараць, біць, трэсці, бразгаць’ з першапачатковым значэннем ‘выбітае, выціснутае, вытрасенае’, гл. тропаць, трапаць. Параўн. таксама лат. trapa ‘натоўп, вялікая колькасць, мноства’, алб. trapсцежка’, ст.-грэч. ἀτραπόςсцежка, сцяжынка’ (Борысь, 643; Скок, 3, 506; ЕСУМ, 5, 648; Вербіч, Студіі з ономастики та етимологіі. 2010, 290). Гл. таксама трапа, трэп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да збегчы.

2. Спускацца па схіле ўніз, пад адхон (пра дарогу, сцежку і пад.). З пагорка ўніз, у бок даліны, Збягае сцежка між кустоў. Колас. Мазыр, Мазыр! Збягаеш ты з прыгожых берагоў крутых. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праплі́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Прабрацца, пралезці праз што‑н., куды‑н. з намаганнямі. [Аўдотка] табе ўсюды дапне і даступіцца.. і куды хочаш праплішчыцца. Вітка. Зрэдку дзе ўбок адводзіла сцежка, дзе нават вузкім сялянскім драбінкам як праплішчыцца праз [густату] лясных зарасляў. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыро́ка, прысл.

1. Прысл. да шырокі.

2. у знач. вык. Пра вялікую адлегласць да чаго‑н., працягласць куды‑н. — Я тут! — данёсся знізу глухі голас. — Тут сцежка... Шырокая! Во! Пяць крокаў.. Лезьце сюды смела... Тут шырока, я вам кажу... Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца каля ракі. Надрэчны бор. Надрэчны бульвар. □ Сцежка ў вёску бяжыць, пятляе паміж надрэчных кустоў. Брыль. // Які жыве каля ракі. Надрэчныя жыхары выбіраліся з сваіх кватэр на больш высокія месцы. Шахавец. // Які бывае над ракой. Надрэчны халадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэ́бны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сярэбраны. Раскідзістая ігруша-дзічка стаяла ў пышным уборы срэбнага інею. Лынькоў. У чалавека былі густыя валасы на галаве, сівізна іх толькі кранула дзе-нідзе срэбнымі ніткамі. Чорны. / у паэт. ужыв. Як сцежка срэбная, бяжыць-гудзе паток. Грамыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)