Няпу́шч (непушчъ) ’накшталт, падобна, як’: непушчъ твойго коня (Нас.). Няясна; магчыма, ад пушчы ’горш’ (параўн. непапушч, непапушчы, гл.), аднак цяжка вытлумачыць семантыку. Або ўзыходзіць да ц.-слав. непщеватьмеркаваць’, ст.-слав. непьштевати (параўн. ц.-слав. непыць), для якога Фасмер (3, 64) узнаўляе першаснае значэнне ’не чакаць, не быць упэўненым’, роднаснае лац. putāre ’лічыць, меркаваць’, што бліжэй па значэнню да беларускага слова. Гл. таксама непапушч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Склём ‘холад’ (барыс., Жд. 2). Да склець (гл.). Няяснае словаўтварэнне; гіпатэтычна тут можна меркаваць аб форме дзеяслова *скленіць, тады першапачаткова аддзеяслоўны субстантыў *склён.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Махэтка, мохэ́тка ’махавік’ (лун., Шатал.). Відавочна, да мох (гл.). З прычыны адзінкавасці запісу цяжка меркаваць аб суфіксе (‑эт‑к‑а ці ‑эд‑к‑а?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размеркава́ць ’раздзяліць, падзяліць’ (ТСБМ, Др.-Падб.), ’вызначыць паслядоўнасць’, ’падлічыць, вырашыць’ (ТСБМ). Ад меркава́ць (гл.). Развіццё семантыкі ішло ад ’працэс разумовай дзейнасці’ > ’вынік гэтай дзейнасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мергаваць ’вымераць, выдзеліць’ (Шат.), вы́мяргаваць ’вымяркаваць’ (Жд., 1), вы́міргаваць ’сэканоміць’ (КЭС, лаг.). Відавочна, кантамінацыя дзеясловаў вы́маргаваць ’вымераць моргамі’ (гл. морг) і вымеркаваць ’разлічыць’ (гл. меркаваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. што. Лічыць, меркаваць. [Мікола Антонавіч:] — Будзем уважаць нашу размову скончанай. Дубоўка. Мне давялося затрымлівацца на асобных прамашках і ўдачах аўтараў, уважаючы іх за пралікі ў рабоце рэдакцый. Лужанін.

2. што і чаго. Любіць што‑н. [Кучучыха:] — А вой! Хіба салодкага не любіш? А я ж уважаю. Лобан.

3. на што (звычайна ў форме дзеепрысл.). Улічваць, прымаць пад увагу што‑н. Міхалапіху апраўдалі, уважаючы на тагачасны яе душэўны стан. Лупсякоў. Мабыць, уважаючы на гэтыя два матывы, і назваў Аляксей Кулакоўскі сваю аповесць «Да ўсходу сонца». Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вадаве́рць ’вір’ (Гарэц.; Яруш.). Складанае слова: вада + вярцець ’круціць’. Рус. водоворот, макед. водовртеж, балг. водовъртеж ’тс’ дазваляюць меркаваць, што існавала праславянская складаная лексема са значэннем ’вір’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ілжэ́ц ’ілгун’ (Грыг.). Рус. лжец, укр. лжець. Улічваючы адзінкавасць бел. прыкладу, можна меркаваць аб уплыве рус. лжец, утворанага ад ложь (гл. ілжа) суфіксам ‑ец; параўн. ілгун.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумаваць ’раздумваць’ (Арх. Федар.), ’маркоціцца, перажываць’, ’разважаць, меркаваць’ (Тур.), сумува́тысь ’абмяркоўваць, дамаўляцца, раіцца’ (Клім.), сумувати (суму сумувати) ’размаўляць’ (Зянк.). Рус. зах., паўдн. сумова́ть ’думаць, меркаваць’, су́му сумовать ’думаць, мазгаваць’. З польск. sumovać ’падлічваць’, якое ўжо ў ст.-бел. сумовати ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск. sumovać, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 78. Польскае слова ад suma, гл. сума1, цяжка адмежаваць ад сум і роднасных, параўн. Брукнер, 526; Бязлай, 3, 341; ЕСУМ, 5, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паляшу́к ’жыхар Палесся’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Ст.-рус. полѣшанинъ ’тс’ < Полѣсье. Бел. форма, калі меркаваць па ш, утворана на аснове полѣшанинъ з заменай суф. ‑анін на ‑ук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)