заляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; ‑ляцім, ‑леціце, ‑ляцяць; зак.

1. Летучы, апынуцца далёка або высока. Заляцець на Месяц. // Летучы, апынуцца за чым‑н., за якім‑н. прадметам. Мяч заляцеў за плот. Самалёт заляцеў за хмару.

2. Уляцець, папасці куды‑н. Заляцела ў Васеў двор старая варона. Курто. Толькі суседзі яшчэ пільнавалі свае хаты, каб якая-небудзь выпадковая іскра не заляцела на іх стрэхі. Шамякін.

3. У час палёту наведаць якое‑н. месца, спыніцца ненадоўга. Самалёт заляцеў, каб забраць пошту. // перан. Разм. Спяшаючыся, забегчы мімаходам да каго‑н. У спешцы Гуз пераблытаў і, замест таго, каб трапіць на кармакухню, заляцеў у радзілку. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куст I (род. куста́) м. куст;

к. агрэ́сту — куст крыжо́вника;

какаі́навы к. — кокаи́новый куст;

хава́цца ў ~ты́ — пря́таться в кусты́;

глядзе́ць у кусты́ — смотре́ть в кусты́;

пу́жаная варо́на і куста́ баі́ццапосл. пу́ганная воро́на и куста́ бои́тся

куст II (род. куста́) м. (объединение) куст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ка́ня1 ’драпежная птушка (Buteo) сямейства ястрабіных’ (ТСБМ, Мядзв., Маш., Дразд., Гарэц.), ’каршун, Milvus’ (Маш.), ’кнігаўка, Vanellus vanellus’ (ТСБМ; в.-дзвін., бярэз., рас., Сл. паўн.-зах.), ’чапля, Ardea cinerea’ (тураў., КЭС; Маш., ТС), канюк, канюка ’каршун чырвоны’ (Дразд., ТС); ’каня’ (маст. Сл. паўн.-зах.), канюх ’каршун’ (ТСБМ, чэрв. Сл. паўн.-зах., Др.-Падб.), ка́нюх ’тс’ (Бяльк., Гарэц.). Прасл. kanʼa, kanʼukъ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 142–143). Лексемы маюць гукапераймальнае паходжанне — паводле своеасаблівага манатоннага піску. Адсюль і дзеяслоў канькаць ’выпрошваць са слязьмі, дакучліва прасіць, паўтараць адно і тое ж’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц.; полац. Нар. лекс.), канькъць ’тс’ (Бяльк.; ушац., Нар. сл.).

Ка́ня2 ’грыб: варона, капялюх’ (беласт. Жыв. сл.) < польск. kania ’грыб-паразіт’. Слаўскі (2, 44) адносіць гэту лексему ў рад іншых, якія абазначаюць драпежных істот і расліны-паразіты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Звяртацца да каго‑, чаго‑н. з прывітаннем. Толькі.. [Алесь] зноў узяўся за рычагі, як у другі раз пачуўся свіст і з-за алешыны, смеючыся і вітаючы яго паднятай рукой, выйшаў Васіль. Краўчанка. Цябе я, мора, не вітаю, Дзень добры не прыношу ў дар. Хадыка.

2. Сустракаць каго‑, што‑н. добразычліва, прыхільна, выказваючы павагу, грамадскае прызнанне. Вітаць герояў-касманаўтаў. □ Госці дружна заапладзіравалі, вітаючы прамову Івана Кузьміча. Каршукоў. Высока ў небе ўзвіліся жаваранкі, спевам сваім вітаючы нараджэнне дня. В. Вольскі. Краіны савецкае знатных людзей Вітае сягоння сталіца. Кляшторны. // Ухваляць, падтрымліваць што‑н. Вітаць смелае пачынанне. Вітаць прапанову.

3. Віншаваць. Вітаць з надыходзячым святам. □ [Пятрусь:] — Цяпер можаш мяне вітаць — школу скончыў на «выдатна». Краўчанка.

4. без дап. Абл. Заходзіць, наведвацца. Варона гонар свой збаўляе, Ды зноў да сметніка вітае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рага́ч, ‑а, м.

1. Самец аленя, лася і некаторых іншых рагатых жывёл. І раптам: роў ласёў... Ён скаланае зямлю і неба. Два велізарныя рагачы на маіх вачах б’юцца насмерць. Карамазаў.

2. Ніжняя частка хвойнага дрэва з вывернутым коранем; корч. [Талаш:] — Не памілуе вас пан, прыпомніць кожны.. рагач, што выкапалі вы для сахі, каб калупацца ў полі. Колас. У ельніку ля лазы на сухастоіне каркала варона, моцна і дзярката: падлятала ўгару і зноў садзілася на доўгі выгнуты рагач. Пташнікаў.

3. Драўляная саха; драўляная частка сахі. Прыйшоў багач — кідай рагач, бяры сявеньку ды сёй памаленьку. Прыказка.

4. Абл. Вілкі, якімі ставяць у печ або вымаюць з печы гаршкі, чыгуны. — Будзе ўжо булькаць! От расхадзіўся.. — ласкава прыгаворвае да чыгуна [бабка] і, падхапіўшы яго рагачом, выцягвае з печы на прыпечак. Каліна.

5. Разм. Раганосец. Вінаватая фрау, шмат маладзейшая за свайго рагача, на каленях прасіла не ганьбіць яе — не заяўляць у паліцыю і не пісаць нічога сыну на фронт. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саро́ка1 ’птушка сямейства крумкачовых з доўгім хвастом і чорным з белым апярэннем’. Укр., рус. соро́ка, ц.-слав. сврака, польск., в.-луж., н.-луж. sroka, славін. sãrka, палаб. svorkó, чэш., славац. straka, серб.-харв. свра̏ка, славен. sráka, балг., макед. свра́ка. Прасл. *sorka і *svorka. Бліжэйшыя адпаведнікі ў літ. šárka ’сарока’, ст.-прус. sarke, ст.-інд. çari, çārikā ’майна’ (Траўтман, 419; Торб’ернсан, Liquid, 1, 30; 2, 62). Слав. ‑v‑ тлумачаць як вынік уплыву ц.-слав. свръчата і роднасных, напр. рус. сверчок і г. д.; гл. Праабражэнскі, 1, 358. Форму *sorka параўноўваюць яшчэ з лац. cornīxварона’, corvus ’крумкач’, грэч. χόραξ ’крумкач’, гл. Фасмер, 3, 723. Сной₁, 599 узводзіць назву птушкі да і.-е. кораня *kʼer‑ ’чорны’; гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 2, 1350; Борысь, 573; БЕР, 6, 564.

Саро́ка2 ’жаночая шапачка ў выглядзе какошніка’ (Анім.), ’стужка (вузенькая рабенькая лентачка’ (пух., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. соро́ка ’від жаночай шапачкі’, укр. палес. соро́ка ’жаночы галаўны ўбор у выглядзе цюбецейкі’. Ад сарока1 у выніку падабенства з хвастом сарокі і пёстрай расфарбоўкай пер’яў (Кіпарскі, Gemeinslaw, 101; Торб’ёрнсан, Liquid, 1, 37; 2, 63; Фасмер, 3, 723.

Саро́ка3 ’спецыяльны спосаб укарочвання «перадоўкі» (кароткай вяроўкі, якая канцамі прывязваецца да пярэдняй часткі воза) пры накладванні яе на жэрдку ў час укладвання снапоў’ (Шат.). Відавочна, ад сарока1 (гл.) у выніку падабенства з хвастом сарокі.

Саро́ка4 ’аладка’ (Сл. Брэс., Мат. Гом.). Ад саракі (гл.), таму што ў гэты дзень пячэцца рознае печыва (звычайна ў колькасці 40) для сустрэчы птушак, вясны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ши́шка ж.

1. (на теле) гуз, род. гу́за м., шы́шка, -кі ж.;

ши́шка на лбу гуз на лбе;

ши́шка му́дрости шы́шка му́драсці;

2. бот. шы́шка, -кі ж.;

сосно́вая ши́шка бот. хваёвая (сасно́вая) шы́шка;

3. (утолщение на растениях) гуз, род. гу́за м.;

4. (украшение на конце предмета) булаве́шка, -кі ж.; га́лка, -кі ж.; га́лачка, -кі ж.;

5. перен. (о важном, влиятельном человеке) прост., ирон. шы́шка, -кі ж.;

на бе́дного Мака́ра все ши́шки ва́лятся погов. над пе́шым арло́м і варо́на з кало́м;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыло́, а́; мн. кры́лы (з ліч. 2, 3, 4 крылы́), крыл і кры́лаў; н.

1. Орган у птушак, насякомых і некаторых млекакормячых, які служыць для лятання. Нізка над галовамі пралятае варона, ляніва махае крыламі. Асіпенка. А там, дзе буслікі ўздужалі, Іх пачынаюць вабіць далі; Яны пачулі ў сабе сілы, Яны разводзяць ужо крылы, ўгару на локаць падлятаюць, Паветра ловяць, разграбаюць. Колас.

2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры. [Дождж] барабаніў па фюзеляжы, па крылах самалёта. Шамякін.

3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта. Паўднёвы вецер рухава ганяў крылы ветрака, лапатаў ветразямі. М. Ткачоў.

4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі. Аднастайна парыпвала машына, злёгку засталася па выбоінах, манатонна пастуквалі каменьчыкі па крыле, шархацелі па ім пясчынкі, дарожная жарства. Лынькоў.

5. У невадзе — кожная з дзвюх бакавых частак сеткі, якія знаходзяцца з абодвух бакоў куля.

6. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы. У левым крыле будынка — фінансавы аддзел, бухгалтэрыя. Навуменка.

7. Правая або левая частка строю, баявога парадку войска; фланг. Прыйшлося некалькі разоў кінуцца ў атаку і адбіць пяхоту, якая загінала з правага крыла. Маўр.

8. Крайняя (левая або правая) групоўка якой‑н. палітычнай арганізацыі, буржуазнай партыі. Левае крыло англійскай лейбарысцкай партыі.

•••

Апусціць крылы гл. апусціць.

Пад крылом у каго — пад чыёй‑н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).

Падрэзаць крылы гл. падрэзаць.

Схаваць пад крыло гл. схаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляля́к1 ’казадой, Caprimulgus europaeus’ (ТСБМ, Сержп. Грам., Маш., Фед.–Долб.), ле́ляк, лялёк, лелек ’н’ (Бес., Маш., паўн.-зах., КЭС), лельч. ле́ляк ’кажан’ (ЛАПП), леля́к ’ястраб’, (перан.) ’недалуга, недарэка’ (ТС). Укр. леля́к, лиля́к, рі́ляк, лили́к ’кажан’, ле́літ ’сыч’, леле́ка ’бусел’; рус. лилок, лела́к, лелёк, паўн. леле́к ’тс’, ’кажан’; польск. lelek, leletварона’, ’сыч’, ’кваква’, ’чайка’, ’удод’, ’д’ябал, злы дух’, каш. lélek ’казадой’, ’начны прывід, злы дух’, lelač ’дурань, расцяпа’, в.-луж. lělak ’дурань’, ’балбатун’, lělawa ’перапёлка’, чэш. lelek ’казадой’, старое ’кваква’, lelkovati, státi jako lelek ’быць разявай’; славен. lilek, ст.-серб.-харв. лиљкъ ’казадой’, серб.-харв. љи́љак, liljak, макед. лилјак, балг. лиляк, лилия́к ’кажан’, лилек ’казадой’, ц.-слав. лилѣкъ, лиликъ ’нырэц’. Прасл. lel‑ьkъ, lil‑ьkъ, а таксама lel‑jakъ, lel‑ikъ ’казадой’. Пасля назва перайшла на іншых начных птушак (Слаўскі, 4, 139–140) або на птушак, падобных да яго спосабам лятання. І.‑е. адпаведнікі: літ. lė́lis, lelỹs ’казадой’, лат. lêlis, lelis ’расцяпа, няўклюда’. Прасл. лексемы ўзыходзяць да прасл. lelěti, lelějati ’калыхацца, люляць’. Птушка названа паводле яе мягкага, пакалыхваючага лёту, калыхання ўправа і ўлева ўсім целам’ (Развадоўскі, Quest. gram., 2, Kraków, 1899, 259; Мацэнаўэр, LF, 9, 199; Буга, Rinkt, 1, 452; Махэк₂, 326; Шустэр–Шэўц, 11, 825–826; БЕР, 3, 402). Булахоўскі (Вибр. пр., 3, 260, 297) мяркуе, што ў аснове ляжыць гукаперайманне, параўн. зах.-укр. лелет леле́че ’сыч крычыць’. Булыка (Лекс. запазыч., 143) памылкова выводзіць ст.-бел. лелекъ, лелякъ ’казадой’ са ст.-польск. lelek.

Ляля́к2 ’бесклапотны, збалаваны чалавек’ (мазыр., З нар. сл.), ’гультай’ у выразе сядзець, як ляляк, ’гультайнічаць’ (Ян.). Аналагічна ле́жань (гл.) ’казадой’ і ’гультай’. У выніку семантычнага пераносу з ляляк1 (гл.) паводле адносна спакойнага лятання птушкі днём. Параўн. каш. za leleka chodzëc ’гультаяваць, бадзяжнічаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паспрача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Уступіць у спрэчку з кім‑н. Злосць следчага выклікала ў Сяргея не страх, а жаданне паспрачацца і даказаць сваё. Машара. [Лемяшэвічу] прыемна было пабыць некалькі гадзін у прыгожых утульных пакоях з мяккай мэбляй, з’есці смачны дамашні абед, выпіць чаю, пагутарыць і нават паспрачацца з гаспадаром. Шамякін. // Пабіцца аб заклад. Проста паспрачаўся [Андрэй] з хлопцамі, што з’есць камяк снегу і нічога яму не будзе. Васілевіч. Яшчэ ў дарозе Том паспрачаўся, што зводзіць усіх у Мурманску ў кіно, і яны сядуць там побач з рускімі. Шамякін. // Пасварыцца, палаяцца. [Галя:] — Чаму не прывёў яго [Змітрака]. — А-ат, — зморшчыўся Іван. — Між намі прабегла чорная кошка. Што, не верыш? Учора былі памірыліся, ды сёння зноў паспрачаліся. Ваданосаў.

2. Спрачацца некаторы час. Пакуль яшчэ трохі паспрачаліся пасля галасавання, пакуль усе разышліся, на вуліцы сцямнела. Кулакоўскі. Прапанова сустрэць новы год разам — спадабалася [хлопцам і дзяўчатам].. Крыху паспрачаўшыся, вырашылі: дзе большы пакой, там і быць вечару. Шахавец.

3. перан. Пазмагацца, паспаборнічаць з кім‑, чым‑н. Вось побач з поездам ляціць варона, нібы ёй хочацца паспрачацца ў быстрыні з ім. Колас. Ты крычыш, мора, а я Не магу паспрачацца з табою, Ты завеш, мора, а я Тваіх даляглядаў баюся. Кірэенка. І кожны, хто бачыў Клумава, верыў: такі чалавек можа паспрачацца са смерцю. Новікаў. // Зраўняцца, стаць нароўні з кім‑, чым‑н. Па мяккасці гумару, па зайздросным пачуцці мастацкай меры, уменні дасканала стварыць вобраз .. песня можа паспрачацца і з лепшымі паэтычнымі ўзорамі фальклору. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)