Плюга́вы ’мізэрны, худы, нікчэмны’, ’мярзотны, агідны’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Сержп., Мік., Маш., Юрч. СНЛ; пух., Сл. ПЗБ), ’сыры (пра дровы)’, ’сапсаваны (пра кроў)’ (пух., Сл. ПЗБ), ’дрэнны, нязграбны’ (Касп.), ’дрэнны’, ’брудны’ (Сл. Брэс.), ’брудны, гразкі’ (пін., Шатал.), плюга́вец ’нягоднік’ (Бяльк.), плюгаўка ’агідная жанчына, неакуратная’, пух. плюгоўка ’шкодная жанчына’ (Сл. ПЗБ), плюга́нка ’агідная’ (Мал.), плюгаўка ’брыдкія, агідныя насякомыя і жывёлы: свярчок, мыш, павук’ (Нас.), плюгаўства ’машкара’ (паст., Сл. ПЗБ; ТС), ’нікчэмнасць’ (Юрч. СНЛ), плюга́віньня, плюга́ўліньня ’зневажанне, прыніжэнне’, плюгавіць ’апаганіць нечыстотамі, брудам’, плюга́віцца ’псавацца’, плюга́вінне ’бруд з ванітаў і харкавіння’ (Нас.). Укр. плюга́вий ’гадкі, нікчэмны’, рус. плюга́вый ’мярзотны, паскудны’, польск. plugawyбрудны, агідны, гнюсны, мярзотны’, чэш. plihlý, plihý ’абвіслы’, plouhati ’цягнуць, валачы па гразі’, зах.-чэш. plíhati ’цягнуцца, валачыцца, ледзь ісці’, славац. pľuhavý ’мярзотны, гнюсны, паскудны’, ’брыдкі, агідны’, ’кепскі (пра надвор’е)’; pľuhať sa ’пэцкацца’, славен. plúhek ’нясмачны’, дыял. plígek ’несалёны’, ’пусты’. Прасл. plʼugъ ’мокры, рэдкі, брудны’ (Сной–Бязлай, 3, 62), роднаснае лат. blʼugt ’мякнуць’, ’станавіцца слізкім’ (Махэк₂, 462) < і.-е. pleu̯‑ ’цячы, ліць, плаваць’. Памылкова Фасмер (3, 289), Брукнер (419) выводзяць *pljugavъ з plʼujǫ > плюю > плява́ць (гл.). Атрэмбскі (JP, 61, 1961, 3, 182) выводзіць з plucha, якое з pluskać.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Разкярэ́ша (розкере́ша) ’нерастаропны, маруда’ (іван., Непакупны, Связи, 194), ’брудны, мурза’ (пруж., там жа), укр. палес. розкере́ша ’крываногі, клышаногі’, ’развілка ў сасне’. Кантамінацыя балт. keréža і разкарака (разкоря́ка) ’разгалінаванае дрэва’ (Непакупны, Связи, 195). Гл. раскярэша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нясве́жы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў з цягам часу свежасць, свае натуральныя якасці. Нясвежыя прадукты.

2. перан. Пазбаўлены свежасці, яркасці. Якаў застаў Вярбіцкага дома. Той нядаўна прачнуўся, і твар яго быў памяты і нясвежы. Чарнышэвіч.

3. Які доўга насілі; заношаны, брудны. З-пад расшпіленага каўняра кіцеля ў хлопца, віднелася нясвежая цяльняшка. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыдкі, непрыгожы, непрыстойны, агідны; гідкі (абл.); вульгарны, нецэнзурны (кніжн.); брудны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Вазго́ля ’маруда’ (Юрч.). Да вазголя ’пэцкаль, мазюра’ < *вазгаць ’пэцкаць’, якое звязана з вазгры (Вярэніч, Бел.- укр. ізал., 10–11). Параўн. рус. вазгать, вазганить ’пэцкаць, вэдзгаць, квэцаць’, вазгун, вазгунья, вазган, вазгала, вазгалья ’неахайны, брудны чалавек, пэцкаль’ (Даль). Гл. Фасмер, 1, 267; Махэк₂, 697.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́занка ’хата з гліны або з абмазаных глінай дрэва, цэглы’ (ТСБМ) паходзіць з паўд.-рус. арэалу ці ўкр. мовы. Да ма́заць (гл.). Сюды ж аднолькавае па форме лід. ма́занка ’падмазка’ (Сцяшк. Сл.) і дзятл. ма́занкабрудны (аб дзіцяці), які запэцкаўся’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камя́к, ‑а, м.

Сціснуты, змяты або злеплены ў адно кавалак якой‑н. мяккай, рыхлай масы. Камяк снегу. Камяк гразі. □ Лямеш глыбока нырнуў у зямлю, выварочваючы яе набок рассыпчатымі камякамі. Гартны. Сам Іванок ляжаў у сваім логаве, змяўшы нагамі даматканую коўдру і збіўшы падушку ў нейкі брудны камяк. Колас. // перан. Пра спазмы ў горле. У горле засеў горкі камяк.

•••

Першы блін камяком гл. блін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пол 1, ‑у, м.

Сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць мужчынскія і жаночыя арганізмы і супроцьпастаўляюцца адзін другому. Мужчынскі пол. Жаночы пол.

•••

Дужы пол (жарт.) — пра мужчын.

Прыгожы (слабы) пол (жарт.) — пра жанчын.

пол 2, ‑а, м.

Палаткі, нары. Хата нагадвала даўнейшую курніцу: чорная земляная падлога, брудны і таксама чорны на ўсю хату пол, па якім ўпокат спала ўжо немалая Прахорава сям’я. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнама́зы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае цёмную скуру, смуглявы. У прыадчыненых дзвярах паказаўся член сельсавета, высокі, хударлявы і чарнамазы. Крапіва. За будкі прывязаны коні, старыя [цыганы] паважна ідуць і кураць, а бойкія, чарнамазыя хлапчукі .. выстаўлялі ручкі і прасілі хлеба. Каваль.

2. Брудны, выпацканы, мурзаты. Ды развеяў настрой чалавеку Качагар, чарнамазы, як чорт... Ён, як прывід, з’явіўся аднекуль, Нахіліўшыся злёгку на борт. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кара́выбрудны’ (Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Мат. АС, Янк. III), укр. коравий ’закарузлы, закарэлы’, рус. корявый ’тс’, чэш. koravý ’зацвярдзелы’, славац. koravi ’закарузлы’, балг. кораб ’цвёрды’, серб.-харв. ко̀раб ’цвёрды, закарузлы’ узыходзяць да прасл. koravъ, якое да kora (Трубачоў, Эт. сл., 11, 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)