Тапіна́ ’топкае месца на балоце’ (ветк., ЛА, 5), ’топкае месца, твань’ (касцюк., ЛА, 5), ’багна, твань’ (Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), ’топкае, гразкае месца, багна’ (Нас.). Параўн. рус. смал. топина́ ’гразь’, пск. топина́ ’дрыгва’. Адносна распаўсюджання і семантыкі гл. Талстой, Геогр., 169. Да тапіць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таранта ’звычайны воз’ (петрык., Яшк. Мясц.). Параўн. рус. таранта́ ’балбатун’, таранти́ть ’балбатаць’. Утворана на базе гукапераймання, параўн. таранда, тарандзіць, гл. (параўн. Фасмер, 4, 21). Паводле Махэка₂ (649), у іх аснове прасл. *tratoriti (гл. тараторыць) з новымі экспрэсіўнымі суфіксамі, параўн. укр. дыял. тарамти́ти ’з брынчаннем кідаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́к ’звязка плыта’ (Мат. Гом.), ’адзін рад змацаваных бярвенняў у плыце’ (кіраў., Нар. сл.), ’звязка для сплаву плытоў тарцом уперад’ (Дэмб. 2), ’тарэц (канец бярвенняў у плыце)’ (віц., Нар. сл.), ’кладка праз рэчку з бярвенняў’ (Бяльк.). Укр. дыял. то́рок ’невялічкі плыт’, рус. дыял. то́рок ’тс’. Гл. тар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарпа́н ’дзікі конь, які вадзіўся ў Еўропе і быў вынішчаны ў канцы XIX ст.’ (ТСБМ). Праз рус. тарпа́н з кірг. тарпан ’дзікі конь; конь, які не церпіць на сабе вершніка’, роднаснага да казах. тарпан ’наравісты конь’, тарпы ’біць пярэднімі нагамі’ (Фасмер, 4, 24; ЕСУМ, 5, 524).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысця́нка ‘шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых, Scolochloa Link.’ (ТСБМ, Кіс.), народная назва тро́скі (там жа). Варыянт з гістарычным чаргаваннем о́, якое, аднак, непаслядоўна праводзілася (Векслер, Гіст., 217), гл. трасця́нка, параўн. рус. тростя́нка ‘тс’, якое да трость ‘чарот’ з-за знешняга падабенства, параўн. троска3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыто́н ‘хвастатае земнаводнае, падобнае на яшчарку, Friturus L.’ (ТСБМ; маг., ЛА, 1), трыто́н, тріто́н ‘тс’ (віц., Грач.). Паходзіць ад грэч. Τρῖτων ‘міфічная марская істота’, назва распаўсюдзілася праз заходнееўрапейскія мовы (франц. triton), запазычана з рус. трито́н ‘род земнаводных’ (ЕСУМ, 5, 641; Фасмер, 4, 103; Арол, 4, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тусю́тка ‘выклічнік для падзывання каровы’ (дзісн., PC, 2014, 3, 36). Гукапераймальнае, параўн. укр. тусь‑тусь ‘падзыўныя словы для свінні’, рус. ту́ся ‘адгоннае слова для каровы’, тусе́нька ‘карова (у мове дзяцей)’ (СРНГ). Параўн. палаталізаванае цясю́тка ‘падзыўная назва для каровы’, цёсь‑цёсь ‘падзыўныя словы для каровы’ (Мова Сен.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэкст ‘тое, што сказана, напісана або надрукавана і звязана сэнсам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), ст.-бел. текстъ (XVII ст., ГСБМ). Мажліва, запазычана непасрэдна з лац. textus, аднак больш верагодна польскае пасрэдніцтва, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 165; у тым ліку і для рус. текст, гл. Кохман, 217.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ігы́ ’так’ (брэсц., Нар. лексіка, 77), ’ага, але’ (стаўб., Нар. лексіка, 158; Мат. Маг.), рус. дан. иги́ ’але’, варонеж. игы́ ’але, добра, так’, укр. ігі́ ’цьфу’. З і‑гы, дзе і (гл. І2) выступае ў функцыі выклічніка, гы < га (гл.) пад уплывам пачатковага і‑. Гл. ага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імча́цца, імча́ць ’вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся’ (ТСБМ). Рус. мчать, мча́ться, укр. мча́ти, мча́тися ’тс’, ст.-чэш. mčieti ’несці, цягнуць’, ст.-слав. мъчати ’кідаць’. Прасл. дзеяслоў *mъkěti, суадносны з *mъknǫti (гл. імкнуцца), Фасмер, 3, 22; КЭСРЯ, 277. Пачатковае і‑ мае практычны характар (Карскі, 1, 262).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)