нале́зці, -ле́зу, -ле́зеш, -ле́зе; нале́з, -зла; -ле́зь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Улезці куды-н. у вялікай колькасці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Пра адзежу, абутак: надзецца.

Боты не налезлі на ногі.

3. на каго-што і без дап. Насунуцца, наваліцца на каго-, што-н.

Льдзіна налезла на льдзіну.

|| незак. нала́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лажня́ ’посуд на мёд’ (Гарэц.) — бел. рэгіяналізм, утвораны ад ла́зіць3 (гл.) і суф. ‑ьня (са значэннем прадмета дзеяння, як і сяўня́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зілка ’лесвіца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне ад лазіць і суф. ‑лк‑а (прыклады іншых лексем з гэтым суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўзла́зіць, лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.

Узлезці — пра ўсіх, многіх. Невялікія, супроць доўгага тулава, галоўкі [баскетбалістаў] ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці; раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пузга́н ’пузацік’: чародка малых суседскіх пузганоў (глыб., Полымя, 1998, 12, 108), пузан, пузган ’чалавек з вялікім жыватом’ (бяроз., шуміл., паст., Сл. ПЗБ). Да пу́за (гл.); форма пузан узмоцнена экспрэсіўным суфіксам -гай (параўн. аўчуган, зладзю‑ гай і пад.). Саўка (Запісы, 23, 56) бачыць у пуцган ’пузаты’ (Стома–Сініца) першаснае пузан з устаўным г, характэрным для ўсходнебалтыйскага арэала, паралельнае да лазіцьладзган ’пра малое, якое лазіць куды не трэба’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́наваць ’падбягаць на кірмашы ад аднаго прадаўца да іншага ў пошуках патрэбнага тавару’ (Янк. II). Балтызм. Параўн. літ. landytiлазіць туды-сюды’, ’часта заходзіць’, ’вылазіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абле́зці, -зу, -зеш, -зе; -ле́зь; зак. (разм.).

1. Страціць валасы або поўсць ці пер’е, скуру; выпасці, вылезці (пра валасы, поўсць, пер’е).

Кот аблез.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Страціць першапачатковую афарбоўку, верхні слой, выліняць, выцвісці або злезці, адваліцца ад паверхні чаго-н.

Сукенка аблезла.

Фарба аблезла.

3. Змяніць скуру, згарэўшы на сонцы.

За лета ўвесь твар аблез.

|| незак. абла́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Шукаючы каго‑, што‑н., заглядваць усюды. Больш за гадзіну калацілі.. [паліцыянты] хату: лазілі пад печ, шукалі на гарышчы, нікалі за засланку. Сабаленка. Напэўна [Андрэю Данілавічу] было не прывыкаць — лазіць самому па гаршках, нікаць па палічках, карацей кажучы, займацца самаабслугоўваннем. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазала́зіць, лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.

1. Залезці, забрацца на што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на палаткі. Якімовіч. Спрытныя хлапчукі пазалазілі на бэлькі пад страхой. «Маладосць».

2. Забрацца, пранікнуць куды‑н. употай — пра ўсіх, многіх. Пазалазіць у чужыя агароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ело́зить несов., прост., обл.

1. (ползать) по́ўзаць, ла́зіць;

2. (вертеться, суетиться) со́ўгацца, круці́цца, мітусі́цца;

3. (возить, тереть чем по чему-л.) со́ўгаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)