Пячка́р (печка́р) ’пячнік’. Ад пе́чка (гл. печ) па тыпу лажкар ’майстар па вырабу ложак’ і пад., параўн. аналагічнае балг. печка́р ’чалавек, які робіць ці рамантуе печкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ба́йкавы, ‑ая, ‑ае.
Які вырабляе байку 2. Байкавая вытворчасць. // Зроблены з байкі 2. Пры сцяне пад акном, якое выходзіла ў сад, стаяў жалезны ложак, накрыты байкавай коўдрай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.
Пачаць рагатаць. // Азвацца рогатам; прарагатаць. Ён уголас зарагатаў, пасля раптам стрымаўся. Гартны. — Ха — ха — ха! — Зарагатала раптам Надзя, потым кінулася на ложак. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., што.
1. Пасунуўшы, паставіць, пакласці ў што-н., за што-н., пад што-н., схаваць куды-н.
З. сякеру за пояс.
З. чамадан пад ложак.
З. шуфляду.
З. руку ў кішэню.
З. паперы ў стол.
2. Зачыніць, закрыць на засаўку (разм.).
З. дзверы на засаўку.
|| незак. засо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вялі́зарны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і велізарны. Вакол яго [лектара] вясёла Красуюцца з цаглін — Вялізарная школа, Прасторны магазін. Броўка. У кутку грамоздна асеў вялізарны нязграбны ложак з грудам падушак. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вынасны́, ‑ая, ‑ое.
1. Вынесены за межы чаго‑н. Вынасная графа.
2. Прыстасаваны для вынасу, пераносу. Вынасны ложак. Вынасная радыёстанцыя.
3. Спец. Высунуты наперад у выглядзе выступу. Вынасное судна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гама́к, ‑а, м.
Падвясны ложак з сеткі або парусіны для сну і адпачынку на свежым паветры. [Віктар Сяргеевіч] толькі што вярнуўся з раёна і зараз, лежачы ў гамаку, .. чытаў свежыя газеты. Якімовіч.
[Фр. hamac.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
Наклейваючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абляпіць. [Сцяпан] агледзеў усё: чыста пагабляваныя жоўтыя дошкі столі; квяцістыя шпалеры, якімі ён сам абклеіў сцены; ложак, стол, этажэрку. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́сцілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якую рассцілаюць на пасцель або якой накрываюцца ці засцілаюць ложак. Гаспадыня зняла з ложка посцілку і завесіла ёю акно. Кулакоўскі. Пасцель была прыбрана, засцелена зверху вясковай посцілкай. Новікаў. // Кавалак тканіны, якой накрываецца або завешваецца што‑н. З-за посцілкі, што завешвала ложак, пачуўся жаночы голас. Пальчэўскі. / у перан. ужыв.; чаго або якая. Лес пасвятлеў, пабялеў і пазбыўся свае хмурай панурасці пад белаю чысцюткаю посцілкаю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нікелірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад нікеліраваць.
2. у знач. прым. Пакрыты слоем нікелю. У адным пакоі стаяў шырокі нікеліраваны ложак, а на ім — цэлая гара, аж пад столь, падушак. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)