Падві́чка ’стужка’ (Шатал.), подвычка ’тс’ (Сл. Брэс.), ’абруч, на які накручвалі намітку, пасма льну, што падкладаюць пад валасы, каб зрабіць прычоску’ (Сл. ПЗБ), под- вічка ’хустка, завязаная на лоб пад другую хустку’ (Сл. Брэс.). Польск. podwika ’занавеска; вуаль, белая галаўная хутка’. Польск. слова з *podwijka < wić (Брукнер, 426), (гл. віць). У бел., відавочна, з польскага, калі меркаваць па арэалу бытавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́ўніца, ‑ы, ж.

1. Спец. Пасма валакна, злёгку скручаная, з якой вырабляецца пража.

2. Разм. Тое, што і раўня. А вот ужо на весялосць ды прыткасць у скоках не было .. [Лукер’і] роўніцы. Ракітны. — Я казала і кажу: не роўніцу ўзяў сабе Даніла ў жонкі. Думаладая яна для яго. Сіняўскі.

3. Абл. Узровень (пры параўнанні). Войтава дарога і накіраванасць пераважнай большасці сялянства, у тым ліку і Аўгіні, ляжыць у розных роўніцах. Колас. Знайшлося і азначэнне [у К. Чорнага] — Камароўка, аднолькава трапнае, незалежна ад таго, прыкладаецца яно да мяшчанства ў местачковай ці ў сусветнай роўніцы. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чупры́на, ‑ы, ж.

Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (у мужчын); чуб. Мая чупрына расла ўніз і звісала над вачыма так, як звісае са страхі старая салома, калі яе вецер павырывае. Карпюк. У хлопца чупрына спаўзла на бачок, Над скрыпкай засноўдалі рукі. Калачынскі. // Валасы наогул. І кучаравы [хлопец] быў, чупрына — як лаза густая! Мележ. Толькі ў чорнай чупрыне гусцей і бялей Пракідаюцца пасмы сівыя. Зарыцкі. / у перан. ужыв. Векавыя дубы, клёны паднімаліся сваімі магутнымі чупрынамі ў самае неба. Новікаў. Недалёка стукаў чорны дзяцел (жаўна) з чырвонай чупрынай. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маток, мото́к, мотак, му̑о́ток ’пэўная колькасць нітак, дроту, лыка і інш., роўна зматаная або навітая на матавіла’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Бес., Мат. Гом., Маш., Яруш., Сл. ПЗБ; круп., Нар. сл.), ’пасма нітак на клубку’, ’нізка рыбы, грыбоў, цыбулі, тытуню; пляцёнка’ (Сл. ПЗБ). Укр. мо́ток, міток, рус. пск., смал. мото́к ’катушка нітак’, горк. ’верацяно з наматанымі ніткамі’, пск., смал. ’нізка грыбоў, яблыкаў і інш.’, польск. motek, чэш. smotek, славац. zmotok. Паўн.-слав. motъkъ, якія з motati. Да мата́ць (гл.).

Маток2 ’каноплі (семяннікі)’ (Мат. Гом.). Да маткі́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праме́нь ’вузкая паласа святла’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб.), параўн. ст.-бел. промени солнечныи (XVII ст.; БЛ, 29, 52). Паводле Кюнэ (Poln., 89), з польск. promień ’тс’; гл. таксама Станкевіч (Зб. тв., 2, 167), які звяртае увагу, што ў гэтым значэнні ў народнай мове ужываецца слова каса (гл.) і вытворныя ад яго, што ўскосна пацвярджае этымалогію прасл. *pormy, Р. скл. *pormene з першасным значэннем ’пасма валасоў’ і пад. (Махэк₂, 479). Німчук (Давньорус., 32) дапускае для ўкр. про́мінь выпадзенне першага о ў по́ромінь ’тс’, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасьма́ ’вузкая тканая ці плеценая палоска для аздаблення адзення або завязвання’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ’вузкая стужка або тасёмка’ (Сцяшк., ТС), ’пасма’: тасьма́ — палоска на клубку нітак (воран., Сл. ПЗБ), та́сьма ’тасёмка’, тасма́ ’тс’ (Нас.). Укр. та́сьма́ ’тасьма, аблямоўка’, рус. тесьма́ ’тасёмка, стужка’, ст.-рус. тасма ’раменьчык’, польск. taśma ’вузкая стужка, тканы паясок’. З цюркскіх моў, дзе з перс. taśma < манг. taśma (Анікін, 538). У старабеларускай мове фіксуецца з 1511 г. у форме тасьма, тесма, крыніцай запазычання якога лічыцца тур. tasma (Булыка, Запазыч., 318; Чарных, 2, 241; Фасмер, 4, 26; Брукнер, 566–567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́чка ’чырвоная стужка’ (абл., ТСБМ). Рус. дыял. жи́чка ’ваўняная пража’, ’суровая нітка’, тул. жи́ча ’кайма, падшыўка’, перм., сіб., кур., пенз. ’чырвоны гарус’, укр. жи́чка ’чырвоная шарсцяная нітка’, ’шарсцяная ці шаўковая тасьма’, польск. życzka ’чырвоная стужка ці тасёмка’, балг. жичка ’нітка’ (Гераў). Параўн. славен. žica ’дрот’, серб.-харв. жи̏цапасма, нітка, дрот, жыла’, балг. жѝца ’дрот’, разм. ’нітка’, дыял. ’сцябло гарбуза, кавуна і г. д.’, макед. жица ’нітка, дрот’, ’слой зямлі’, ’наследнік’. Прасл. *žika > *žica ’стужка, пасма, нітка’. Літ. gijà ’нітка ў аснове тканіны’, лат. dzija ’тс’, а таксама ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’, вед. jiya ’цеціва’, ст.-іран. ǰiyā ’жыла’, грэч. βιός ’лук’. Узыходзіць да таго ж і.-е. кораня, што жыла (гл.): *g​heiə‑, *g​hī‑ ’жыла, стужка’. Покарны, 1, 489; Фасмер, 2, 57–58; БЕР, 1, 549; Брукнер, 669; Скок, 3, 679–680; Траўтман, 87. Корань g​hī‑ атрымаў у слав. ‑k‑ (Мейе, Études, 209) і трансфармаваўся ў *ži‑k‑; з памянш. суфіксам *‑ьk‑ атрымліваецца жычка (форм. žica мае ‑c‑ па бадуэнаўскай палаталізацыі). Аб прасл. *žica ў суч. слав. мовах гл. Чумакова, Совещание по ОЛА (Ужгород, 25–28 сентября 1973 г.). Тезисы докладов. М., 1973, 80–82. Значэнне ’чырвоная стужка’ ў бел., укр., польск. сфарміравана, відаць, не незалежна, не выключана, што распаўсюджана з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́й (пэрэву͡ой), перево́іна ’тс’ (драг., ЛА, 4) ’лазовыя прывязкі саломы да пераплёту страхі’ (маляр., Нікан.), перавоіна ’вітка’ (рэч., ЛА, 4), пэрэвыны́и ’тс’ (Шушк.), пэрэвэ́йнікі ’галінкі хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’ (лун., Шатал.). Укр. переві́к ’распараныя галіны дрэў, якімі звязваюцца бярвенні’, валын. переві́й ’дышаль у плузе’, переві́йнык ’апоўзіны на стозе’, рус. дыял. перево́й ’пераплёт, буча з галін’, перево́йка ’пярэвітка’, польск. przewój ’перавітка, абвіванне’, серб.-харв. пре́вој ’павязка, перавязка, бінт’, славен. prevòjпасма валасоў; маток пражы’. Магчыма, прасл. *pervojь. Да пера- і віць (аснова *voi̯‑), параўн. з іншым вакалізмам перавіў ’пярэвітка’ (мсцісл., ЛА, 4) (гл.). Сюды ж перавіўкі ’вітка’ (ЛА, 4), перяві́ўкі, пераві́ўкі, піряві́ўкі ’пярэвітка’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьмо́ ’ўменне пісаць і само пісанне’, ’сістэма графічных знакаў’, ’ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’вучонасць, пісьменнасць’ (Варл.), укр. письмо́, рус. письмо: польск. pismo ’ліст, карэспандэнцыя’, ’пісьмовы дакумент’, ’газета’, н.-луж. pismo ’ліст’, ’дакумент’, в.-луж. pismo ’шрыфт’, ’почырк’, ’рукапіс’, ’афіцыйны дакумент’, чэш. písmo ’шрыфт, літары’, славац. písmo ’тс’, ’сістэма знакаў’, ’почырк’, ’папера, дакумент’, славен. písmo ’ліст’, ’узор’, písme ’літара’, серб.-харв. писмо ’ліст’, ’дакумент, пасведчанне’, харв. pȋsmo ’почырк’, макед. пи́смо ’ліст’, ’дакумент’, балг. пасма ’ліст’. Прасл. *pisьmo, роднаснае літ. piešìmas ’маляванне, мазня’ < piēšti ’рысаваць, пісаць вугалем’ (Зубаты, SF, 2, 86; Буга, РФВ, 73, 335; Траўтман, 211; Фасмер, 3, 268; Бязлай, 3, 41–42). Да піса́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віхо́р 1 і ві́хар, ві́хру, м.

1. Імклівая кругавая плынь ветру. Наляцеў і закружыўся па шляху, уздымаючы пясок, моцны вецер-віхор. Галавач. Па галаве і па барадзе [Трахіма] нібы віхор прагуляўся. Крапіва. Як віхар, як куля, імчыцца каршун. Купала. // Узняты ветрам закручаны слуп пылу, снегу і пад. Раптам усхадзіўся вецер, узняў на дарозе віхор пылу. С. Александровіч.

2. перан.; чаго. Пра імклівае, бурнае праяўленне чаго‑н. Віхор падзей. □ З-за вялікіх вокан белага мураванага дома нечакана рвануўся віхор зыкаў скрыпкі і фартэпіяна. Чорны.

3. у знач. прысл. ві́храм. Хутка, імкліва. Імчацца віхрам. □ Машына віхрам уляцела па калгасны двор і спынілася, як укопаная. Шахавец.

віхо́р 2, ‑хра́, м.

Узнятая ўверх пасма валасоў. — Мне падабаюцца твае валасы, асабліва вось гэты непаслухмяны віхор. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)