дзі́кі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), не культываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).

Дзікія плямёны.

Дзікая яблыня.

Дзікая качка.

2. Незаселены, неабжыты.

Д. кут.

3. Неўтаймаваны, шалёны.

У душы яго кіпеў д. гнеў.

4. Люты, зверскі, які пераходзіць межы нармальнага.

Д. крык.

Дзікая расправа.

Дзікае забойства.

5. перан. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.

6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (разм.).

Дзікая арцель.

Д. пляж.

Дзікае мяса (разм.) — нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.

|| наз. дзі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Заю́ха ’нервовы чалавек’ (Касп.). На базе дзеяслова *заюшыць і прыметніка *заюшны (гл. заюшна) з уяўным суфіксам ‑уха і далейшай зменай значэння ’люты чалавек’ > ’нервовы чалавек’. Суфікс ‑уха ўтварае асабовыя назоўнікі ж. і агульн. р. ад прыметнікаў і назоўнікаў: таўстуха, прастуха, змяюха, бабуха ’някемлівы чалавек’ (Сцяц., Афікс. наз., 124, 175).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́тар ’бязбожнік’ (Сцяц.), ст.-бел. лютаръ, лютеръ, люторъ, лютеранинъ (XVI ст.) ’лютэранец’, якія са ст.-польск. luter, lutaranin, luteryjanin. Утвораны ад прозвішча Марціна Лютэра — Luther, дзеяча нямецкай Рэфармацыі. Праціўнікі вучэння Лютэра збліжалі яго прозвішча з прыметнікам люты, параўн. лю́тыр ’мучыцель, кат’ (Нас.), са значэннем ’чужынец’: палес. оўруцк. лю́трі ’іншаверцы’ > ’чужаземцы’ (Булыка, Запазыч., 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́рый

1. (рьяный, ревностный) заўзя́ты;

я́рый покло́нник заўзя́ты прыхі́льнік;

2. (яростный) лю́ты; (разъярённый) разлютава́ны; раз’ю́шаны;

я́рый гнев лю́ты гнеў;

3. (неистовый) шалёны; (ожесточённый) зло́сны; (упорный) заця́ты;

я́рые во́лны шалёныя хва́лі;

4. (о воске и т. п.) уст. чы́сты; (хрупкий) кро́хкі;

я́рый воск чы́сты воск;

я́рый чугу́н кро́хкі чыгу́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изуве́рство ср.

1. (заця́ты, лю́ты) фанаты́зм, -му м.;

2. перен. (жестокость) лю́тасць, -ці ж.; бязлі́таснасць, -ці ж.; зве́рства, -ва ср.; ва́рварства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лю́таваць ’праяўляць жорсткасць’, ’праяўляцца з вельмі вялікай сілай’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Растарг.). Да лю́ты (гл.).

Лютава́ць ’паяць’ (нясв., дзярж., Нар. словатв.). З польск. lutować ’тс’, якое з с.-в.-ням. loeten, ням. löten < с.-в.-ням. lōt, сілезск. lutt, ням. Lot ’сплаў металаў, які служыць для іх спайкі’ (Слаўскі, 4, 390). Гл. таксама літава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сне́жань ‘дванаццаты месяц каляндарнага года’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.). Толькі беларускае; часткова (у каранёвай частцы) яму адпавядае рус. дыял. сне́жалюты’. Утворана па традыцыйнай народнай мадэлі назваў месяцаў замест студзень раней ‘дванаццаты месяц’, цяпер ‘першы’. Магчыма, ад снежны ‘багаты снегам’ ці снежыць ‘ісці (пра снег)’ з суф. ‑ань, гл. снег. Спецыяльна гл. Шаўр, Этимология–1971, 98, 100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Наўмысна ўвесці каго‑н. у зман. [Юля] дзяўчат ашукала, што пойдзе да знаёмых. Васілевіч. // Не выканаць абяцання, парушыць дадзенае слова; абысціся несумленна з кім‑н. Стрэў дзяўчыну паніч. Абяцаў ажаніцца на ёй. Ашукаў. Лужанін.

2. перан. Падманваючы, дамагчыся чаго‑н. Не ашукала смерць салдата, Дык насмяяўся люты кат. Глебка.

3. Спакусіць, зачараваць. [Леснічыха:] Каб дзяўчыну ашукаць, магу і такога зелля даць. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́лькі ’малюсенькі’ (лельч., Нар. лекс.). Да прасл. malʼь ’нешта малое’, якое існавала побач з malъ > малы́ (гл.). Аб суфіксе ‑k‑ гл. Бел. грам.₂, 1, 304. Параўн. польск. malmalki ’малюсенькі’, балг. малькиль, малькин, малькет мяшъцлюты’, мальки прусурки (уйлешки, месчинки, кулца, копънчета, чукънчита) ’віды ткацкіх узораў’. Не выключаны ўплыў польск. wielki ’вялікі’ на памякчэнне ‑л‑. Параўн. луж. małki, балг. малък ’малы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́клы ’шалёны’ (трак., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з польск. wściekły ’тс’, што, магчыма, было крыніцай запазычання (з адпадзеннем пачатковага w‑). Параўн., аднак, харв. stékel ’шалёны, люты, ачмурэлы’, славен. stékel ’шалёны (пра сабаку)’, макед. дыял. стекает се ’злавацца, шалець’, для якіх рэканструюецца аснова прасл. *sъtek‑ (Куркіна, Этимология–1979, 27), гл. сцякці; польск. дзеяслоў, з якога выводзіцца адпаведная форма, узыходзіць да *vъz‑tekti (Борысь, 715), гл. цячы, уцякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)