Перахрысці́цьбалюча ударыць’ (люб., Нар. словатв.). Да пера- (гл.) і хрысці́ць, гукапераймальнага паводле паходжання: магчыма, суадносіцца з прасл. *xvorstati, параўн. экспрэсіўныя ўтварэнні хра́снуць ’моцна выцяць’, хра́снуцца ’ўпасці, паваліцца, моцна стукнуўшыся’, дыял. (драг.) хроснуты ’ўдарыць’ і хво́снутысь ’ударыцца’, рус. хворостыть, чи‑хво́стить ’моцна сцёбаць’, польск. chróstać, н.-луж. kšostaś, в.-луж. chrósćić, чэш. chrastiti і chřastati ’грукаць дзвярыма’, ’біць некага палкай’ (гл. Махэк₂, 206 і 207): другасна (іранічна) атаясамлена з хрысці́ць (гл.), перахрысці́ць ’перажагнаць, палажыць крыж (рукою)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

налі́ха, прысл.

Разм.

1. Для якой патрэбы, нашто. Наліха ён мне здаўся. Наліха мне гэта. □ У Язэпа .. балюча пачало ныць у жываце. Вось калі пачнецца расплата! Наліха было ісці за дзедам. Мог бы вырвацца. Асіпенка.

2. (у спалучэнні са словам «як»). На няшчасце; назло. Як наліха пайшоў дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыжму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). [Рога] выбегла на двор, прыжмурылася ад яркага святла, якое балюча ўдарыла ёй у вочы. Лынькоў. Шахневіч сеў на лаву і, зацягнуўшыся дымам папяросы, прыжмурыўся. Краўчанка. // Прыплюшчыцца, прыкрыцца (пра вочы). Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недарава́льна, прысл.

1. Прысл. да недаравальны. Касцянок балюча перажываў.. прастой у такі час, калі калгасы зоны зноў, як і ў мінулым годзе, недаравальна зацягвалі сяўбу жыта. Шамякін.

2. у знач. вык. Не заслугоўвае прабачэння. [Чарняхоўскі:] — Вам даверылі важнейшую справу — разведку, лёс тысяч людзей, а вы, відаць, дастаткова не цэніце гэта... Разведчыку гэта недаравальна... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышчамі́ць, ‑шчамлю, ‑шчэміш, ‑шчэміць; зак., каго-што.

Заціснуць, зашчаміць паміж кім‑, чым‑н. Немачка здзіўлена прышчаміла зубамі румяную ніжнюю губку і змоўкла. Брыль. Зноў сунуў руку пад вечка, ды якраз у гэты момант жанчына села на кашолку і балюча прышчаміла Сцёпку руку. Хомчанка.

•••

Прышчаміць хвост каму — паставіць каго‑н. у цяжкае, безвыходнае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыва́ць несов.

1. терпе́ть; выде́рживать;

было́ балю́ча, але ён ~ва́ў — бы́ло бо́льно, но он терпе́л (выде́рживал);

2. (сохраняться, держаться) продолжа́ться, дли́ться;

спако́й ~ва́ў нядо́ўга — споко́йствие продолжа́лось (дли́лось) недо́лго;

3. (сохранять пригодность) выде́рживать, держа́ться, служи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бічава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., каго-што.

Біць, хвастаць бізуном, бічом. / Аб падобным уздзеянні чым‑н. на што‑н. Да крыві мне грудзі, твар Шторм бічаваў балюча. Танк. // перан. Выкрываць недахопы, рэзка крытыкаваць. З агідай бічаваў паэт духоўнае ўбоства ў вершах «Званковы валет», «На шашы». Лойка. Гаруе Насця і бічуе Сама сябе за свой парыў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Моцна, балюча біць, жорстка мучыць. Вядома, Як допыт чыняць там паны, Як б’юць, катуюць, гнуць і ломяць, Як вінавацяць без віны. Колас. Катавалі [зняволеных] гумовымі кіямі, шампаламі, прыкладамі, калолі іголкамі, расціскалі пальцы дзвярамі. Паслядовіч. // перан. Дакараць, прымушаць пакутаваць, мучыцца. — То чаго ж ты так катуеш сябе за тое, што паспяваў трохі? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць люднага; мнагалюднасць. Пасля мазырскага бруку, жывой люднасці на вуліцах, прыпяцкага вясёлага прастору — як бы .. дрымотным і балюча бедным убачылася дарагое сяло. Мележ.

2. Колькасць людзей (насельніцтва, прысутных і пад.). Нарада па сваёй люднасці атрымалася значна большая, чым думалі. Ермаловіч.

3. Разм. Жыхары, насельніцтва; людзі. Зірнуў .. [Даніла] — люднасці багата, Ну, нібы ў бочцы селядцоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерво́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае павышаную ўзбуджальнасць. Нервозны чалавек.

2. Звязаны з раздражненнем, узбуджанасцю нерваў. Нервозны настрой. // Які выражае, выдае нервознасць, узбуджанасць, раздражненасць. Нервозны смех, брудныя словы невядомай жанчыны, кінутыя .. [Луізе] у твар, балюча кальнулі ў сэрца. Шашкоў. Віктар ледзь не давіцца нервозным смехам. Карпюк.

3. Неспакойны, трывожны. З некаторага часу Астранамічны інстытут жыў нейкім нервозным, узбуджаным жыццём. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)