пла́ч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пла́ч
Р. пла́чу
Д. пла́чу
В. пла́ч
Т. пла́чам
М. пла́чы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

плач, -у, м.

Нечленараздзельныя галасавыя гукі, якія выражаюць гора ці моцную жальбу і суправаджаюцца слязамі.

П. дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плач (род. пла́чу) м., в разн. знач. плач; (громкий, протяжный — ещё) рёв, вой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плач м.

1. плач, род. пла́чу м., мн. нет;

2. этн. плач, род. пла́ча м.; (причитание) галашэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плач, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. плакаць (у 1 знач.), а таксама гукі, якія суправаджаюць гэтае дзеянне. У канцы вёскі чуўся плач, жаночыя крыкі, ды высока пад старымі ліпамі ўзвіхрыліся клубы чорнага дыму. Лынькоў.

•••

Плач раслін — выдзяленне соку з пня, галіны, сцябла расліны пры іх пашкоджанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плач ’праліванне слёз ад болю, гора, жаху і гукі, якія суправаджаюць гэта’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), са плачо́м плачучы’ (бялын., Янк. 3.), пла́чма плакаць ’плакаць, памнажаючы слёзы ўвесь час’ (Нас.), плачлі́вы ’слёзны’, ’слязлівы’; укр. плач, рус. плачплач’, польск. płacz, в.-луж. płač, н.-луж. płac, чэш. pláč, славац. plač ’тс’, славен. plàčплач’, серб.-харв. пла̏ч, макед., балг. плач, ст.-слав. плачьплач’. Прасл. *plačь < *plak‑jь ад *plakati > пла́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́ў

‘працяглы крык жывёлы; моцны плач

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ро́ў
Р. ро́ву
Д. ро́ву
В. ро́ў
Т. ро́вам
М. ро́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бязгу́чны, -ая, -ае.

Які не суправаджаецца гукамі; ціхі.

Б. плач.

|| наз. бязгу́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зду́шаны, -ая, -ае.

Пра голас, гукі і пад.: прыглушаны, аслаблены.

З. плач.

|| наз. зду́шанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вопль м. ля́мант, -ту м.; крык, род. кры́ку м.; (плач) плач, род. пла́чу м.; галашэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)