пазы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.

1. Даць каму‑н. што‑н. у доўг. [Язэп:] — Калі вам так патрэбны грошы, дык я вам пазычу. Бядуля.

2. Узяць у каго‑н. што‑н. у доўг, на час. Маці кінулася да суседзяў, каб пазычыць у каго сена. Якімовіч. Тым часам бацька бегаў па хатах, каб дзе пазычыць калёсы на жалезным хаду. Сабаленка.

•••

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы)згубіць сумленне, пачуццё сораму, уласнай годнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́ціць, стра́чу, стра́ціш, стра́ціць; стра́чаны; зак.

1. каго-што. Застацца без каго-, чаго-н.; панесці страты.

С. сябра.

С. працу.

У вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга.

2. што. Без карысці, марна патраціць што-н. (пра час, грошы і пад.).

С. цэлы месяц.

С. многа грошай без патрэбы.

3. што. Не захаваць, не зберагчы што-н.

С. сілы і здароўе.

4. што. Часткова або поўнасцю пазбавіцца якіх-н. уласцівасцей, якасцей, сувязей і пад.

С. надзею.

С. давер.

С. сувязь з аднакласнікамі.

5. што. Збіцца з дарогі, згубіць след.

С. сцежку.

Страціць ласку ў каго — перастаць быць у пашане, павазе.

Страціць прытомнасць — абамлець, самлець.

Страціць розум — здурнець.

|| незак. стра́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наці́нка ’прымус да яды і работы’ (Нік., Оч.), ’зацён, нораў (у каня)’ (Бяльк.), сюды ж націна́ць ’настойваць’ (Сл. ПЗБ). Да цяць, тну, параўн. аця́ццазгубіць жаданне есці’ (гл.), заці́н ’прымус’, заці́нлівы ’наравісты’ (Гарэц., Сцяц.), затну́цца ’занатурыцца’ (Сцяц.), заця́ты ’ўпарты’ і інш.; развіццё семантыкі ад ’рэзаць, біць’ да ’стаць упартым’ або ’пераадолець упартасць’ звязана, відаць, з архаічным спосабам уздзеяння на аб’екты, што характарызуюцца незвычайнымі паводзінамі, параўн. палес. зацінаць ’заткнуўшы нож у дрэва, чараваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

урони́ть сов.

1. (упустить) упусці́ць; (выпустить) вы́пусціць; (потерять) згубі́ць; (сбросить) скі́нуць;

2. перен. (слово) кі́нуць, сказа́ць;

3. (слезу) вы́раніць;

4. (голову) апусці́ць, мног. паапуска́ць;

5. перен. (достоинство, авторитет) стра́ціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Паўторнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота. Згубіць жвачку. // Ежа, якая паўторна перажоўваецца. Падласка ляжыць каля плота, на сонейку, спакойна глядзіць і перажоўвае жвачку. Брыль.

2. Разм. Гумка, табака і інш., якія ўжываюцца для жавання. Гум[а]вую жвачку жуе У крэсле заморскім палкоўнік. Калачынскі. // перан. Нуднае, надакучлівае паўтарэнне аднаго і таго ж. Пішам пра сучаснікаў мы сумна — Траскатня ці жвачка са слязой. Панчанка.

•••

Жаваць жвачку гл. жаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распу́ста ’свавольны, раздураны, разбэшчаны, амаральны спосаб жыцця’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Варл., Сл. ПЗБ), ’той, хто распусціўся, свавольнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), роспу́ста ’тс’ (ТС); распу́ства ’распусны спосаб жыцця’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж распу́ставаць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.), разпустава́цца ’рассваволіцца’ (Растарг.). Дэвербатыў ад распусціцца ’паводзіць сябе непрыстойна, разбэсціцца’ (Бяльк.), што са спалучэнняў тыпу пусці́цца ў блуд ’пайсці ў блуд’, пусці́цца сарама́згубіць сорам’ і пад. Гл. пусціць, першаснае значэнне якога ’зрабіць вольным, вызваліць’ захавалася ў ст.-бел. распусты ’адпушчаныя або збеглыя сяляне’ (Гарб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́трасці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. вытрас, ‑сла; зак., што.

1. Трасучы, высылаць, выкінуць што‑н. Вытрасці траву з мяшка. □ Развязан куль. Тут гоман, смех, І рыбу вытраслі на снег. Колас. // Згубіць. [Марынчук:] — Кісет з махоркай прапаў. Ці я вытрас яго ўчора, ці ўкраў хто... С. Александровіч.

2. Трасучы, ачысціць ад чаго‑н. Вытрасці пыл з коўдры. Вытрасці дыван. / у перан. ужыв. [Каваль:] — Мы з табой заўтра пагаворым? Я з цябе гэтую чумакоўшчыну вытрасу! Савіцкі.

•••

Вытрасці душу (дух) — а) змучыць дарогай; б) надакучыць каму‑н. кпінамі, сваркай, скаргамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калі́нкі ’свята ў гонар маладой, калі яна аказалася нявіннай’ (З—ч). Рус. арэнб. калинка, параўн.: «Пирушка на второй день свадьбы, когда присутствующим показывают свадебную сорочку новобрачной, свидетельствующую о ее невинности, а родителей новобрачной угощают калиновой настойкой» (СРНГ, 12, 356), варонеж. распивать калинку (пра абрад на трэці дзень вяселля) больш далёкае, аднак таксама звязана з калінай. Калину ломати — у вясельных песнях: ’губляць нявіннасць’, калину стратитизгубіць нявіннасць’. Семантыка, відаць, усх.-слав., аднак што датычыць бел. калінкі і рус. паралелі, цяжка сцвярджаць, што тут утварэнне таго ж перыяду, хутчэй за ўсё інавацыя ў абмежаваным арэале з наступнай экспансіяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачуме́ць (БРС, Шат., Бяльк., КСТ), очумане́ць, ачумі́ць, ’ачмуціць’ (Юрч. Фраз. 2), рус. очуметь ’здурнець, згубіць прытомнасць; разгубіцца’. Няясна. Звязваюць з славен. čum, čuma дрымота’, čuméti ’драмаць; сядзець на кукішках’, серб.-харв. čùmijati, čùmijȃm ’звянуць’, чэш. čuměti ’выступаць, выдавацца’ і ’доўга чакаць’, што ўзыходзяць да асновы čum‑, адносна якой выказваецца меркаванне пра яе роднасць з асновай (s)kum‑, гл. Куркіна, Этимология 1971, 62; пра сербскахарвацкае слова гл. Скок, 1, 341 (да čuma ’чума’); чэш. čuměti ’глядзець з цікавасцю, глядзець дурнем; нерухома, чакаючы нечага, сядзець’. Махэк₂ (108) адносіць да гукапераймальных утварэнняў. Параўн. таксама балг. чуме́я, чаме́я вянуць, сохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паці́ра ’страта’ (чэрв., Сл. ПЗБ), кліч. паці́р ’страта парасят ад недагляду’ (Жыв. сл.). Утворана ад дзеяслова ⁺паціраць, параўн. в.-дзв. паціра́цьзгубіць’ (там жа), у якім ‑і‑ узнікла ў выніку рэдукцыі ‑е‑: рус. потеря́ть, укр. теря́ти, ст.-рус. терѧти ’разбураць, спусташаць’, потерѧти ’загубіць, знішчыць’. У якасці роднасных слоў Фасмер (4, 50) прыводзіць серб.-ц.-слав. тѣряти ’праследаваць, праганяць, абвінавачваць, імкнуцца’, балг. терам ’ганю, падганяю’, славен. terati ’катаваць’, серб.-харв. тjе̏рати ’забіваць’, чэш. těr: крканошск. ’рэз ствала ўпоперак’, potěr ’малькі’, ’апалонікі’, ’крухмаленне’, а таксама potří‑ti ’перамагчы, пабіць, адольваць, знішчыць’. Да церці, тру (гл.). Сюды ж карм. паціра́нка ’згубленая рэч’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)