па́сма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́сма па́смы
Р. па́смы па́смаў
Д. па́сме па́смам
В. па́сму па́смы
Т. па́смай
па́смаю
па́смамі
М. па́сме па́смах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́сма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж.

П. лёну, канапель.

2. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы (спец.).

3. Пучок валасоў, прылеглых адзін да аднаго або зліплых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́сма ж.

1. текст. па́смо ср., па́сма;

2. прядь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́сма, ‑ы, ж.

1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж. Пасма лёну, канапель. // Спец. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы.

2. Пучок валасоў. Нэля моўчкі нахіліла галаву, пасма жаўтаватых валасоў упала на бледны лоб. Лупсякоў. Дома я застаю камлюкаватага, з сівымі пасмамі ў барадзе чалавека. Скрыган. // Пучок якога‑н. валакністага матэрыялу, шэрсці і пад. На каўняры растаў іней, і аўчына мокрымі доўгімі пасмамі ліпла да шчок. Пташнікаў. // перан. Пра што‑н., што прыняло выцягнутую прадаўгаватую форму; паласа чаго‑н. Пасма туману. □ Пасмы хмар збіраліся на небасхіле. Маўр. Пасмы святла заблудзіліся на аснежаным пляцы. Бядуля. У баку таварнай станцыі манеўровы паравоз пускаў пасмы дыму. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́сма ж (некалькі нітак) Bündel n -s, -; (пучок валасоў) (Har)strähne f -, -n, Lcke f -, -n; Knten m -s, - (вузел)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пасма

Том: 24, старонка: 23.

img/24/24-023_0161_Пасма.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Па́сма, па́смо, па́сьмо ’некалькі нітак ці валокнаў, складзеных уздоўж’, ’трыццаць нітак’, ’пучок валасоў’ (ТСБМ, Маш., Шат., Касп., Бяльк., Бір. Дзярж.; Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС; слуц. КЭС), ’змятая жменя льну’ (Яруш., Бес., Уладз., Мядзв.), ’галун’ (Яруш.), ’12 пар нітак у кроснах’ (КЭС, лаг.), каслаўка, пучок’ (КЭС, лаг.; Ян.), ’мера палатна ў шырыню’ (кобр., Сл. Брэс.; Ян.), глус. па́сьмяне ’трыццаць нітак’ (Янк. Мат.). Укр. па́смо, рус. пасмо, пасманка, пасменка, па́сменный, пасмёнок, пасменник, польск., н.-, в.-луж. pasmo, чэш., славац. pásmo, славен. pásmo, серб.-харв. па̏смо, макед. пасмо́, балг. пасмо́. Паводле Фасмера (3, 212), прасл. pasmo, якое з’яўляецца роднасным да лат. puõsms, puõsmis ’прасла ў плоце’. Трубачоў (Ремесл. терм., 102–103) лічыць, што прасл. pasmo — другасная форма ў адносінах да больш поўнай pasmę (Р. скл. pasmene), а лат. puõsms ’дробка льну, адбеленая ад кудзелі’, як і літ. põsmasпасма’, запазычаны са слав. моў. Адносна апошняга гэтаксама мяркуе і Махэк₂ (436). Аткупшчыкоў (Из истории, 260) сумняваецца ў старажытнасці суфікса ‑*men‑ у гэтым слове і лічыць, што рус. пасменка — больш позняе паводле свайго ўтварэння з другасным суфіксам ‑men‑. Аднак гэтаму, відаць, супярэчыць і наяўнасць бел. глус. па́сьмяне. Адносна этымалогіі прасл. pasmę (< *patsmnen) Трубачоў (Ремесл. терм., 102) выказвае дапушчэнне яго роднаснасці з герм. *faþma‑ ’пэўная колькасць пражы’ (> ст.-в.-ням. fadum, суч. ням. Faden ’нітка’) < і.-е. *pet‑/*pot‑. Іншыя ў якасці роднасных прыводзяць ст.-іран. afsman‑ ’верш (у гатах), вершаваны радок’, пачатак якога afs‑ узыходзіць да pas‑. Гэты корань у авесце азначае ’блытаць; путаць, умацоўваць адно на адным’ (Махэк₂, 436).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прядь па́сма, -мы ж.;

прядь воло́с па́сма валасо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касмы́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Пасма, касмыль (воўны, валасоў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́дзер, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Кучаравая пасма валасоў; локан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)