дакрана́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дакрана́юся дакрана́емся
2-я ас. дакрана́ешся дакрана́ецеся
3-я ас. дакрана́ецца дакрана́юцца
Прошлы час
м. дакрана́ўся дакрана́ліся
ж. дакрана́лася
н. дакрана́лася
Загадны лад
2-я ас. дакрана́йся дакрана́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час дакрана́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дакрана́цца (да чаго) несов. дотра́гиваться, притра́гиваться (к чему), прикаса́ться (к чему), каса́ться (чего); соприкаса́ться (с чем); задева́ть (что)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да дакрануцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакрану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. да каго-чаго. Даткнуцца да каго-, чаго-н.

Печ так нагрэлася, што не д.

2. да чаго. Паспытаць, паспрабаваць што-н. (звычайна з адмоўем).

Вельмі спяшаліся, да пачастунку нават не дакрануліся.

|| незак. дакрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакрана́цца, дакрану́цца berühren vt, ánrühren vt (чым-н. mit D); in Berührung kómmen* (mit D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тушава́ць², -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; незак.

Выпадкова дакранацца да більярднага шара, рабіць туш³.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дотра́гиваться несов. дакрана́цца, датыка́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

притра́гиваться несов.

1. (дотрагиваться) дакрана́цца, датыка́цца;

2. (пробовать, отведывать) дакрана́цца; см. притро́нуться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакрана́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дакранацца — дакрануцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТАКА́ТА (італьян. toccata ад toccare дакранацца),

віртуозная муз. п’еса для клавішнага інструмента (фп., арган) у хуткім тэмпе і з выразным рытмам, звычайна з перавагай ударнай акордавай тэхнікі. У 16—18 ст. — арганная і клавірная ўступная п’еса тыпу прэлюдыі (І.​С.​Бах), у 19—20 ст. — канцэртная фп. п’еса тыпу эцюда (Р.​Шуман, К.​Дэбюсі, М.​Равель, С.​Пракоф’еў).

т. 15, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)