Вярэ́паўка ’земляная жаба, рапуха’ (Жд., 2, Некр., Шат.); ’тоўстая, непаваротлівая і неахайная жанчына’ (Некр., Шат.); ’няўклюда’ (слуц., Жыв. сл.). У іншых славян лексема адсутнічае. Магчыма, узнікла ў выніку кантамінацыі літ. varlė̄ і бел. *рэпаўка; параўн. укр. ропа́вка, якое да слав. rop‑uxa. Інакш Краўчук (ВЯ, 10, 1976, 71). Фасмер (3, 503) звязвае апошняе з ропа́ ’гной’, Траўтман (246) і Мюленбах-Эндзелін (3, 478, 479) — з літ. ropóti, лат. rāpot ’поўзаць’. Трубачоў (Фасмер, 3, 503) усе рус., бел., укр. формы з пачатковым роп‑ лічыць запазычаннем з польск. ropucha < chropucha (Брукнер, 463). Гл. варопаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крумка́ч1 ’воран, груган’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Шн., Сержп. Ск., Сержп. Грам., Федар. VII, Сл. паўн.-зах.). Параўн. крумкач, крункач і літ. krunkōčius ’тс’ (там жа, 2, 530). Балтызм, які ўзыходзіць да літ. kruñkti ’каркаць (пра варон)’. Наўрад ці неабходна разглядаць бел. крумкач, крункач як гібрыднае ўтварэнне (літоўскі корань, беларускі суфікс). Дакладным адпаведнікам бел. крункач з’яўляецца літ. krunkōčius ’воран’. Зразумела, што ўсе прыклады балтыйскай лексічнай інфільтрацыі ўзніклі ва ўмовах білінгвізму. Гл. Грынавецкене і інш. LKK, 16, 180; Лаўчутэ, Балтизмы, 69.

Крумка́ч2жаба’ (Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Крумкач (назва жабы), відаць, узнікла як кантамінаваная форма ад кумкаць (толькі пра жаб) (гл.) і крумкаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варапа́й ’фальклорны эпітэт мужа або жаніха; эпітэт каравая’ (КЭС). Рус. воропай, укр. воропай ’тс’, польск. nawropić ’злавацца’, серб.-харв. vŕpoljiti se ’круціцца, не сядзець на месцы’. Шэраг слоў з гэтым коранем падае Сразнеўскі (1, 303; 2, 271): воропъ ’нападзенне’, наворопити ’напасці’, наворопъ ’раз’езд (ваен.)’, наврапъ ’рабаванне, здабыча’. З ц.-слав. врапъ ’ён выводзіць’ ст.-рус. врапѣти ’ўзмацніцца’, съврапѣтисꙗ ’сціхаць’. Рудніцкі (1, 480) услед за Фасмерам (1, 354) лічыць варапай < во́ропъ. Прасл. *vorpъ ён супастаўляе са ст.-в.-ням. wērfan, англ. to warp, вытлумачваючы семантыку ў адпаведнасці з паданнем аб выкраданні нявесты. Гл. Праабражэнскі, 1, 97; Скок, 3, 629; Міклашыч, 395; Карскі, РФВ, 49, 18; Карскі, Труды, 395. Іншыя значэнні (у тым ліку і вытворных форм): варапай ’сляпец’ (Нас.), варопаўкажаба (лаянкавае слова)’ (КЭС), ворапень ’лодыр, абібок’ (Бяльк.) трэба лічыць другаснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́бры, жабры ’жабры’ (Нас., Бяльк., Шат.), зя́бры (Касп., Яўс.), шчы́бры (Нас.). Рус. жа́бры, паўд. зя́бры ’жабры, сківіцы’, укр. зя́бра, жа́бри ’жабры; гакі на восцях’, балг. дыял., макед. жабри, славац. žiabre, чэш. (< рус. Махэк₂, 721), в.-луж. (запазычанае, паводле Пфуля, 1039) žabra. Шанскі (1, Ж, 272) лічыць верагодным суфіксальнае (з суф. ‑r‑) утварэнне ад той самай асновы, што жа́ба ’рот, горла > хвароба рота, горла’, роднаснае ням. Kiefer ’сківіца’ (Хірт, BB, 24, 258), авест. zafarə ’рот, зяпа’ (Махэк₂, 721). Паводле Фасмера (2, 31), апошнія параўнанні недастаткова абгрунтаваныя. Міклашыч (405) параўноўваў з літ. žióbris, žiobrỹs ’рыба Abramis vimba’, што няпэўна фанетычна і семантычна. Патабня (РФВ, 4, 210) выказваў думку пра сувязь з губа і ст.-інд. jámbhatē ’хапае’, што мала верагодна. Параўн. яшчэ літ. žeberúoti ’лавіць восцямі’, žebérklas ’восці, гарпун’ у сувязі з укр. значэннем. Ці не звязана з жаваць (гл.)? (І.‑е. *gi̯eu‑ магло атрымаць падаўжэнне ‑r‑, *u̯ > w > b). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́га1жаба’ (Рам. 3, Нар. Гом.). Рус. калуж., тул. ля́га, ляга́ ’тс’. Да лягаць, ляга́цца, параўн. рус. паўн. ляга́ть ’біць’, ’адштурхоўваць’, ляга́ться ’рухацца’, ’калыхацца’, ’брыкацца’, ля́га ’сцягно’, ля‑д‑вея ’тс’, якія з прасл. lęgati (польск. ligać ’біць нагой’, чэш. líhati ’рухаць’, укр. ли́гнути ’ўдарыць’; і.-е. адпаведнікі: літ. lingúoti ’хістаць’, лат. linguôt ’хістацца’, ст.-інд. laηghati, laηghayati, rḗjate ’ўскоквае, скача, дрыжыць’, ірл. lingid ’скача’, ст.-в.-ням. lungar, ст.-англ. lunger ’хуткі’, лац. lumbus, ст.-ісл. lend ’сцягно’, ст.-грэч. ἐλαφρός ’лёгкі, рухомы’ (Слаўскі, 4, 250; Фасмер, 2, 548; Аткупшчыкоў. Из истории, 133; ён жа, Этимология–84, 193).

Ляѓа2 ’гультай, лежабок’ (Растарг.; паўд.-усх., КЭС; клім., Мат. Маг.), укр. ля́га, рус. смал., арл., бран. ля́га ’тс’, польск. (з іншым суфіксам) leguś, каш. legas, legan, славац. lehen, серб.-харв. чак. lêganj ’гультай, які ўвесь час ляжыць’. Да ляга́ць < прасл. lěgati > legtʼi > ле́гчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́кас ’рыба альхоўка, Rhodeus sericeus amarus’ (Жук., Рыбы, 300), укр., рус. паўд. нукае ’тс’, польск. pūkas ’тс’, памянш. укр. нукаеш, рус. пугасіш. Паводле Герда (Лекс. балтызмы, 11), запазычанне з балтыйскіх моў, гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 20; у якасці крыніцы падаецца sm.pūkis, pūkys ’ёрш’. Сюды ж адносяць (відаць, беспадстаўна) і каш. рукой ’вугар’, што магло б сведчыць пра крыніцу ў нейкай заходнебалтыйскай мове (Лаўчутэ, там жа), адкуль слова трапіла і ў прускі дыялект нямецкай мовы — Pūkis ’ёрш’ (Клячкоўскі, RS, 5, 218). Аднак даволі шырокі арэал распаўсюджання назвы і аднясенне яе да розных відаў рыб пры-мушае сумнявацца ў балтыйскім паходжанні усіх пералічаных форм, частку якіх можна звязаць з гукапераймальным покаць ’глытаць паветра з паверхні вады’ або з пукаты ’тоўсты, надуты’, параўн. укр. пуката жаба, да суфіксацыі параўн. польск. grubas ’тоўсты чалавек’. Капаміец (Рыбы, 38; гл. таксама ЕСУМ, 4, 629) тлумачыць паходжанне назвы ад пукаты ’трэскацца’, бо такім шляхам выціскаюцца ўнутранасці ў рыбы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́па1 ’рэпа (Brassica rapa L.)’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Шат.), рэ́піна ’тс’ (ТС), ’адно каліва рэпы’ (Юрч. СНЛ). Укр. ріпа, рус. репа, польск. rzepa, палаб. repo, н.-луж., в.-луж. rěpa, чэш. řepa ’бурак’, славацк. repa ’рэпа; бурак’, славен. répa ’рэпа’, серб., харв. rȅpa, балг. ряпа. Прасл. *rěpa. Адпаведнікі ў і.-е. мовах: літ. rópė, лац. rãpa, ст.-в.-ням. ruoppa. Мяркуецца, што гэта старажытны вандроўны культурны тэрмін невядомага паходжання (Фасмер, 3, 471; Чарных, 2, 111).

Рэ́па2 ’трэшчыны’ (Сл. ПЗБ), ’цыпкі на нагах або руках’ (Сцяц., Шатал., Янк. Мат.), рэ́пы ’тс’ (ЛА, 3), рэ́піна ’трэшчына на скуры’ (ТСБМ), рэ́паўка ’трэшчына’ (Сл. ПЗБ), рэ́паўкі ’цыпкі на нагах’ (ЛА, 3), рэ́йпіна ’драпіна’ (пін., Нар. лекс.), рэ́панка ’нешта парэпанае, патрэсканае’ (ТС), ’гатунак бульбы, яблыкаў, груш’ (Мат. Гом., ТС), ’груша або яблык, верхняя частка якіх лопнула ад сонца’ (Янк. Мат.), ’земляная жаба, рапуха’ (ТС), рэ́паўка ’тс’ (Жыв. сл.), рэ́панкі ’цыпкі’ (Мат. Гом.). Ад рэпаны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сквярці́ся ‘верашчаць, трашчаць, стракатаць, сквірчэць’, ‘нудна плакаць, вішчаць, пішчаць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Шн. 3, Сл. ПЗБ): скверыцца як рапуха, чого ён там скверыцца? (Сержп. Прык.), сквярэцца жывое мясо (Сержп. Прымхі); скверці́са, шкве́рціса ‘тс’ (ТС), сквірчэ́ць ‘тс’ (ТСБМ, Ласт.); saróka skwirczýč (Пятк. 2), сквірэ́ць, сквірчэ́ць ‘аб сале і марозе’ (Шат.), скве́рыцца ‘плакаць і капрызіць’ (Шат.), ‘слаба гарэць’: не гарыць, а скверэцца (Сержп. Прык.), скве́рсца ‘скварыцца (пра сала)’, ‘утвараць рэзкія гукі (пра жаб)’, ‘плакаць, хныкаць’ (Юрч.), жаба сквярэ́цца (полац., ДАБМ, камент., 895), скве́рцца ‘гаварыць рыпучым голасам’ (Юрч. Вытв.), скве́рцісі ‘капрызіць, плакаць’ (кліч., Жыв. сл.). Укр. дыял. сквири́тися ‘плакаць, пішчаць’, сквирча́ти ‘трашчаць, сычэць’, рус. бранск. скве́рться ‘плакаць пранізлівым голасам (аб дзіцяці)’, смал. ‘пранізліва пішчаць (пра птушак)’, польск. skwierczeć ‘трашчаць, стракатаць, пішчаць’, славац. skvrkať ‘бурчаць (у жываце)’, серб.-харв. сквр́чати. Іншая ступень чаргавання ў скварэц (гл.). Гукапераймальны корань skvьr‑ (Праабражэнскі, 2, 296; Фасмер, 3, 637), варыянт *skverk‑ (Скок, 1, 284). Параўн. скварыць і скверашчаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турча́ць, турчэ́ць ‘адзывацца гукамі (пра насякомых, земнаводных, птушак, хатніх жывёл і інш.)’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Варл., Растарг., Шатал., Сл. ПЗБ, Юрч. Вытв., Мат. Гом.), ‘муркаць, варкатаць’ (Байк. і Некр., Растарг.): кошка турчы́ць (Сержп. Прымхі), ‘крычаць, шумець’ (Абабур.), ‘гаварыць пустое’ (рагач., Мат. Гом.), ‘туркатаць, тарахцець, татахкаць (пра гукі машын у час работы)’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., ДАБМ, камент., 895; ашм., Сл. ПЗБ), ‘цуруліць’ (жлоб., добр., ветк., Мат. Гом.), ‘дзюрчаць’ (воран., Сл. ПЗБ, Юрч. Сіш), турчы́ць ‘бурліць (пра бягучую ваду)’ (в.-дзв., воран., слонім., клец., слаўг., чавус., ЛА, 2). Да ту́ркаць1 (гл.), дзеяслоў працяглага дзеяння на гукапераймальнай аснове. Параўн. Фасмер, 4, 126; ЕСУМ, 5, 681. Сюды ж вытворныя турча́нне ‘пранізлівы крык жабаў’ (Нас.), ‘балбатня, пустое плявузганне’ (Нас.), турчэ́нне ‘птушыны свіст’ (Юрч. Вытв.), турчо́к ‘цвыркун’ (смарг., Шатал.; полац., ЖНС; в.-дзв., луцэ., Сл. ПЗБ, Рэг. сл. Віц.), турчу́к, ту́рчык ‘мядзведка’ (Сл. ПЗБ), ту́рчык ‘голуб, туркаўка’ (Байк. і Некр.), турчы́цажаба, якая ўвесну моцна квакае’ (Сцяшк. Сл.), ту́рчалка ‘туркаўка’ (лельч., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́па ’парог, камяністы выступ на дне ракі’ (Скарбы), ’груды замёрзлай на дарозе гразі’ (Сцяшк. Сл.), рапы (rappy) мн. л. ’рачныя парогі ў гаворцы плытнікаў’ (Кольб.), ра́па, рапа́ ’чырвоная неўрадлівая глеба’ (драг., Нар. лекс.), рапы́на ’жвір’ (кам., ЛА, 2), ра́пісты ’няроўны’ (Сцяшк. Сл.), рапова́тый ’камяністы (пра зямлю)’ (кам., Жыв. НС). Няясна; магчыма тут аб’яднаны, незалежна ад фармальнай і семантычнай блізкасці, розныя па паходжанні лексемы. Параўн. славен. rápa ’складка на скуры, маршчына’, rapína ’няроўнае месца’, rapȋnje ’складчатая зямная паверхня’, н.-луж. ropa ’складка, маршчына’, для якіх Сной (гл. Бязлай, 3, 151) прапануе вывядзенне з прасл. *korpa ’няроўная паверхня’ (параўн. курапа ’рапуха’, гл.), што дапускала варыянтнасць пачатку слова з *xr‑ (гл. хра́па ’замёрзлая гразь на дарозе’, параўн. Астроўскі, ABSl, 29, 152), *vr‑ (гл. варо́паўка ’зялёная жаба’), *gr‑ (параўн. балг. грапа ’няроўнасць; воспіна’), *r‑ (параўн. укр. ра́павий, рапа́тий ’няроўны, нягладкі’). Махэк₂ (698) і Шустар-Шэўц (2, 1236) за зыходнае прымаюць прасл. *vorpa (гл. варапахажаба’). Хутчэй за зыходную трэба прыняць форму з *r‑ з першасным значэннем ’нешта няроўнае, зацвярдзелае’, што можа ўзыходзіць да і.-е. *rap‑/*rep‑/*rop‑ са значэннем ’хватаць’, параўн. рус. схватиться ’застыць, зацвярдзець’, да якіх Варбат (Этимология–1986–1987, 58) адносіць польск. дыял. rapa, rapka ’лапа ў птушак і дробных жывёл з кіпцямі’, rapéc ’лапа, капыт’, гл. таксама ра́піна, рапо́тка. З іншых паралеляў можна прывесці макед. рапа ’паглыбленне з вадой, ямка’, да якога Відоескі (Геогр. терм., 132) далучае тапонімы Ра́па ’поле ў гарах’, Ра́пата ’камяністы ўзгорак’, а таксама балг. ра́па, серб.-хара ра̏па, рум. rîpa, арум. arîpa ’нізінка ў гарах’ і інш. Няясныя адносіны да польск. rapa, rafa ’падводны камень’ (< ням. Riff, Брукнер, 452) і рус. ро́па́к ’заледзянелыя каменні на беразе мора, ледзяныя таросы’, ро́пас, ро́паса́ ’куча каменняў; таросы; нагрувашчанне льдзін на беразе’ (з саамскай і фінскай моў, гл. Фасмер, 3, 501–502; Мызнікаў, Рус. гов. Обон., 332–334), а таксама балг. ро́па (“з няясным о”, гл. БЕР, 6, 322), серб.-харв. rȕpa ’яма, вір’, якія Скок (3, 173) параўноўвае з літ. raupýti, ruõpti ’калупаць’ і лічыць кантамінаванымі балтаславянска-ілірафракійскімі формамі.

Рапа́ ’вада з высокай канцэнтрацыяй солей, што выкарыстоўваецца ў лячэбных мэтах’ (ТСБМ), ’салёная вада’ (ПСл), ропа́ ’расол (у мясе); выдзяленні з раны’ (Мат. Гом., Сл. Брэс.), ра́па (Сл. ПЗБ). Гл. ро́па.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)