смець, смею, смееш, смее; незак., з інф.

1. Мець смеласць для чаго‑н., адважвацца на што‑н. Стаіць ён [вязень] супраць кабінета. Падняць не смее галавы І чуе — кліча вартавы: — Да пана следчага з павета! Колас. Надыдзе час чароўны, як заранка, Якога ты не смееш нават сніць: Ад звону кос прабудзішся на ранку, І ў працы ціха панясуцца дні. Тарас. Сегенецкі ў старыя часы не смеў дамагацца дружбы з «панам Зямковічам». Чорны.

2. Мець права на што‑н. На пярэдніх лаўках [у касцёле], бліжэй к ксяндзу, сядзелі паны. З простых людзей туды не смеў ніхто заходзіць. Чорны.

•••

Не смей(це)! — ужываецца як форма строгай забароны што‑н. рабіць. — Што вы робіце? — з гневам прамовіла .. [Ядвіся]. — Не смейце дакранацца да мяне!.. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; незак., каго-што.

Дакранацца вуснамі да каго‑, чаго‑н., выказваючы пачуццё любві, удзячнасці, ласкі пры сустрэчы, на развітанне і пад. Маці абняла свайго сынка і пачала яго цалаваць. Чарнышэвіч. Вясёлая, бестурботная Ліда гуляла на сваім дворыку, занялася за кацяняткам, лавіла яго, туліла да шчакі, штось ласкавае гаварыла яму і цалавала. Колас. Перад тым, як пайсці з дому, .. [Змітрок] зноў шчыра пацалаваў сястру, як некалі цалаваў маці... Ваданосаў. / у перан. ужыв. Ляцеў насустрач хмельны ад шчасця, чысты вецер, цалуючы родныя твары, поячы салдат ранішняй свежасцю і водарам. Мележ. Калышуцца Прыпяці хвалі, Цалуюць пясок залацісты. Нядзведскі.

•••

Цалаваць рукі і ногі — вельмі прасіць, маліць. — Ён [ляснік] мне рукі і ногі цалаваў, абы я пусціў яго жывога. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асму́скваць, асму́зкваць ’абрываць зярняты аўса, захапіўшы паміж пальцамі адно ці колькі каліваў’ (Янк. I). Магчыма, звязана з укр. мускати ’прыгладжваць’, польск. muckaćдакранацца, гладзіць, датыкацца’ o(b)muskać ’далікатна ацірацца’; балг. мушкам ’даторквацца, націскаць, басці, калоць’. Брукнер (348) лічыў muskać выключна польскім, Младэнаў (Годишник, XIII–XIV, 1917–1918, 91–92) узводзіў яго да і.-е. *(s)meu̯‑ ’дакрануўшыся, прывесці ў рух’ (Покарны, 743, дае без s‑), параўн. лац. movere ’рушыць’ (Вальдэ-Гофман, 2, 116), магчыма, літ. mùšti ’ўдарыць’, mušnóti ’ціха абстукаць’. Улічваючы, што націскны ы ў дадзенай беларускай гаворцы пераходзіць у у (ДАБМ, к. 39), можна дапусціць сувязь з смыкаць (гл.), але пры гэтым няясна другое ‑с‑ (‑з‑ у запісе Янкоўскага). Супрун, Веснік БДУ, 1973, 2, 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Зрушвацца з месца, пачынаць рух. Паравоз рыўкамі пачаў кранацца з месца. Федасеенка. / Пра пачатак ледаходу на рацэ. Калі кранаецца лёд, пра раку гавораць як пра нешта жывое: «пайшоў», «пайшла», «ідзе». Грахоўскі. // Адпраўляцца ў дарогу, ісці або ехаць куды‑н. Нікому не хочацца па непагадзі зноў кранацца ў няблізкі свет. Лупсякоў.

2. каго-чаго. Датыкацца, дакранацца да каго‑, чаго‑н. Напільнік, здавалася, ледзь-ледзь кранаўся жалеза, але яно пачынала блішчаць, як люстэрка. Асіпенка.

3. чаго. Разм. Тое, што і кранаць (у 5 знач.).

4. перан. Разм. Спыняцца на кім‑, чым‑н., закранаць каго‑, што‑н. у прамове, гутарцы. Калі .. [Міканор] гаворыць, дык неяк яно само ў яго выходзіць, што ён гаворыць вершамі, асабліва калі кранаецца розных птушак, лугоў-мурагоў ды калінкі-малінкі... Бялевіч.

5. Зал. да кранаць (у 1–7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Накаса́цца ’навязацца, прычапіцца’ (Гарэц., Бяльк., Сцяшк. Сл., Юрч., Шн., Рам.), сюды ж на́кась ’назола’ (Яўс.), на́касць ’няшчасце, бяда’ (Сцяшк. Сл.), накаснік ’злыдзень’ (Полымя, 1980, 8, 253); параўн. таксама накасні́ць ’адабраць сілы’ (Сл. ПЗБ). Гл. касны ’дрэнны’, якое суадносяць з рус. касть ’свавольства, паскудства’, ’дрэнь, брыдота’ і інш., што, паводле Трубачова (Эт. сл., 9, 158), узыходзіць да прасл. дыял. *kastь, параўн. накасціць ’паскудзіць, брудзіць’ (Нас.). Параўн. таксама касі́цца ’спраўляць гулі’: Касяцца чорты у Радзіцком болоці (ТС). Не выключана, што дзеяслоў накасацца суадносіцца з рус. касатьсядакранацца’, параўн. асабліва адкасацца ’адвязацца, адчапіцца’, гл. адкасывацца; у такім разе, магчыма, што пералічаныя вышэй словы могуць мець рознае паходжанне: словы са значэннем ’навязвацца, надаядаць’ належаць да *kasati (), што чаргуецца з часаць (Бернекер, 1, 491; Фасмер, 2, 206), астатнія да *kastь, што звязана з *kostь (Трубачоў, Эт. сл., 9, 157), гл. касці́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пла1 ’цяльпук, непаваротлівы, павольны ў дзеянні чалавек’ (Бяльк.), ’няўмека’ (Юрч.), пыпля ’маруда, нерашучы чалавек’ (Нас.). Меркаванні пра балтыйскае паходжанне пы́пля ’маруда’ (Байк. і Некр.) з пят. рірёіе ’penis’ (Блесэ, SB, 5, 18–19) ці з літ. pyplys ’плакса; дзіцяня’ (ад pypti ’пішчаць’, Лаўчутэ, Балтизмы, 72) патрабуюць дадатковага абгрунтавання. Нельга разглядаць асобна ад пыпліць ’дрэнна рабіць’, параўн. у запісах фальклору: А сваттюхпы пыплёхи / Пыплють, пыплють, ну ултѣють /А нам сказать ня сміють (віц.).

Пы́пла2 (пыпло) ’ціпун у птушак’ (Нас.). Да пы́пець (гл.), магчыма, збліжанае з гукаперайманнем, якое перадае адпаведны характар гукаў пры хваробе, параўн. чэш. гірай ’выдаваць голас пры хваробе ціпун (пра курэй)’; pipati ’пікаць, пішчаць’, славен. гірайдакранацца’, pipati ’торкаць, калупацца ў зубах’; балг. фъфля ’прышапётваць, чапляць кончыкам языка зубы пры размове’ і пад., што дае падставы бачыць у названым слове няпоўнае падваенне кораня. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́гаць ‘чапаць’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘турбаваць да хвалявання, расчуленасці’, тро́нуць ‘злётаў зачапіць’ (Юрч. Сін.), тро́гаць раны ‘напамінаць пра цяжкія перажыванні ў мінулым’ (Юрч. Фраз. 3), сюды ж, магчыма, ст.-бел. троганистый ‘турботны (?)’ (ГСБМ). Параўн. укр. трога́ти ‘кранаць, непакоіць, назаляць’, тронутися ‘стаць трохі ненармальным псіхічна’, рус. тро́гать ‘кратаць, дакранацца, чапаць; рушыць (у дарогу)’, ‘непакоіць, выклікаць спачуванне’, балг. тро́гвам ‘кратаць, кранаць’. Паводле існуючых тыпалагічных версій, супастаўляюцца з лат. treksne ‘ўдар, штуршок’, ст.-ісл. þreka ‘ціснуць’, ст.-англ. đracu ‘націск, насілле, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 54, 230) ці з лац. trahō, trahere ‘цягнуць, сунуць’. Калі не лічыць, што беларуская лексема запазычана з рускай мовы, пра што сведчыць перш за ўсё яе лінгвагеаграфія, то найбольш верагоднай з’яўляецца версія аб сувязі з то́ргаць (гл.) з перастаноўкай гукаў у сярэдзіне слова (Мікала, Ursl. Cr., 3, 92; ЕСУМ, 5, 646; Арол, 4, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ркаць ’таўхаць кароткімі штуршкамі’, ’рэзкімі рухамі дакранацца’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Юрч.), ’даваць, прапаноўваць’ (Нас., Юрч. Вытв.), ’тыкаць’ (Нас., Ласт.): то́ркаць у зубы ’груба падаваць, паказваць’ (Юрч. Фраз.), ’пратыкаць’ (Сцяшк.), ’штурхаць’, ’будзіць’, ’усоўваць, садзіць’ (ТСБМ, Нас.; калінк., Сл. ПЗБ), тарка́ць ’тс’ (Нас.), ’чапаць, кратаць’, ’кляваць’ (ТС; нараўл., З нар. сл.), то́ркаты ’тузаць; падсоўваць’ (драг., З нар. сл.), ’упікаць, дакараць, лаяць’ (Сл. Брэс.; малар., Нар. лекс.), ст.-бел. то́ркати ’бадаць, калоць рагамі’ (Сл. Скар.), сюды ж то́ркацца ’варушыцца, калывацца’ (ТС), ’совацца, заходзіць’ (Юрч. СНЛ), то́ркнуцца ’даткнуцца’ (Ласт.), то́рнуць ’штурхаць, усадзіць, ткнуць, даць’ (Сл. ПЗБ, Юрч., Жд. 2), торкену́ць ’таўхануць, штурхануць’ (ТС), торк — пра нечаканае з’яўленне, падаванне (ТСБМ), ’тыц’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), торьк ’тс’ (мсцісл., Нар. лекс.; Бяльк.), торк‑торк — пра тузанне (Сержп. Прык.). Укр. то́рка́ти ’чапаць, зачапляць’, ’штурхаць’, ’рушыць’, торка́тисядакранацца’, рус. то́ркать ’штурхаць, грукаць’, ’ірваць’, ’выцягваць’, польск. torknąć ’ткнуць’, ’піхнуць, падштурхнуць’, ’ударыць’, ’зачапіць’, н.-луж. starkaś, starcyś ’штурхаць, піхаць’, в.-луж. storkać ’штурхаць’, ’таўчы’, чэш. trkati ’басці, калоць’, ’кідацца (у вочы)’, strkat ’штурхаць’, ’перакідаць з месца на месца’, ’падсоўваць’, славац. trkať ’басці’, славен. tŕkati ’грукаць, штурхаць’, otŕkniti ’зацвярдзець, зрабіцца цвёрдым’, якое Бязлай (Linguistica, 8/1, 64), адносячы да ізаляваных славенскіх лексем, супастаўляе з літ. trìkti ’штурхаць’, ’быць перашкодай’, trė̃kti ’псаваць’, trãknys ’пацяруха’, харв. кайк. tȑkati ’грукаць у дзверы’, серб. тр́кати ’бегаць туды-сюды’, балг. тъ́ркам ’перашкаджаць’, ’церці’, ’расціраць’, ’драць’, дыял. то́ркам ’моцна калоць’, макед. трчка ’бегаць’, трча ’мітусіцца’. Прасл. *tъrk‑/*stъrk‑, роднаснае літ. tùrkterėti ’штурхнуць’ (Буга, Rinkt., 1, 490), відаць, гукаперайманне (Фасмер, 4, 83). Да і.-е. *(s)ter(H)‑k‑ ’зацвярдзець’ (Шустар-Шэўц, 1361). Першаснае значэнне — ’біць па нечым цвёрдым’ (Сной₂, 784). Махэк₂ (651) у якасці роднаснай прыводзіць польск. trykać ’басці’. Аднак Скок (3, 504), разглядаючы лексему як анаматапеічную, звязвае яе з літ. treñkti ’грукаць, грымець, трэснуць, шпурнуць з сілай’, ’біць кулаком’, нова-в.-ням. Drang ’націск’, ’імкненне’ і адносіць да і.-е. асновы *trenq‑, якая ў славян без назалізацыі. Куркіна (Этимология–1974, 45–47) мяркуе, што іншаславянскія сувязі застаюцца не зусім яснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм.

1. Дакранацца кароткім рэзкім рухам да каго‑, чаго‑н.; штурхаць. Пхаць у грудзі. Пхаць суседа локцем.

2. Штуршкамі прымушаць рухацца куды‑н., у якім‑н. напрамку. Пхаць тачку. □ — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман ва ўсё горла. Колас. Лёдзя ўпарта пхала і пхала ложак, пакуль хворыя жанчыны не ўзнялі гвалту. Карпаў.

3. Паспешліва засоўваць, запіхваць што‑н. куды‑н. Таццяна.. паспешліва пачала пхаць у чамадан бялізну, гальштукі, шкарпэткі, пакуначкі з дамашняй ежай. Карпаў. Старая выняла з кошыка хлеб, каб паказаць, як яго мала, а потым, пазіраючы ў твар суседцы, пхала адной рукой хлеб у кошык. Галавач.

4. Даваць што‑н. у вялікай колькасці, звыш меры. [Павал:] — Мацвей і вясною з камітэцкага аўса карысць меў і цяпер яму падсунулі два пуды грэчкі. Гультай, не хоча рабіць, а яму ўсё пхаюць. Чорны. // Прымушаць каго‑н. есці, піць вельмі многа або супраць жадання. Пхаць ежу дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыся́га ’афіцыйнае ўрачыстае абяцанне захаваць вернасць, выканаць абавязкі; словы такога абяцання’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Сл. ПЗБ), пріся́га ’тс’ (Бяльк.), прысяга́ць, прысега́ць, прысягну́ць, прысягну́цца ’даць прысягу; паклясціся’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), прісягну́ць ’тс’ (Бяльк.), прысяга́ць ’абяцаць’ (Ян.), прысягацца ’бажыцца’ (Ласт.), прыся́жны ’які прыняў прысягу, прысягнуў каму-небудзь’; ’пастаянны, заўсёдны’ (Ласт., ТСБМ, Бяльк.), прыся́глы ’тс’ (Нас.), ст.-бел. присяга: про слово присяги божей (Альтбаўэр). Укр. при́сяга ’клятва, прысяга’, присяга́ти(ся), рус. прися́га дыял. ’бажба’; присягать, польск. przysięga, przysięgać, в.-луж. přisaha, přisahać, н.-луж. pśysega, pśysegaś, чэш. přísaha, přísahati, славац. prísaha, prísahať, серб.-харв. при́сега, присе́ћу се ’даваць клятву, прысягнуць’, славен. prisȇga ’прысяга’, priségati ’прысягаць’, ц.-слав. присѧга, присѧшти ’тс’. Параўн. рус.-ц.-слав. досѧшти, досѧчи ’дакрануцца’. Прасл. *prisęga — аддзеяслоўны дэрыват з нулявым афіксам і тэматычным ‑a ад *prisęgti < прасл. *sęgti, *sęgatiдакранацца’ (гл. Фасмер, 3, 367): у час прысягі чалавек дакранаўся да нейкага прадмета, якім ён кляўся, напрыклад, да зямлі, крыжа, мяча (гл. Махэк₂, 535; Банькоўскі, 2, 948); першаснае значэнне ’выцягнуўшы руку, дакрануцца’ (Бязлай, 3, 122; Сной₂, 578), гл. сяга́ць. Прыся́глы з польск. przysięgły ’прысяжны’. Паводле Кохмана і Шнігера (ZNGd, 12, 95–104), присяга, присягати замянілі крестное цѣлование, цѣловати крестъ у старабеларускай пад польскім уплывам, што з улікам шырокай вядомасці названых слоў цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)