Ро́спаркі, ро́споркы — частка кроснаў (Сл. Брэс.), ро́спыркі, роспіркі, распо́ры ’гарызантальныя папярочныя планкі, што змацоўваюць раму ткацкага станка’, ’пругі пры тканні’ (Уладз.). Да распіра́ць (гл.). Аналагічна рус. распорка, польск. rozporka, rozpora, rozpornica, чэш. rozpora, rozpěra, rozporek ’перакладзіна’, ’распорка’, ’распорная бэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́га ’падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога’ (Шушк., Нар. сл., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’падважнік’ (Бел.-укр. ізал.). Запазычана з ням. Lagebalkenбэлька ў столі’ ці з Lagerbalken ’брус для падымання грузаў’. Сюды ж ла́гі ’падстаўка пад вулей’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бант1 ’бант’. Рус., укр. бант. Лічыцца запазычаннем з польск. мовы (польск. bant, banta < ням. Band; да ням. слова гл. Клюге, 48). Фасмер, 1, 121; Шанскі, 1, Б, 35.

Бант2 ’жэрдзе, якое прыбіваецца паміж кроквамі’ (Тарнацкі, Studia, Сцяшк. МГ). Паводле Тарнацкага, непасрэднае запазычанне з ням. Band. Параўн. яшчэ ст.-бел. бантбэлька’, бел. дыял.бэлька ў гумне’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 1966, 147). Параўн. бант1, ба́нта. Гл. і Фасмер, ZfslPh, 28, 116.

Бант3, дыял. ’абруч на бочцы’ (ст.-бел. бант ’абруч’, Чартко, Бел. лінгв. зб., 1966, 147). Паводле Чартка, там жа, з с.-в.-ням. bant ’тс’. Параўн. яшчэ Шалудзька, Нім., 21.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасоў, перэсоў ’жэрдка, падвешаная на бэльцы і працяглага« ад печы да пярэдняй сцяны, выкарыстоўваемая ў якасці вешалкі’ (слонім., Шн. 3; жытк., Мат. Гом.; ТС; Нар. сл.). Укр. вах.-валын. nupucóeaбэлька ў гаспадарчым будынку’, рус. Пересов ’жэрдка з фіранкай, што аддзяляе пярэднюю частку хаты ад прасторы каля печы’, ст.-рус. пересовь ’брус, нясучая бэлька. маціца’ (XVI ст.). Усходнеславянскае. Першапачаткова, відаць, з *pro‑sov‑b© жэрдка усоўвалася ў адтуліны ў бабках, на якіх яна вісела, параўн. польск. przesuwać (się) ’перамяшчаць, перасоўвацца, усоўвацца, пралазіць’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамлю Бел.-рус. ізал., 63). Аб уключэнні прыстаўкі *pro‑ ў *per‑ (> пера-) гл. ESSJ, 1, 164. Гл. таксама соваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атра́ма, тра́мабэлька ў хаце, што падтрымлівае іншыя бэлькі’ (БРС, ЭШ, Касп.), атраміна (Касп.); трам, трамо́к, отра́ма (Шушк.); атран (КЭС). Пра рэалію — трам гл. Малчанава, Мат. культ., 95. З XVII ст. трамъ (Булыка, Запазыч.). Укр. трамбэлька, вага’, отрамувати ’абчасаць, зрабіць бэльку чатырохграннай’, трям, трямокбэлька; частка ткацкага станка’. Польск. (з XVI ст.) — tram, чэш.ст.-чэш.), славац. tram, в.-луж., н.-луж. tramaн.-луж. tramʼ), славен. trȃm(e) ’тс’. Брукнер (574, 575), Махэк₂ (649) абгрунтавана лічаць запазычаннем з ням. Tram, ст.-в.-ням. trame ў заходнія славянскія мовы (і славенскую); беларускае і ўкраінскае з заходнеславянскіх, для беларускай верагодная крыніца — польская. А‑ мае пратэтычны характар. Цяжка згадзіцца з меркаваннем Цыхуна (Лекс. балтызмы, 50) пра запазычанне з літ. atramà ’падпора, устой’, паколькі семантыка літоўскага слова супадае з беларускай, а незафіксаваная ў літоўскай форма без a‑ пашырана ў беларускай мове больш, чым з а‑; націск у літоўскай таксама адрозніваецца ад беларускага, які супадае з польскім. Агульнасць польскай, беларускай і літоўскай форм можа азначаць (насуперак Цыхуну) і пашырэнне польскай формы, прадстаўленай хаця і без пратэзы ва ўсіх заходнеславянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ва́нчас, ванчос, ванчэс, ванчус ’дубовы брус, клёпкі, дошкі на клёпкі’ (Кольб., КЭС, Гарб.); ’від лесаматэрыялу’ (КСТ). Да літ. vančos, лат. vantis ’дубовы брус, бэлька для прывязвання якара’ (Карскі, Труды, 391, 482; Карскі, РФВ, 49, 13; Фасмер, 1, 272; Рудніцкі, 1, 310; Аткупшчыкоў, Лекс. балтызмы, 32–33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пражы́ліна ’кладзі (смарг., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. прожилинабэлька, жэрдка’. Прэфіксальна-суфіксальны дэрыват ад жыла, гл. жыліна ’трама, жэрдка’; апошняя параўноўваецца таксама з серб.-харв. жила ’дапаможная кроква, лата’ (Ареал. исслед., 1971, 98), а таксама з балг. жилици ’тонкія жардзіны для пакрыцця страхі вясковай хаты’, жшник ’лата’ (БЕР, 1, 545).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачэ́п1 (БРС, Шат.), ’бервяно, што кладзецца на апошні вянок зруба’, ’бервяно, якое кладзецца над дзвярыма або войнамі’ (Сцяшк.), ’бэлька на хаце’ (свісл., дзятл., Весці АН БССР, 1969, 4, 126), ачэпа ’тс’ (ваўк., В. В.), учэпа ’тс’ (Шушк.), ачэп ’узор вугла з вертыкальнымі зарубкамі’ (КЭС, лаг.), параўн. польск. oczap, ocap, осера ’бервяно над дзвярыма ў хаце; бэлька ўздоўж сцяны, якая злучае (oczepia) слупы апоры’. Ад ачапіць ’пакласці зверху, ахапіць’, гл. чапаць; геаграфія назвы на польскай тэрыторыі (Мазоўша, Любліншчына) сведчыць аб яе запазычанасці, параўн. указанні на архаічнасць канструкцыі на беларускай тэрыторыі, гл. Бел. нар. жыллё, 44.

Ачэ́п2 ’жэрдка’ (Арх. ГУ), укр. очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт да берага’, рус. очап ’калодзежны журавель; жэрдка для падвешвання калыскі’. Гл. очап; параўн. Фасмер, 3, 177.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Абваліцца, упасці пад дзеяннем уласнага цяжару. Дзверы затрашчалі і рухнулі. П. Ткачоў. Сцяна лёгка рухнула, і нейкая бэлька павісла на ствале гарматы. Грамовіч. Агонь жа тым часам разгараўся, вось-вось павінна была рухнуць страха. Кулакоўскі. // Упасці з шумам усім цяжарам (пра чалавека). Бандыт разгубіўся і рухнуў на снег. Броўка.

2. перан. Пераехаць існаваць, знікнуць. [Юстын:] — І раптам — вайна. Адразу ўсе планы, усё шчасце людское рухнула. Краўчанка. Рухнулі старыя Міхалавы ідэалы, рассыпаліся былыя надзеі, згінулі ранейшыя мары, пакінуўшы пасля сябе прыкрую памяць. Кудраўцаў. У лютым 1917 г. рухнуў царызм. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перару́б1 ’капітальная, канявая сцяна, якая падзяляе хату на ’ часткі’ (докш., Янк. Мат.; брасл., Сл. ПЗБ), пэрэру́б, пара руб. перару́б ’тс’ (пін., ветк., бых., ЛА, 4). перарубная сцяна ’тс’ (рагач., ельск., Мат. Гом.). Укр. па)’Д.**зах. переруб ’засек’, бойк. переруба ’перагародка ў скрыні, у хаце, у каморы, куды ссыпаюць збожжа’; рус. переруб, переруба ’драўляная перагародка ў сялянскім доме ці ў нежылых пабудовах’, ст.-рус. перерубь ’тс’ (з 1576 г.). Усходнеславянскае. Да пера- і рубіць, рубаць (гл.), якое да прасл. *robiti, robati. Польскаму przerąb адпавядае проруб ’гірарубленая дзірка, палонка’, рус. прорубь ’тс’.

Пераруб2 (пірару́б) ’бэлька ў гумне, на якую ставіцца дзед — паўбоціка, апора для падоўжнай бэлькі, — па апошнюю абапіраецца верх страхі’ (паўн.-віц., ЛА, 4), перару́п ’тс’ (паст., глыб., Сл. ПЗБ) — у выніку пераносу значэння па сумежнасці: ’сцяна’ > ’верхняе бервяно сцяны, бэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)