Вяхо́тка1 ’мачалка’ (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., КСП, КТС, Яруш.); ’рыззё’ (Касп., КТС, Нас.). Рус. дыял. вехотка ’тс’. Памяншальнае да вехаць (гл.). Значэнне ’мачалка’ — другаснае, на базе больш натуральнага ’пук саломы, веташ і г. д.’.

Вяхо́тка2 ’куча, чарада’ (КСП). Няясна. Магчыма, пераноснае ад вяхотка1. Параўн. «Вяхоткай вошы па спіне поўзаюць» (КСП). Не выключаны, аднак, і іншы спосаб тлумачэння. Параўн. рус. валаг. вяха ’куча’. Далейшыя сувязі застаюцца няяснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарнасе́к ’чалавек, які робіць і насякае жорны’ (ТСБМ), адкуль і пераноснае ’моцны мужчына’ (Касп.). Рус. жерносе́к, чэш. уст. žernosek ’тс’, в.-луж. тапонім Žornosyki (Пфуль). Паводле мадэлі, старое слав. складанае слова (параўн. дрывасек, каменачос, свінапас) засведчана ў рус. крыніцах з XVII ст. (як мянушка, Тупікаў), у бел. — з XVII–XVIII стст. (Бірыла, Бел. антр., 1, 214; 2, 145), утворана ад *žernъ (гл. жаро́н) і *sekъ (гл. сячы). Параўн. ст.-рус. (XVII ст.) жерноковъ, жерноклевъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́мкаць1 ‘іграць на шчыпковым музычным інструменце’, ‘гаварыць неразборліва’, ‘няўмела іграць’ (ТСБМ, Янк. 3., Рагаўц.), тро́мкаты ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.), тры́мкаць ‘тс’ (Сцяц. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне: trom‑trom ‘гук пры нацягванні струн у скрыпцы’ (ваўк., Федар. 4), параўн. укр. дыял. тромкат ‘каркаць’, тром ‘крык крумкача’ (Ніканч. Єндем.), польск. trom (прыспеў) і інш. (Фасмер, 4, 98; ЕСУМ, 5, 648).

Тро́мкаць2 (трёмкыць) ‘есці з апетытам, паспешліва’ (слаўг., Нар. словатв.). Гукаперайманне, магчыма, пераноснае ўжыванне папярэдняга слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахлапе́нь ’лапаць, падшыты вяровачнай пляцёнкай’ (Нас.), пахлапні, похлапні ’плецяны абутак з вяровак’ (Малч., Дэмб. 2, Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.; бых., Рам. 8), ’лапці касога пляцення, падплеценыя вітушкамі пянькі або тонкімі вяровачкамі’ (Бел. нар. адзенне, Мн., 1975, 70). Утворана ад хлоп, ахлопак ’касмык, шкумат, шматок’ (Нас., Бяльк.) пры дапамозе суфікса -ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38–39), да якога пад уплывам лексемы пасталы далучылася прыстаўка п(а). Сюды ж пераноснае пихлапень ’неакуратны’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рунь ’усходы, пасевы азімых культур’ (ТСБМ), рус. рунь ’усходы азімых восенню’, харв. run ’пасевы’ (njiva pod runom), польск. ruń ’рунь, усходы, збожжа’, якія лічацца другаснымі ад *runo (гл. руно2). Параўн. пераноснае значэнне польскага runo ’сукупнасць невялікіх кустоў, траў, зёлак, што пакрываюць глебу ў лесе’. (Борысь, 527–528; Скок, 3, 171). Іншыя версіі: сувязь з польск. runąć ’упасці, грымнуцца’ (Фасмер, 3, 518), гл. ру́нуцца; Мартынаў (Бел. лекс., 101) выводзіць з *rudnь у супастаўленні з літ. ruduõ ’восень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́яць ’ліць’ (чэрв., пух., бярэз., рагач., Сл. паўн.-зах.; кіраў., Нар. сл., ТС), смарг. лёіць (там жа). Укр. ліяти, ст.-рус. лѣхлти ’тс’, балг. леяй ’(ад)літы’ — з прасл. lejati — другасны дзеяслоў, утвораны пад уплывам формы цяперашняга часу leję ад першаснага Ibi̯ati, Ibję/ liti (Слаўскі, 4, 121). Сюды ж лея ’лівень’ (слуц., лельч., Сл. паўн.-зах., ТС), ’праліўны дождж’ (Сцяшк. Сл.; браг., Мат. Гом., Ян.) < прасл. leja, утворанае, як вея (гл.), і пераноснае ўздз. лея ’тоўстая жанчына’ (Жд. 2) у сэнсе ’залітая тлушчам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́пала ’капун, капуха’ (Жыв. сл., Янк. Мат.). Гл. кепацца. Магчыма, утворана пры дапамозе суфікса ‑ала ад капаць (параўн. семантычна капун) з другасным пераносам націску на каранёвы галосны (ка́пала > ке́пала, а > е пад націскам) (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 93–94). Іншую версію прапануе Непакупны (Лекс. балтызмы, 29) з літ. kẽpalas ’булка хлеба’. Семантычнае разыходжанне ён тлумачыць наступным чынам. Тое ж літ. утварэнне з іншым суфіксам kepaĩšis, апрача значэння ’хлеб, ляпёшка’, мае яшчэ пераноснае значэнне ’мямля, размазня’. Гэтай версіі прытрымліваецца таксама Лаўчутэ (Балтизмы, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бац1 ’пацук’ (Касп., Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Інстр. II). Параўн. і бацу́к ’вадзяны пацук’ (Лысенка, ССП). Усё гэта формы з азванчэннем да пацук, пац ’тс’ (гл.).

Бац2 ’малое дзіця, вельмі рухавае’ (Янк. Мат.). Гэта пераноснае ўжыванне слова бац ’пацук’. Магчыма, далей сюды адносяцца таксама (спачатку як пераносныя назвы) бацю́к, бацю́та хлопчык’ (Касп.), бацю́та ’перарослы гарэза’ (Нас.). Але не выключаецца, што апошнія словы — утварэнне ад ба́ця, ба́цька. Параўн. бацю́та, бацю́ля ’сын, які падобны да бацькі тварам ці ўчынкамі’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́свіцапераноснае (або трывалае) прыстасаванне для пад’ёму і спуску, прыстаўныя драбіны’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ле́свічка ’драбінка’ (Др.-Падб., Гарэц.), ле́сніца ’лесвіца’ (Бяльк., Сцяшк.; в.-дзв., Шатал.; швянч., Сл. паўн.-зах.), ле́сва ’тс’ (LKŽ, 7). Укр. лістви́ця, лістви́на, рус. ле́ствица, ле́свица ’тс’, чэш. lestvice ’вешалка для сушкі адзення ў выглядзе астровы’, ’паліца для посуду’, lestnice ’драбіны ў шахце’, славен. lȇstva, lȇstvica, lesníca, серб.-харв. ље̏стве, листва, макед. лествица ’лесвіца’, балг. старое лествица, ст.-слав. лѣствица. Прасл. lěs‑tv‑ica. Да лезці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балага́н (БРС) ’будова для хавання бульбы’ (Шушк.), балага́нчик (Касп.). Рус. балага́н, укр. балага́н. Запазычанне (праз цюрк. мовы) з перс. balaχanä ’верхні пакой, пакой над галоўным уваходам’. Локач, 17; Фасмер, 1, 112. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 18–19.

Бала́ґан ’беспарадак’ (тураў., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Націск і выбухное ґ сведчаць аб запазычанні з польск. дыял. bałagan. Але (паводле Варш. сл.) у польск. няма такога значэння. Таму лепш лічыць запазычаннем з рус. мовы. Аб паходжанні слова гл. балага́н (якое таксама мае пераноснае значэнне ’беспарадак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)