Саўта́цца ’ісці хістаючыся; швэндацца, хадзіць без справы’ (глус., Янк.). Лаўчутэ, Балтизмы, 130 узводзіць да літ. siautóti ’разбягацца ва ўсе бакі’, siaũsti ’бегаць, гарэзіць, дурэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выбры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёлу). Цяпер ён [Андрэй] выразна бачыў, як цялё выбрыквала і кідалася ўбакі, а дзяўчына, тузаючы за вяроўку, зрывала яго скокі. Дуброўскі.

2. перан. Гарэзіць, дурэць. [Караневіч:] [У моладзі] ногі лёгкія, галава таксама, — чаму ім не выбрыкваць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́вать несов.

1. (изнеживать) пе́сціць; (доставлять удовольствие вниманием и подарками) пе́сціць, ба́лаваць;

2. (шалить) дурэ́ць, сваво́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гзі́тісе ’гізаваць; дурэць, насіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. gzić się ’тс’ (падрабязна аб польск. слове Слаўскі, 1, 387; параўн. таксама Трубачоў, Эт. сл., 7, 215).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рзаць ’іржаць’ (Шат., Некр., Бяльк., Растарг.; маг., Шн. 2; гом., Рам. 8), ’рагатаць’ (Мат. Гом.), ’дурэць, сваволіць, мітусіцца, балавацца, шумець, крычаць’ (Юрч., Сцяшк., Сцяшк. Сл.). Да ірзы, іржаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зарезви́ться разг.

1. (начать резвиться) пача́ць гуля́ць; пача́ць весялі́цца; пача́ць дурэ́ць; см. резви́ться;

2. (резвясь, увлечься) загуля́цца; задурэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.

1. Дурэць, сваволіць. Дзеці балуюцца,

2. Забаўляцца, рабіць што‑н. для свайго задавальнення. З канца вёскі данёсся гучны па начы стрэл. Ён паўтарыўся яшчэ і яшчэ раз. [Байсак:] — Што гэта там такое? Няйначай балуецца хто? Лынькоў.

3. Зал. да балаваць.

•••

Балавацца з агнём — жартаваць з чым-небудзь небяспечным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Дурэць некаторы час. А хлопец.. [Іванка] быў жвавы, любіў падурэць. Кухараў. Як добра тут спыніцца, збочыць, І пагуляць, і падурэць. Кірэенка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адурэць — пра ўсіх, многіх. — Накіраваць бы вас гной вазіць, а то вы тут падурэлі ад суму, — стрымліваючы ўсмешку, прамовіў Васіль. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балова́ться

1. (шалить) дурэ́ць, сваво́ліць; (забавляться) забаўля́цца;

2. (позволять себе что-л. для удовольствия и забавы) разг. пе́сціцца, ба́лавацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бабаду́р ’куралеснік, які спакушае жанчын сваімі размовамі’ (Нас.). Укр. бабоду́р ’залётнік, лавелас’. Складанае слова: першая частка да баба ’жанчына’, другая дуры́ць або дурэ́ць. Цікава, што семантычна ідэнтычнае ўтварэнне ёсць і ў ням. мове: Weibernarr ’лавелас’ (< Weib ’жанчына’, Narr ’дурань’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)