◎ Плішч: плішчом лезці ’сілай лезці, з нахабствам’, плішчыцца ’сілай лезці, праціскацца, пралазіць з цяжкасцю’, плішчыць ’тс’ (навагр., З нар. сл.; капыл., Жыв. сл.; ТСБМ; Нікап.: Бяльк.). У выніку кантамінацыі пішч 2 (m.) і клін. Менш верагодна сувязь з фармальна ідэнтычнымі чэш. plisť ’плач’, в.-луж. plišč ’тс’, ст.-слав. папіць ’шум’ < *plisk‑jь, гл. плюскаць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пы́зі ’нюні’, пызя ’плакса’ (Клім.), параўн. пЫ (пізікі) пускаць ’плакаць; распускаць нюні’ (ТС). Першаснае значэнне, хутчэй за ўсё, ’надутыя губы, пакрыўджаны выраз твару’, што дазваляе звязаць слова з пы́згры ’мыса’ (гл.), польск. pyzaty (гл. пызы). Параўн. пыса, пыца (гл.). Да гукапераймання пиги (перадае плач) адносіць укр. пюі ’румзанне’. ЕСУМ (4, 367), параўн. пігутка, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
галашэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. галасіць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ніна ўявіла вёску, ахопленую пажарам, крыкі і галашэнне жанчын, дзікае рыканне жывёлы, і ў яе замерла сэрца. Шчарбатаў.
2. Від даўнейшых народных абрадавых песень: плач з выпадку смерці, выхаду замуж і пад. Маналогі Крыстыны пабудаваны на.. імправізацыі беларускіх.. песень і галашэнняў. «Полымя».
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
аж.
1. часц. ўзмацн. Ужыв. для інтанацыйнага вылучэння слова ці словазлучэння, да якога адносіцца; падкрэслівае самую крайнюю мяжу выяўлення якой-н. уласцівасці.
Лес аж звінеў ад птушыных галасоў.
Сцежка вілася аж да самага возера.
Аж крыкнуў ад радасці.
2. часц. ўзмацн. Ужыв. для выражэння нечаканасці або раптоўнасці наступлення якіх-н. падзей.
Раніцай прачнуліся — аж няма ўжо яго.
3. злуч. Выражае выніковыя адносіны і ўзмацняе іх; ужыв. ў знач. «так», «што нават».
Машыны так гулі, аж вокны звінелі.
4. злуч. супраціўны. Злучае сказы з узаемна неадпаведным значэннем, якое ўскладняецца адценнем нечаканасці.
Хацеў ісці назад, аж пачуўся ціхі плач.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
адпо́мсціцца, ‑мшчуся, ‑мсцішся, ‑меціцца; зак.
Тое, што і адпомсціць. [Бэсман:] І я ім не дарую Ні вёсак спаленых, ні слёз дзяцей.. За ўсё адпомшчуся. Глебка. Перад вечарам сказалі, што тут лепш.. [Міхалку] не быць: на гэтай адзіноце можа з’явіцца Толік і адпомсціцца. Чорны. / у безас. ужыв. Праз міг Над нетрамі лясоў Галасіў трубач... — Мы іх [уланаў] дагонім. І за ўсё Адпомсціцца... Не плач! Броўка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Вык 1 ’выццё’ (КТС, Гарэц., Юрч.). Рус. смал. вык ’выццё, плач’. Ад выць з суф. ‑к (як ry‑kъ ад ryti, revti) (Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 89).
Вык 2 ’віка, Vicia’ (Бяльк.). Рус. вы́ка, укр. ві́ка, польск. wyka, чэш. vika. Запазычанне з польск. wyka, якое ў сваю чаргу са ст.-в.-ням. wiccha ’віка’, лац. vicia (Міклашыч, 397; Мацэнаўэр, 367; Фасмер, 1, 368). Параўн. віка.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прысло́ўе 1, ‑я, н.
Нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, стану і якасці, напрыклад: хутка, лёгка, высока.
прысло́ўе 2, ‑я, н.
Прыгаворка, выраз і пад., якія ўстаўляюцца ў мову для большай эфектнасці або па прывычцы. Плач яе быў ціхі, з прыслоўямі, кабечы. Чорны. «Люба-дорага» было любімае прыслоўе старшыні. Даніленка. // Тое, што гаворыцца для суправаджэння якіх‑н. дзеянняў. Духаў закліналі пэўнымі традыцыйнымі прыслоўямі. Лойка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
не
1. отриц. частица в разн. знач. не;
ву́чань не разуме́ў тлумачэ́ння наста́ўніка — учени́к не понима́л объясне́ния учи́теля;
мне яго́ больш не ўба́чыць — мне его́ бо́льше не уви́деть;
спеў не спеў, плач не плач, а не́йкая ну́дная мело́дыя — пе́ние не пе́ние, плач не плач, а кака́я-то ну́дная мело́дия;
не дрэ́нна было́ б схадзі́ць у тэа́тр — не пло́хо бы́ло бы сходи́ть в теа́тр;
не без та́ленту — не без тала́нта;
не́льга не напіса́ць — нельзя́ не написа́ть;
ён паслізну́ўся і ледзь не павалі́ўся — он поскользну́лся и чуть не упа́л;
я не магу́ не сказа́ць пра́ўды — я не могу́ не сказа́ть пра́вды;
хаця́ б чаго́ не зда́рылася — хоть бы чего́ не случи́лось;
2. отриц. частица нет;
вы не ве́даеце, куды́ ён пайшо́ў? — Не — вы не зна́ете, куда́ он пошёл? — Нет;
гэ́та пра́ўда ці не? — э́то пра́вда и́ли нет?;
зо́йдзем у ха́ту? — Не, не трэ́ба — зайдём в дом? — Нет, не ну́жно;
3. усил. частица нет;
не, ты паглядзі́, яка́я цудо́ўная кве́тка — нет, ты посмотри́, како́й чуде́сный цвето́к
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
агаро́д, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Участак зямлі засаджаны агароднінай. Мінулі хлеў, між густых зарас[нікаў] кіяшніку і маку, што буяў на агародзе, выбраліся на прыгуменне. Мележ. Хлопчыкі падышлі ўжо блізка да агародаў, як учулі плач на ўскраі вёскі. Лынькоў.
2. ‑у. Агародныя культуры. На папялішчы тым сусед Сабе пасеяў агарод. Астрэйка.
•••
Агарод гарадзіць гл. гарадзіць.
Кідаць каменьчыкі ў агарод чый гл. кідаць.
Пусціць казла ў агарод гл. пусціць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
паўтары́цца, ‑таруся, ‑торышся, ‑торыцца; зак.
1. Прагучаць, пачуцца зноў, яшчэ раз; узнавіцца. Трошачкі счакаўшы, выццё, яшчэ болей жудаснае, паўтарылася зноў. Колас. Стук паўтарыўся, быў ён рэзкім, настойлівым. Лынькоў. Плач, падобны да енку, нудны і жаласлівы, паўтарыўся. Арабей.
2. Адбыцца, здарыцца зноў, яшчэ раз. Размова паўтарылася. Хвароба паўтарылася. □ І хоць не ўсё паўторыцца на свеце, Я веру ў гэты лес, я веру ў сад. Пысін.
3. Зак. да паўтарацца (у 2 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)