Вы́мергаваць ’вымераць, выдзеліць’ (Шат.), вы́мяргаваць ’вымяркаваць’ (Жд., 1), вы́міргаваць ’сэканоміць’ (КЭС, лаг.). Відавочна, кантамінацыя дзеясловаў вы́маргаваць ’вымераць моргамі’ (гл. морг) і вымеркаваць ’разлічыць’ (гл. меркаваць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)