Ну́цер ’конь, кабан напаўпакладаны або з прыроднай анамаліяй’ (ТС). Відаць, утворана шляхам адваротнай дэрывацыі з нутрэц ’тс’; менш верагодна захаванне першаснай формы, суадноснай, напр:, са славен. noter ’унутр’, рус. ну́терь ’сярэдзіна, вантробы’ і пад. Гл. нутро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вантро́ба (БРС, Бір. Дзярж., Інстр. I, Нас.), вантробʼе ’тс’ (Касп.), вантробкі ’лівер’ (Малч., Нас.), вантробы ’трыбухі’ (Сцяшк. МГ, Шн., 2). З польск. wątroba (Жакава, Бел.-рус. ізал., 47–48; Кюнэ, Poln., 115; Брукнер, 605; Рудніцкі, 1, 309).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перае́сці, пераем, пераясі, пераесць; пераядзім, пераясце, пераядуць; пр. пераеў, ‑ела; заг. пераеш; зак.

1. чаго і без дап. З’есці больш, чым трэба; аб’есціся. Дзіця пераела.

2. каго-што і чаго. З’есці ўсё, многае. [Бацька:] — І прыбралі ўсё за пагоду, і змалацілі як мае быць, у засекі засыпалі. Думалі хлеба не пераядзім. Сабаленка.

3. што. Раз’ядаючы, разбурыць, раздзяліць на часткі. Іржа пераела жалеза.

•••

Пераесці (ад’есці) нутро (кішкі, вантробы) каму — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́дынг ’запяканка з тварагу, мукі і інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. пу́динг з англ. pudding (або ням. Pudding, фіксуецца з 1700 г.), што, у сваю чаргу, з франц. boudin ’крывянка’ (> польск. bydyń ’малочны кісель’), у аснове якога лац. botulus ’каўбаса; вантробы’ (Фасмер, 3, 401; Васэрцыэр, 180; Сной, 513).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбу́х (трабу́х, трябу́х) ‘страўнік’ (ТСБМ, Федар. 4, Бяльк., Касп., Варл., Сцяшк., Сл. Брэс., Пятк. 2, Растарг.), ‘страўнік у жывёл’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), ‘кіндзюк; страўнік жывёлы, начынены грэцкай кашай са шкваркамі альбо з кавалачкамі сала’ (Ласт., Малч.), ‘вантробы’ (Байк. і Некр., Др.-Падб., Сл. Брэс.), ‘сальцісон’ (Сл. Брэс.), трыбухі́вантробы (страўнік, кішкі і інш.)’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Ласт., Пятк. 2, Байк. і Некр., Мат. Гом., Мат. Маг., Юрч. Вытв.), трыбухе́ ‘тс’ (Скарбы), трыбушкі́ ‘ўнутранасці дробных жывёл, якія ўжываюцца ў ежу (парасячыя, індычыя, рыбныя)’ (Нас.), трыбу́х/трыбушо́к ‘пуп у птушак’ (гродз., ЛА, 1), трыбу́х ‘пуза, чэрава’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Байк. і Некр., Вруб.), ‘вялікі жывот’ (Сл. ПЗБ, Скарбы, Жд. 1); ст.-бел. требухи ‘трыбухі, вантробы’ (ГСБМ), ц.-слав. трибухъ ‘страўнік, жывот’; сюды ж трыбуха́ч ‘пузаты чалавек’ (в.-дзв., Шатал., Сцяц.; маладз., Янк. Мат.; клец., Нар. лекс., ТСБМ, Сцяшк., Сл. Брэс.), ‘чалавек з вялікім жыватом’ (карэліц., ЖНС; гарад., Сл. ПЗБ); трыбухле́й ‘брухач, пузан’ (зэльв., Нар. словатв.; івац., Сл. ПЗБ); трыбушы́шча ‘таўстун’ (Юрч. СНЛ); трыбушы́на ‘цела, тоўстае чэрава’ (Нас.), трыбу́шнік ‘падчарэўе (сала з ніжняй часткі свіной тушы)’ (дзятл., ЛА, 4), трыбушня́ ‘трыбухатая’ (Сцяц.), трыбуха́тасць ‘тлустасць’ (Юрч. СНЛ). Укр. требу́х ‘чэрава’, ‘страўнік’, ‘вантробы жывёлы’, ‘свіны страўнік, начынены мясам і правялены’, требу́ха́ ‘тс’, трибу́х ‘тс’, трембуха́ч ‘пузан’; рус. требуха́вантробы’, польск. дыял. trybuch, terbuch ‘чэрава, пуза’, н.-луж. tarbuch ‘тс’, усх.-чэш. terboch ‘тс’, ст.-чэш. teřbuch, teřich (у якім ‑řich пад уплывам břich ‘пуза, чэрава, жывот’), славац. terbuch, trebucha ‘падбародак’, ‘вялікае пуза, чэрава’, славен. trébuh ‘жывот, пуза, кішэчнік’, trebûšec, trebûšek, trebûšič ‘тс’, рэз’ян. tríbu, trebuh, treibuh ‘чэрава, пуза’ (XVI ст.), харв. tr̀buh, чак. trbȕh, серб. тр́бух ‘жывот, кішэчнік’, ‘пуза’, тр́ба ‘страўнік’, тр́бу, трбу̏а ‘тс’, балг. тръбу́х, тъ́рбух ‘жывот, пуза’, макед. трбув ‘жывот; страўнік’, ст.-слав. тръбухъ ‘рэшткі з вантробаў’, ‘кішэчнік’. Этымалогія і рэканструкцыя праславянскай формы няпэўныя (ESJSt, 17, 995). Прасл. *tьrbuch, згодна з Карскім (1, 188), адпавядае найбольш распаўсюджанай форме беларускага слова; рус. требух таксама можна вывесці з прасл. *tьrbuxъ; да апошняга ўзводзяцца некаторыя паўд.-слав. лексемы. Для славенскай мовы адпаведным з’яўляецца *trěbuxъ (Сной у Бязлай, 4, 217–218), для н.-луж. характэрна *tъrb‑ , а для зах.-слав. моў — *terb‑ (пасля метатэзы плаўных з *treb‑). Дапускаючы прасл. *terbuxъ/*tьrbuxъ, Куркіна (ОЛА, Исследов. 1984, 275) тлумачыць семантыку слова як ‘вантробы забітага звера, з якіх даставалі (“выцярэблівалі”) ‘мяса’, гл., аднак, супрацьлеглае дзеянне ў трабі́ць ‘набіваць у трыбух’: трабіць і трабіць трабух (Мова Сен.). Экспрэсіўная суфіксацыя, як у *kъlbuxъ (Глухак, 637), параўн. каўбу́х ‘страўнік жывёлы’ (Сл. ПЗБ), гл. коўб2. Іншыя версіі з’яўляюцца менш пераканаўчымі. Сюды ж, відаць, таксама трыбушно́ ‘сытна, трывала’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нутро́вантробы, унутранасці’ (Нас., Гарэц., Пятк. 2, Касп.), ’сярэдзіна, унутраная частка’ (Сцяшк., ТС), нутрэ́ ’тс’ (ТС), нутрё ’унутранасці’ (Грыг.), нутра́, нутры́, мн. ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. нутро́ ’тс’, рус. нутро́, нутра́, нутрё, нутрь ’тс’. Са старога прыставачнага ўтварэння *vъn‑ǫtrь ’сярэдзіну’, што было пераасэнсавана, як *vъ‑nǫtrь (Фасмер, 3, 90), гл. уну́тр. Параўн. яшчэ ст.-бел. нꙋтрь моѧ переменилосѧ, ноутръ моѧ, нγтрь мои, оу нγтри моє​м (Псалтыр XVI ст., гл. Карскі 2-3, 17), чэш. nitro ’унутранасць, нутро’, славац. vnútro ’тс’ — новыя назоўнікі на базе пераасэнсаванай часткі *‑nǫtrъ (Махэк₂, 696). Звяртаюць увагу на паралельнае грэч. ἔντερα, мн. л. ’унутранасці, вантробы’, ст.-інд. antrám ’тс’, літ. įščios ’тс’ (Бязлай, 2, 228 і інш.). Сюды ж таксама ну́троносць ’тс’ (ТС, магчыма, пад уплывам рус. внутренность), нутраны́, нутрэнны́ ’выняты з нутра’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.), нутро́ны ’унутраны’ (Сл. ЦРБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падро́бківантробы сярэдніх і дробных жывёл’ (Нас.), падрабя́жжа ’унутранасці жывёлы’ (Сл. ПЗБ), подробэ́нькэ, пудрубы́нкы ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. подрі́б, подро́би, польск. podroby, dróbki ’тс’. У іншых славян безпрыставачныя: чэш. drob, drůbky, славац. droby, серб.-харв., славен. drob ’унутранасці жывёлін; дробязь, адкіды’, балг. дроб ’печань, лёгкія’. Вытворныя ад асновы drob‑ (гл. драбіць, дробны; параўн. яшчэ Трубачоў, ЭССЯ, 5, 122) (Брукнер, 87; Фасмер, 1, 539). Інакш Махэк (128), які звязвае з праслав. ǫtroba (гл. утроба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перае́сці сов.

1. в разн. знач. перее́сть; (о ржавчине — ещё) изъе́сть;

дзіця́ перае́ла — ребёнок перее́л;

іржа́ перае́ла жале́за — ржа́вчина перее́ла (изъе́ла) желе́зо;

2. (всё, многое, в несколько приёмов) перее́сть, съесть;

п. ўсю бу́льбу — перее́сть всю карто́шку;

п. нутро́ (вантро́бы) — вы́мотать кишки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ля́біх, лябі́х, ля́бех ’гультай, лежань, абібок’ (Мядзв., Бяльк., Растарг., Ян.; рэч., Мат. Гом.). Кантамінаваная форма, у якасці магчымых зыходных якой можна назваць: лебахі (аналагічная семантыка ў лантухвантробы’ > ’гультай’), лямец, лімах (гл.) і зах.-бран. ла́бза ’тоўстая, няўклюдная жанчына, дзяўчына’, арханг. лявза́ ’някемлівы, няспрытны чалавек, разява’, пск., цвяр. лябза́, ля́бзя ’тс’, параўн. і дан., краснадарск. лабзай ’тоўсты, здаровы, але гультаявалі чалавек’. Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 70–73). Сюды ж лябехава́ты ’непаваротлівы’ (добр., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нару́чэ, нару́ччэ ’бярэмя (дроў), ахапак (сена)’ (брэсц., Нар. лекс.), польск. naręcze ’абярэмак, ахапак’, чэш. náruci ’абдымкі; ахапак, абярэмак’, славен. насосе, narócje ’абдымкі, прыпол; абярэмак, ахапак’, серб.-харв. Häpynje ’абдымкі’, napynaj ’ахапак, бярэмя’, балг. на́рън ’ахапак’, дыял. на́ръче ’тс’. Прасл. *narocbje, да рука (гл.); Бязлай у славен. пагосце бачыць зліццё двух розных слоў: *na‑ręčbje (< jęka) і *па‑ rocbje, да апошняга ст.-чэш. пагосце, патку, närocky ’scrotum’, ст.-польск. narokiвантробы, унутранасці’ (Бязлай, 2, 214; Esej і, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)