сце́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сце́жка сце́жкі
Р. сце́жкі сце́жак
Д. сце́жцы сце́жкам
В. сце́жку сце́жкі
Т. сце́жкай
сце́жкаю
сце́жкамі
М. сце́жцы сце́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сце́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Вузкая пратаптаная дарожка.

Лясная с.

С. праз жыта.

2. перан. Шлях і кірунак працоўнай дзейнасці каго-, чаго-н.; наогул кірунак, шлях да чаго-н.

Пайсці па бацькавых сцежках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сце́жка ж.

1. тропа́; стёжка;

лясна́я с. — лесна́я тропа́;

зві́лістая с. — изви́листая тропа́ (стёжка);

во́ўчыя ~кі — во́лчьи тро́пы;

2. перен. тропа́; стезя́;

жыццёвая с. — жи́зненная тропа́ (стезя́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сце́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Вузкая пратаптаная людзьмі або жывёламі дарожка. Хадкевіч перасек свой сад і выйшаў на сцежку, што вяла цераз жыта. Васілевіч. Пратаптаная сцежка вілася праз пасеку і спускалася да Нёмана. Пестрак. Атрад быў добра ўзброены, меў нават два кулямёты, а воўчыя сцежкі на балотах мала падсыхалі і летам. Машара. // Зробленая для хадзьбы, праезду вузкая дарога ў парках, садах і пад. [Алёшка] чуў .. частыя таропкія крокі [Рэні] па садовай сцежцы. Лынькоў. Вера Мікалаеўна азірнулася — нідзе нікога. Пайшла па асфальтавай сцежцы ўздоўж дома. Арабей. Мутнае святло ад фары ледзь асвятляла веласіпедную сцежку, што вілася ўскрай дарогі. Чарнышэвіч. // перан. Пра вузкі доўгі след, які пакідае што‑н. Месячык выткаў на расе срэбныя сцежкі. Шамякін.

2. перан. Кірунак, шлях дзейнасці, развіцця каго‑, чаго‑н. Насуперак лютай напасці Мы ведалі — ў гэтым жыцці На долю нам выпала шчасце Па ленінскіх сцежках ісці. Хведаровіч. Нават камень рассыпаўся б дробнай жарствой, каб прайшоў ён па сцежцы жыццёвай тваёй. Дубоўка. // Наогул кірунак, шлях да чаго‑н. Чалавек з вясёлым характарам, аматар дасціпнага слова, вострага жарту, .. умее знаходзіць сцежку да чалавечага сэрца. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́жка ’вузкая пратаптаная людзьмі або жывёлай дарожка’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Шат., Пятк. 2, Бяльк., ТС), сце́жка, сце́шка, стэ́жка ’тс’ (Сл. ПЗБ), сте́жка ’прабор у валасах’ (Сл. ПЗБ), сцяга́сцежка’ (Касп.), сціга́ ’тс’ (рас., Шатал.; Сл. ПЗБ), сцяжы́на ’тс’, ст.-бел. стежька ’тс’ (Альтбаўэр). Укр. сте́жка, рус. стезя́, дыял. зах., паўдн. стега́, стёжка, стараж.-рус. стьзя, польск. ścieżka, ст.-польск. stedzka, в.-луж. sćežka, н.-луж. sćažka, палаб. stadza, чэш. steze, stezka, славац. stezka, серб.-харв. ста̀за ’пешаходная дарожка’, славен. stezá ’тс’, stegná, stegné, stágna ’выган’ < ’палявая дарожка’; таксама ц.-слав. стьгда, стьгна ’вуліца’ (Дзячэнка), балг. стъ́гда ’дарожка’ (Куркіна, Этимология–1968, 98–99), ст.-слав. стьгда, стьгна ’вуліца, плошча’. Прасл. *stьza (або *stьdza) < *stьga ’дарожка, сцежка’ ў выніку 3‑й палаталізацыі, звязанае чаргаваннем з прасл. *stigati ’дасягаць’. Борысь (613) польск. ścieżka выводзіць з прасл. *stьžka, дэрывата ад прасл. *stьga, на якім не адбілася 3‑я палаталізацыя. Роднасныя лат. stigaсцежка; пешаходная дарога’, ст.-в.-ням. steg ’тс’ (< *stigaz), грэч. στίχος ’рад’; з іншай ступенню вакалізму гоц. staiga ’дарога’, ст.-в.-ням. steiga, алб. shtekсцежка’; гл. Траўтман, 286; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1065–1066; Торп, 492; Фасмер, 3, 752; Покарны, 1017; Скок, 3, 331; Махэк₂, 577; Шустар-Шэўц, 1416–1417; ЕСУМ, 5, 406; Бязлай, 3, 317; Шывіц–Дулар, Зб. Мерку, 429–440.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зві́лісты, -ая, -ае.

Які мае пакручасты выгляд.

Звілістая сцежка.

|| наз. зві́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выгіна́сты, -ая, -ае (разм.).

Выгнуты, звілісты.

Выгінастая шабля.

Выгінастая сцежка.

|| наз. выгіна́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., змяі́цца; незак.

Выгінацца, цягнуцца звілістай лініяй.

Між кустоў змяілася сцежка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцяжы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж. (разм.).

Сцежка.

|| памянш. сцяжы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацянькі́, прысл.

Самым кароткім шляхам; наўпрост.

Сцежка вяла да поля н.

Праўда ходзіць н., з ёй не размінешся (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)