Скапэ́рдзіцца ‘памерці, прапасці’ (Касп.), скапы́рдзіцца ‘тс’ (Бяльк., Юрч. Вытв., Сцяшк. Сл.), скапу́рсціцца ‘тс’ (Пан. дыс.). Няясна. Гарачава (Этимология–1985, 63) далучае сюды рус. краснаяр. закопу́рдиться ‘памерці’ і канстатуе экспрэсіўны характар устаўнога ‑д‑. У такім выпадку да папярэдняга слова (гл.). Лабко (Бел.-польск. ізал., 69) звязвае з польск. kopyrtnąć ‘памерці, выцягнуць ногі’ з развіццём семантыкі ‘перавярнуць (-цца)’ → ‘памерці’ (аб семантыцы падрабязна гл. Толстой, Язык и народная культура, М., 1995, 213–222). Здагадка, выказаная Гарачавай (там жа), пра першапачатковае значэнне *‘сковырнуться’ і сувязь з асновай *kopor‑/kopyr‑ застаецца недастаткова аргументаванай. Семантычна беларускія словы, відаць, скантамінаваны з скапуціцца, скапыціцца, скапуціцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ро́гат, -ту м. хо́хот;
◊ паме́рці (зайсці́ся) з ~ту — умере́ть со́ смеху;
е́здзіць з ~ту — пока́тываться со́ смеху
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адстагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.
1. Перастаць стагнаць. Адстагнаў, адмаліўся, адплакаў даўно ўжо наш працоўны народ. Машара. // перан. Скончыць пакутаваць; памерці.
2. Прастагнаць пэўны час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераме́рці, ‑мрэ; ‑мром, ‑мраце, ‑мруць; пр. перамёр, ‑мерла; зак.
Разм. Памерці — пра ўсіх, многіх. — Ад сухотаў перамерлі ўсе мае браты. Падыходзіць і мая чарга... Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адзя́бнуць ’памерці ад старасці, застудзіцца’ (Бяльк.). Паходжанне першага значэння няясна. Гл. зябці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акале́ць ’моцна змерзнуць, памерці’ (БРС, Янк. Мат., Гарэц., Касп.), акалелы. Гл. калець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прыцяцю́рыцца экспр. ’натапырыцца’; ’памерці’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да цяцерыцца падымацца, тапырыцца’ (Ласт.), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скачаро́жыцца ‘сагнуцца’ (Юрч. Фраз. 1), скучуры́жыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк.). Да качарга (гл.), качарэжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
почи́ть сов., уст.
1. (уснуть) засну́ць;
2. (умереть) спачы́ць, паме́рці;
◊
почи́ть на ла́врах спачы́ць на ла́ўрах.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зме́рці, самрэ; самром, самраце; пр. змёр, змерла і змёрла; зак.
Разм. Памерці (пра ўсіх, многіх). Бацькі .. [хлопца] ў вайну ўцяклі недзе з-за Вільні сюды і тут змерлі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)