Васто́ргзахапленне’ (Яруш.). Запазычанне з рус. восто́рг ’тс’, а гэта са ст.-слав. въстъргъ (Шанскі, 1, В, 176; параўн. таксама Фасмер, 1, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галавакружэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Хваравіты стан, пры якім страчваецца пачуццё раўнавагі і чалавеку здаецца, што ўсе прадметы вакол яго кружацца, хістаюцца.

Г. ад малакроўя.

Г. ад поспехаў (перан.: празмернае захапленне сваімі поспехамі, зазнайства ад поспехаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бажаство́, ‑а, н.

Тое, што і бог. // Уст. паэт. Пра чалавека, які выклікае захапленне, з’яўляецца прадметам культу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́ва, выкл.

Вокліч, які азначае захапленне, пахвалу, адабрэнне. Дзеда Тодара ссадзілі са сцэны. Гушкалі, крычалі: «Брава!» Пташнікаў.

[Іт. bravo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкарды́зм, ‑у, м.

У спорце: празмернае імкненне да рэкордаў, выкліканае нездаровай канкурэнцыяй; захапленне рэкордамі, пагоня за рэкордамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ап’яне́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. ап’янець.

2. перан. Захапленне, экстаз, самазабыццё. Любіць музыку да ап’янення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воодушевле́ние ср. натхне́нне, -ння ср.; запа́л, -лу м.; захапле́нне, -ння ср.; узды́м, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́рны, -ая, -ае.

1. Неспакойны, навальнічны, з бурамі.

Б. дзень.

Б. акіян.

2. Які бурліць, парыўны.

Бурныя рэкі.

3. Які моцна праяўляецца; хвалюючы, гарачы.

Бурнае захапленне.

4. Які імкліва праходзіць або развіваецца.

Б. рост заводаў.

|| наз. бу́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дылетанты́зм, ‑у, м.

Занятак, захапленне якой‑н. навукай, мастацтвам без дастатковай спецыяльнай падрыхтоўкі. // Павярхоўныя дылетанцкія адносіны да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трука́цтва, ‑а, н.

Разм.

1. Майстэрства выконваць трукі (у 1 знач.).

2. Празмернае захапленне трукамі ў мастацтве. Фармалістычнае трукацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)