Перавалачы́ць (переволочы́ць) ’апрацаваць (грады)’ (хойн., Мат. Гом.), сюды ж піравалака́ць ’пасеяную і забаранаваную збажыну пераяжджаць бараной уздоўж загонаў’ (Варл.). Да пера- і валачы́ць са старым значэннем ’рыхліць (зямлю)’, з якім слова ўжывалася ў больш старажытныя часы, калі замест сахі або бараны выкарыстоўвалася вершаліна ’верхняя частка яліны з завостранымі сукамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапечкі ’мальва пагрэбаваная, Malva ncglecta Wallr.’ (маг., Кіс.; Гарэц., Інстр. 2, Дэмб. 2), ’мальва паўночная, Malva Borealis’ (Гарэц., Дэмб. 1). Да перапечка (гл.). Назва звязана з дзеясловам пячы, таму што расліна ў старажытныя часы ўжывалася ў ежу, параўн. чэш. chlebik, chlebiček, pečenek, kolcičify, ciganskė tvaružky (Махэк, Jména, 146–147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
яфеты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да яфетыдаў, які належыць, уласцівы ім. Яфетычныя плямёны.
•••
Яфетычная мова — тэрмін, які першапачаткова быў уведзены М.Я. Марам для абазначэння роднасці моў Каўказа з семіцкімі і хаміцкімі, затым распаўсюджаны ім на ўсе старажытныя мёртвыя мовы Міжземнаморскага басейна і Пярэдняй Азіі і некаторыя жывыя мовы ў Пірынеях і на Паміры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пісьмя́, ‑мені ’граматнасць’ (Нас.), пісьмёны ’старажытныя пісьмовыя знакі, літары’ (ТСБМ), стараж.-рус. письмя ’пісьмовы знак, літара’ (1057 г.), ’пісьмовы тэкст, тое, што напісана’ (XII ст.), святая, священная писмена ’Святое письмо’ (1073 г.); ст.-польск. piśmię = польск. pismo, чэш., славац. písmeno ’літара’, ст.-слав. писмѧ ’літара’, ’пісьмёны’. Прасл. дыял. *pisьmę паходзіць з *pisьmo (Бязлай, 3, 41). Да пісьмо (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сілуэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сілуэта (у 1, 2 знач.); з’яўляецца сілуэтам. Сілуэтнае мастацтва. □ Яны стаялі побач перад апушчаным акном, глядзелі па зорнае неба, на сілуэтнае мільганне тэлеграфных слупоў і то маўчалі, то зноў гаварылі. Брыль.
2. У архітэктуры, скульптуры і пад. — контурны. Старажытныя храмы ў спалучэнні з маляўнічымі руінамі замка ствараюць своеасаблівую сілуэтную кампазіцыю Навагрудка. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярэ́бранік 1, ‑а, м.
Уст. Старажытныя дробная сярэбраная манета.
сярэ́бранік 2, ‑а, м.
Спецыяліст па серабрэнню рэчаў і чаканцы серабра. Прыгожым прыкладам мастацтва сярэбранікаў у XIV стагоддзі з’яўляецца аклад Лаўрышаўскага евангелля. «Беларусь».
сярэ́бранік 3, ‑у, м.
Абл. Дуброўка. Дуброўка, або, як яе завуць у другіх мясцінах, гарлянка, сярэбранік, гартанная трава. Тая самая дуброўка, з дробнымі жоўтымі красачкамі. А ў ёй, аказваецца, поўная аптэка. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пустапо́ле, пустаполіца ’няўдобіца’ (ЛА, 2), пустаполя ’тс’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад пусты ’неўрадлівы, пусты’ (< *pustь ’тс’) і поле; кампазіту, вядомаму на паўднёвым захадзе Беларусі, адпавядае на поўдні пустое поле ’тс’ (там жа), відавочна, старажытныя аграрныя тэрміны, параўн. беласт. прастаполе, ваўк. прастаполь ’няўгноеная глеба’, адзначанас ў Статуце ВКЛ (Ластоўскі, Выбр. тв., 391); серб.-харв. пустопоље, пустопољина ’пустка’. Семантычны паралелізм гл. у рус. дыял. пустокваша/простокваша ’кіслае малако’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рамату́с ’хвароба рэўматызм’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Станк.), таксама рама́тыз, раматызма, рамаці́зма, рамаці́зна (Сл. ПЗБ), рамаці́знасць (Юрч.), ромаці́з (ТС), сюды ж рамаці́жнік ’лекавая трава для лячэння раматусу’ (Юрч.), рамаці́знік ’хворы на раматус’ (Юрч.). Асвоенае ў народнай мове запазычанне з лац. rheumatismus, магчыма, праз ням. Reumatismus. Першасна з грэч. ρενματισμός ’струмень, цячэнне’, бо старажытныя грэкі ўяўлялі сабе, што ўзбуджальнік хваробы расцякаецца па целе. Відавочна, з’яўляецца народнай адаптацыяй замежнай словаформы, што абумовіла варыятыўнасць гучання; паводле Фасмера (3, 455) рус. рамати́с пад уплывам народнай этымалогіі (рама ’плячо’ і тискать ’ціснуць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кафалі́чны ’сусветны, усеагульны’, эпітэт праваслаўнай царквы (ТСБМ). Параўн. рус. кафолический ’сусветны’, якое ўпершыню папала ў помнікі ў 1612 г. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. καθολικός ’сусветны’ (гл. Шанскі, 2, К, 97–98). Бел. кафалічны, як можна меркаваць, з’яўляецца адносна новым запазычаннем з рус. мовы. Адносна рус. слова Шанскі, там жа, думае, што яно, магчыма, вытворнае ад прыметніка кафоликии (вядомага ў помніках ст.-слав. мовы) або запазычанне грэч. слова, якое не папала ў старажытныя помнікі, якія захаваліся. Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 212. Ст.-бел. католицкий, католический < лац. calhoticus С грэч. (гл. Булыка, Запазыч., 143).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
круцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Назва розных прадметаў, прыстасаванняў, якія круцяцца. У другой грамадзе народ акружыў чалавека з круцёлкаю і пазіраў, як прабаваў хто шчасця. Колас. Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй. Брыль. [Шыковіч] дасканала ведаў усе старажытныя канструкцыі сялянскіх замкоў — круцёлак, засовак, зашчэпак. Шамякін.
2. Легкадумны, ветраны чалавек (пераважна пра жанчыну). Збіраўся нават раскрычацца [Арцём Ісакавіч] на гэтую бессаромную круцёлку, якая — на табе — знайшла час распытваць аб розных глупствах, ды ў каго распытваць! Лынькоў. [У Веры Андрэеўны] ўжо складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)