непрыня́цце, ‑я, н.

Адмаўленне ад прыняцця чаго‑н. Непрыняцце належных пер. □ Забеспячэнне іску дапускаецца ва ўсякім стане справы, калі непрыняцце мер забеспячэння можа ўскладніць або зрабіць немагчымым выкананне рашэння суда. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галадо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

1. Разм. Тое, што і галаданне. // Галодны час. Шчупак пасля доўгай зімовай галадоўкі робіцца асабліва пражэрлівым. Шашкоў.

2. Адмаўленне ад яды ў знак пратэсту. Аб’явіць галадоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадэ́рн, -у, м.

1. Кірунак у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якому ўласціва супрацьпастаўленне мастацтву мінулага, адмаўленне прамых ліній, вуглоў на карысць натуральных ліній, арнаментальнасць.

2. у знач. прым., нязм. Пра стыль дэкадэнцкага кірунку ў мастацтве.

Мэбля-м.

Стыль-м.

3. Што-н. сучаснае, моднае (разм.).

Пагоня за мадэрнам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўмяша́нне, ‑я, н.

Адмаўленне ад умяшання ў што‑н. Даволі палітыкі неўмяшання У п’янства і рознае ашуканства! Панчанка. // У міжнародных адносінах — адмаўленне ад умяшання ў справы іншых дзяржаў. Адносіны СССР з іншымі дзяржавамі будуюцца на аснове захавання прынцыпаў суверэннай роўнасці; узаемнага адмаўлення ад прымянення сілы або пагрозы сілай; непарушнасці граніц; тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў; мірнага ўрэгулявання спрэчак; неўмяшання ва ўнутраныя справы; павагі правоў чалавека і асноўных свабод; раўнапраўя і права народаў распараджацца сваім лёсам; супрацоўніцтва паміж дзяржавамі; добрасумленнага выканання абавязацельстваў, якія вынікаюць з агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права, з заключаных СССР міжнародных дагавораў. Канстытуцыя СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́ка ’не; ніяк’ (бешанк., Нар. сл.; Цых.). Магчыма некалькі тлумачэнняў паходжання слова, якія маюць права на існаванне, асабліва пры дапушчэнні аманіміі форм: не́ка < не́а (адмаўленне, гл.) шляхам устаўкі к паміж галоснымі; не + ка (часціца, як у тута‑ка, тама‑ка, нямаша‑ка, немае‑ка і г. д.); утворана ад дзеяслова не́каць ’гаварыць «не»’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

негатыві́зм, ‑у, м.

Спец.

1. У медыцыне — адзін з сімптомаў расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, які праяўляецца ў бяссэнсавым супраціўленні знешнім уздзеянням.

2. У псіхалогіі — нематываванае імкненне дзейнічаць насуперак. Негатывізм падлеткаў.

3. Адмаўленне чаго‑н.; адмоўныя адносіны да чаго‑н. (без якога‑н. станоўчага сцвярджэння).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмо́ва, ‑ы, ж.

Тое, што і адмаўленне (у 1 знач.). Таццяна не знаходзіла сабе месца. Адмова Лясніцкага ўзяць яе на гэту аперацыю, у якой прымала ўдзел уся брыгада, пакрыўдзіла і ўсхвалявала яе. Шамякін. К твайму аконцу каля ганка Падходзіць варажыць цыганка. І, чуючы твае адмовы, Шыпіць пракляцця злыя словы. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суджэ́нне, ‑я, н.

1. Выказванне, меркаванне аб чым‑н., погляд на што‑н. Своеасаблівае суджэнне аб імпульсах мастацкай творчасці ёсць і ў развагах лірычнага героя эцюда «Мадонна». Лойка.

2. У логіцы — думка, у якой змяшчаецца сцвярджэнне або адмаўленне чаго‑н. адносна прадмета або з’явы.

•••

Катэгарычнае суджэнне — безумоўнае суджэнне, у адрозненне ад умоўнага або раздзяляльнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурны́, -а́я, -о́е.

1. 3 абмежаванымі разумовымі здольнасцямі; бесталковы.

За дурной галавой нагам неспакой (з нар.).

2. Які не выяўляе розуму, пазбаўлены разумнай разважлівасці.

Задаць дурное пытанне.

Дурныя паводзіны.

3. у знач. наз. дурны́, -о́га, м., дурна́я, -о́й, ж., мн. -ы́я, -ы́х. Тое, што і дурань (у 1 знач.).

Дурному закон не пісан (прыказка).

Дурны як бот; дурны як пень (разм., груб.) — пра разумова адсталага чалавека.

Няма дурных! — выказванне нязгоды з кім-н., адмаўленне выконваць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ат’яжо́жыннеадмаўленне, аднекванне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік з суфіксам ‑нне ад дзеяслова *атʼяжожыць (‑вацца), утворанага з прэфіксам ат‑/ад‑. Беспрэфіксальная форма прадстаўлена ў рускіх гаворках: язать(ся) ’абяцаць’. Язать Фасмер (4, 549) звязвае з (в)яз‑а‑ть як зваротнае ўтварэнне ад об(в)язать(ся); семантычна пераход ад ’абавязацельства’ да ’адмовы’ ад яго (выражанай прэфіксам ат‑) цалкам магчымы. Не зусім ясная ў гэтым выпадку фанетыка рускіх адпаведнікаў: язжить, яжжить ’бурчаць, лаяць’, ягать крычаць’. Фасмер параўноўвае гэтыя словы з яга (гл.). Асобнасць фіксацыі беларускага слова не дае магчымасці больш ясна тлумачыць яго паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)