чалавекалю́б, ‑а, м.

Кніжн. Тое, што і чалавекалюбец. Вялікі чалавекалюб, цярплівы настаўнік, .. [Радзевіч] натхняў нас на творчыя пошукі. Рамановіч. Ядвігін Ш. — вялікі чалавекалюб. Чыгрын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзіць) матывы, довады, якія тлумачаць, апраўдваюць якія‑н. дзеянні, ўчынкі. Настаўнік павінен, матываваць кожную ацэнку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́бе ’спадар (пры звароце да яўрэя) (Нас.). З ідыш reb ’спадар (зварот) < ст.-яўр. rabbīнастаўнік (зварот)’. Магчыма, форма рэбе ўтварылася пад уплывам клічнага склону (параўн. панпане). Гл. яшчэ рабін1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скаламбу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Сказаць каламбур. — Слаўная ты кабетка, бабка Параска! — прамовіў настаўнік. — І сэрца тваё добрае і розум твой разумны! — скаламбурыў ён. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўстаго́ддзя, н.

Палавіна стагоддзя, пяцьдзесят гадоў. [Арэшкін:] — Тут у нас ёсць нехта Шаблюк, старэйшы настаўнік... Безумоўна, заслужаны чалавек... Нешта каля паўстагоддзя працаваў на ніве народнай асветы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гугні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Тое, што і гугнявіць. У пана Цабы нос быў доўгі, чырвоны, і настаўнік гугніў у яго неяк вельмі ж адмыслова. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шко́льный в разн. знач. шко́льны;

шко́льный учи́тель шко́льны наста́ўнік;

шко́льный рабо́тник шко́льны рабо́тнік;

ребёнок шко́льного во́зраста дзіця́ шко́льнага ўзро́сту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́тар, ‑а, м.

1. Гіст. Прамоўца і настаўнік тэорыі красамоўства ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме.

2. Кніжн. уст. Прамоўца, які гаворыць прыгожа, напышліва, але малазмястоўна. Ужо не халодны рытар і не ўмоўна-рамантычны паэт наогул, а жывы семнаццацігадовы юнак, прывабны ў сваёй шчырай усхваляванасці, закаханы «так шчыра, і так лёгка, і так сумна» паўстае перад намі. Бярозкін.

3. Вучань ці настаўнік па класу рыторыкі ў старой духоўнай семінарыі.

[Грэч. rhētōr.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўжэ́разны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і даўжэзны. Даўжэразны стол, якога раней настаўнік не бачыў у пана падлоўчага, стаяў каля сцяны, прыпёрты да яе шчыльна адным сваім краем. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выклікаць у каго‑н. страх, трывогу, спалохаць. Напалохаць вавёрку. □ Тое, што змеціў настаўнік, і тое, што раптам пачуў, і здзівіла яго, і напалохала. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)