мыт 1, ‑у, М мыце, м.

Гіст. Падатак, пошліна за правоз тавараў цераз граніцу ці па тэрыторыі дзяржавы.

мыт 2, ‑у, М мыце, м.

Інфекцыйная хвароба ў коней, якая суправаджаецца запаленнем слізістай абалонкі насаглоткі і падсківічных залоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прогресси́вный в разн. знач. прагрэсі́ўны;

прогресси́вный нало́г эк. прагрэсі́ўны пада́так;

прогресси́вный парали́ч мед. прагрэсі́ўны пара́ліч (пара́люш);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пахт ’арэнда (кароў, саду)’ (Др.-Падб.). З польск. pacht, якое з ням. ftącht, а апошняе з народнай лаціны pacta (мн. л.) ’дагавор’, ’падатак’ (SWO, 1980, 540) < лац. pactum ’дамоўленасць, дагавор'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дані́на, -ы, ж.

1. Натуральны або грашовы падатак, які плаціла насельніцтва свайму князю, феадалу або пераможцу ў бітве (гіст.).

Абкласці данінай.

Сам Царград плаціў даніну Полацку.

2. каму. Ахвяраванне, дар каму-н.

Хадзіў, зняўшы шапку, і збіраў даніну.

3. перан., чаго. Тое, што трэба аддаць як належнае; аддзяка за што-н.

Д. павагі.

Д. ўдзячнасці людской.

4. перан., чаму. Вымушаная ўступка чаму-н.

Д. модзе.

Д. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́ншавы, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да чыншу. Чыншавы падатак. □ Пан Адам Выбіцкі яшчэ шэсць год назад ледзь не паміраў з голаду разам з бацькамі. Быў ён з чыншавай шляхты, жыў, як большасць такіх, земляробствам. Але стаў на гаспадарку ў няшчасны час. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кантынге́нт ’устапоўленая норма для пэўных мэт’ (ТСБМ), канты́гент ’дзяржаўная пастаўка збожжа, падатак’ (Сцяшк.). З польск. kontyngent ’устаноўленая норма падаткаў’ < лац. contingēns, contingentis ’які выпадае на долю’ — праз ням. Kontingent (Слаўскі, 2, 442), літаратурная форма — з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ільго́та і льго́та, ‑ы, ДМ ‑гоце, ж.

Палёгка ў выкананні якіх‑н. абавязкаў. Мець ільготы. Ільготы па інваліднасці. □ — Савецкая ўлада лесу дала, насення дала, каб палі нашы не пуставалі, розныя льготы дае на падатак і іншае. Чарнышэвіч. — Ты ўжо сёння не працуй, Максім. Табе, як чырвонаармейцу, даецца льгота, — сказаў Сцёпка, — а ўвечары зробім урачысты камсамольскі сход. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абро́к 1, ‑у, м.

Гіст. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Збіраць аброк. □ Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі жыць, Маюць хлеб ды з бярозавым сокам. Загадаў аканомам сваім аблажыць Мужыкоў цяжэйшым аброкам. Танк.

абро́к 2, ‑у, м.

Корм для коней, звычайна авёс. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту. Сачанка. Не даўшы аброку, не бі кіем па боку. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Налажы́ць, у выразе: налажы́ць галаво́ю ’панесці смерць, памерці’, параўн.: Баба варажыла, пакуль галавою налажыла (Янк. БП); И коникоў потрацишь, и сам голоўкой наложышь (Шн.), укр. наложи́ти голово́ю, душе́ю ’ахвяраваць жыццём, загубіць жыццё, душу; скласці галаву’, польск. nałożyć głową, zdrowiem, życiem ’заплаціць галавой, здароўем, жыццём’. Развіццё значэння дзеяслова налажы́ць ’накласці’, гл. лажы́ць, праз стадыю ’накласці плату, ахвяру на што-небудзь’, параўн. рус. налогпадатак’, да ’заплаціць (галавою)’, параўн. тураўск. накла́сці (наложы́ць) голово́ю ’загінуць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уско́сны, ‑ая, ‑ае.

Які не выказваецца, не выяўляецца непасрэдна; пабочны. Ёсць у мяне пад рукамі толькі скупыя ўскосныя звесткі, знойдзеныя даследчыкамі ў розных архівах. Мехаў. Цяпер я добра ведала, што не толькі не маю права нешта сказаць Віктару.., бо сказаць, гэта значыць зрабіць ускосны папрок яму. Савіцкі. Важным сродкам выяўлення ўнутранага свету чалавека з’яўляецца ў К. Чорнага ўскосная партрэтная характарыстыка. «Полымя». [Чаур]: — Твае любімыя дэтэктывы сцвярджалі: калі няма прамых доказаў, шукай ускосныя. Шыцік.

•••

Ускосная мова гл. мова.

Ускосныя падаткі гл. падатак.

Ускосныя склоны гл. склон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)