Прыкме́ць ’набыць’ (Мат. Гом.). Верагодна, кантамінацыя дзеясловаў прыкме́ціць і (зай)ме́ць/прыйма́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытано́жыць ’змарыць, стаміць; надакучыць, абрыдзець’ (Ян.). Няясна. Магчыма, кантамінацыя прытамі́ць і абязно́жыць < нага́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяту́н ’певень’ (Анім.; брасл., Жыв. НС). Відавочна, кантамінацыя пяту́х і пяву́н ’певень’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагало́вы ’калматы’ (Мат. Гом.). Магчыма, кантамінацыя рог 1 (гл.) і галава (гл.) (< *рогагаловы?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́хматка ’арыфметыка’ (Шымк. Собр.). Семінарызм? Магчыма, іранічная кантамінацыя рахаваць (гл.) і матэматыка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцыку́н ’мачавы пухір’ (іван., навагр., вусн. паведамл.). Кантамінацыя сцаць і сікун ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кво́хкаць ’квактаць, стагнаць’ (Яўс.). Як аб гэтым сведчаць значэнні, кантамінацыя квактаць і вохкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэ́йзаць ’крэмзаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Нар. словатв.). Кантамінацыя крэмзаць (гл.) і кроіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ксіць ’плакаць, хныкаць’ (Бяльк.). Да кука 3 (гл.). Магчыма, кантамінацыя з кукса 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куламе́сіцца ’балавацца з цестам’ (Бяльк.). Кантамінацыя кулага (гл.) і месіць (гл.). Параўн. куламескі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)