АЗА́РТ (ад франц. выпадак, рызыка),

заўзятасць, гарачнасць, моцнае захапленне.

т. 1, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́БІ (англ. hobby літар. — канёк),

захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.

т. 17, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЖЭКЦЁРСТВА (ад франц. projet, англ. project ад лац. projectus кінуты наперад),

захапленне нездзяйсняльнымі праектамі.

т. 12, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУПІДО́Н (ад лац. cupido моцнае захапленне, палкасць),

у старажытнарымскай міфалогіі бог кахання; тое, што Амур.

т. 9, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІЛ..., ФІЛА..., ...ФІЛ (ад грэч. phileō люблю), частка складаных слоў, якая абазначае любоў, захапленне чым-н. (напр., філакартыя, філатэлія) і адпавядае паняццям «аматар», «прыхільнік» (напр., славянафіл, бібліяфіл).

т. 16, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЛЕТА́НЦТВА, дылетантызм (італьян. dilettante ад лац. delecto цешу, забаўляю),

занятак, захапленне якой-н. навукай, мастацтвам ці інш. справай без дастатковай спец. падрыхтоўкі, пры павярхоўным знаёмстве з прадметам; аматарства.

т. 6, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКСТА́З (ад грэч. ekstasis захапленне, раз’юшанасць),

1) найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця, калі-нікалі да раз’юшанасці.

2) У медыцыне — від афектыўнага псіхічнага расстройства, якое суправаджаецца стратай пачуцця рэальнасці, зменлівасцю свядомасці (напр., пры наркатычным ап’яненні, некат. формах шызафрэніі). Э. рэлігійны гл. ў арт. Фанатызм.

т. 18, кн. 1, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫФІРА́МБ (грэч. dithyrambos),

першапачаткова харавая культавая песня ў Стараж. Грэцыі ў гонар бога Дыяніса (Вакха), пазней — літ. форма, блізкая да оды ці гімна. У новай еўрап. л-ры мае пераймальны характар («Дыфірамб Пегасу» А.​Сумарокава). У стараж.-бел. л-ры блізкія да Д. панегірыкі. У пераносным сэнсе Д. — перабольшаная пахвала, захапленне ўслаўленнем.

т. 6, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВУЛЬГАРЫ́ЗМ (ад лац. vulgaris просты, звычайны),

слова, што мае адценне грубаватасці і знаходзіцца па-за межамі літаратурнай лексікі. Вульгарызмы звычайна маюць адмоўнае значэнне, стылістычна зніжаныя, надзвычай экспрэсіўныя і сэнсава ёмістыя (напр., «абармот», «смаркач», «паскудны», «жэрці», «здохнуць»). Выкарыстоўваюцца ў маст. л-ры як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, для надання паведамленню гумарыст. або іранічнай афарбоўкі. Карыстацца вульгарызмамі трэба ўмела, бо захапленне імі засмечвае мову.

Л.​І.​Бурак.

т. 4, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́СТАВА Ларыса Мікалаеўна (н. 29.1.1947, г. Каўнас, Літва),

бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1971). Працуе ў тэхніцы габелену. Аформіла інтэр’еры выканкома ў г. Глыбокае — нацюрморты «Вясновы» і «Восеньскі» (1985), санаторыя «Нарач» — трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1987). Сярод твораў: серыя «Кветкі» (1985—95), «Ружовая птушка» (1986), «Пошук» (1989), «Дрэва ў квецені» (1990), «Снегіры» (1995), «Касачы» (1996) і інш. Работы адметныя эмацыянальнай выразнасцю, актыўнасцю колеру, у іх — святочнасць, захапленне прыродай.

Л.Густава. Касачы. 1996.

т. 5, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)