бру́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бру́дны бру́дная бру́днае бру́дныя
Р. бру́днага бру́днай
бру́днае
бру́днага бру́дных
Д. бру́днаму бру́днай бру́днаму бру́дным
В. бру́дны (неадуш.)
бру́днага (адуш.)
бру́дную бру́днае бру́дныя (неадуш.)
бру́дных (адуш.)
Т. бру́дным бру́днай
бру́днаю
бру́дным бру́днымі
М. бру́дным бру́днай бру́дным бру́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

бру́дны, -ая, -ае.

1. Нячысты, з брудам на паверхні, засмечаны.

Брудныя рукі.

2. Пра колер: невыразны, няяркі, нячысты.

Б. колер.

3. перан. Пазбаўлены маральнай чысціні, агідны.

Брудная душа.

|| наз. бру́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бру́дны

1. (запачканный) гря́зный, нечи́стый; неопря́тный;

~ныя ру́кі — гря́зные (нечи́стые) ру́ки;

~ная бялі́зна — гря́зное (нечи́стое) бельё;

2. (о цвете — неоднородный, сероватый) гря́зный, нечи́стый;

~ная фа́рба — гря́зная (нечи́стая) кра́ска;

3. перен. (лишённый нравственной чистоты) гря́зный, нечи́стый, нечистопло́тный;

б. ўчы́нак — гря́зный посту́пок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бру́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Нячысты, нямыты, з прыкметнымі слядамі пылу, бруду на паверхні. Склеп быў нізкі, вільготны, з прапыленымі, бруднымі сценамі. Лынькоў. Уздыхае барадаты, а потым ідзе назад у сенцы, цяжка ступаючы бруднымі патрэсканымі нагамі па гладкай, як ток, зямлі. Мурашка. Старая выцягнула са свайго падгалоўя брудную, працёртую на спіне кашулю. Брыль. / у знач. наз. бру́днае, ‑ага, н. Да чыстага бруднае не прыстае. Прымаўка. // Непрыбраны, засмечаны, запушчаны. Цьмяны дрыготны агонь асвятліў раскошную хату — амаль пустую і страшэнна брудную. Зарэцкі.

2. Такі, дзе асноўны колер выступае невыразна, няярка. Сонца заходзіла за брудную, празрыстую павалоку. Лобан.

3. Прызначаны для адкідаў. Бруднае вядро. // Які мае дачыненне да чаго‑н. нячыстага, маркага. Брудная работа.

4. перан. Грубы, непрыстойны, агідны. Брудная лаянка. Брудныя думкі. Брудныя плёткі, намеры.

5. перан. Які выклікае маральную агіду. Брудная справа. Брудная роля. Брудная душа. □ [Ціхан] прызнаўся Мальвіне, што даўно хацеў уцячы з-пад начальства Мачуліна, бо той — чалавек нікчэмны і брудны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бру́дны schmtzig, nsauber, nreinlich (неахайны);

бру́днае вядро́ (пад смецце) Mülleimer m -s, -;

бру́дная спра́ва ine schmtzige [hässliche] Sche;

займа́цца бру́днымі спра́вамі kine wiße Wste [Dreck am Stcken] hben;

бру́дная вайна́ schmtziger Krieg

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мурза́ты, -ая, -ае (разм.).

Запэцканы, брудны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заму́рзаны, -ая, -ае (разм.).

Брудны, неахайны.

З. твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задры́паны, -ая, -ае (разм., пагард.).

Заношаны, брудны.

Задрыпанае паліто.

З. выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мурзо́цце

‘запэцканы, брудны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. мурзо́цце
Р. мурзо́цця
Д. мурзо́ццю
В. мурзо́цце
Т. мурзо́ццем
М. мурзо́цці

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

чарнама́зы, -ая, -ае (разм.).

1. Смуглявы і чорнавалосы.

Ч. хлопчык.

2. Брудны, мурзаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)