Кабачо́к ’расліна Cucurbita melo pepo; плод гэтай расліны’ (БРС, КТС, ТСБМ). З рус., дзе кабак да цюрк., параўн. тур., там., чагат. кабак ’тс’, гл. Фасмер, 2, 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Расто́пша, росто́пша ’дуброўка серабрыстая, Potentilla argentea L.’ (лельч., Нар. лекс.), параўн. укр. ростопша́ ’растаропша, Silybum marianum L.’. Няясна; магчыма, звязана з папярэднім словам з-за разложыстасці расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліша́йнікі расліны ніжэйшага тыпу, якія складаюцца з грыба і водарасці, утвараючы адзін арганізм, Lichenes’ (ТСБМ; БелСЭ, 6). Навуковы тэрмін, запазычаны, відавочна, з рус. мовы. Да ліша́й, лі́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператрун ’эстрагон, Artemisia dracunculus L.’ (Дэмб. 1). З назвы іншай расліны Pyrethrum (< ст.-грэч. πυρεθρον), якая цяпер па-лацінску называецца Tanacetum L. ’гііжма’ і таксама ужываецца як прыправа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапо́тка1 ’капыт’ (ТС). Гл. рапіца.

Рапо́тка2 ’расліна скочка дахавая, Sempervivum tectorum L.’ (лельч., Бейл.). Няясна; магчыма, да папярэдняга слова з-за падабенства частак расліны з капытом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сысункі́ ’зябер, Galeopsis L.’ (бых., ЛА, 1). Да сысаць, ссаць (гл.), матывацыя звязана з наяўнасцю ў кветках салодкага рэчыва, параўн. іншыя назвы расліны: смактулькі, мядулькі, мядоўнік (Расл. св.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казяло́к1 ’расліна Tragopogon pratensis’ (Дэмб., Касп.). Дакладная паралель ва ўкр. козелок ’некаторыя віды Tragopogon’. Рус. маск. козёлик і дыял. козелька ’розныя віды казлабародніку’. Здаецца, ёсць падставы лічыць гэту назву ўсх.-слав. Да бел. і ўкр. можна дадаць яшчэ рус. ніжнегар. козелок ’расліна Sonchus oleraceus’. Гэтыя расліны не вельмі падобныя, аднак падабенства можна ўбачыць у істотных дэталях іншай расліны (Sonchus arvensis), апрача таго, можна меркаваць і аб функцыянальным пераносе (ядомыя расліны). Ва ўсякім разе фармальна ўсх.-слав. характар слова рус. прыкладам не столькі даводзіцца, колькі падмацоўваецца, бо няма падстаў лічыць бел. фіксацыі залежнымі ад укр. матэрыялу. Мяркуем, што ў даным выпадку для назвы расліны быў ужыты заонім казялок ’казляня’.

Казяло́к2 ’жалезная падстаўка ў выглядзе трыножніка’ (карэліц., нясвіж., Нар. словатв.). Укр. козелець ’штатыў у вітушцы’, усх.-палес. козлік, козюлок ’вітушка’, рус. халмаг., арханг. козелок ’некалькі калоў, жэрдак, пастаўленых разам у шацёр’, арханг. козёл (козлы) ’бярвенні, пастаўленыя ў піраміду для прасушкі’, козла ’трыножнік з жэрдак, палак для вогнішча’ (перм.); бел. канкрэтная (мясцовая) рэалізацыя, магчыма, усх.-слав. тэрміна для розных невялікіх перакрыжаваных (козлы) канструкцый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лады́га1, лады́ґа, лады́жка ’сцябло расліны’, ’сцябло дудкаватай расліны’, ’сцябло агуркоў без лісцяў’, ’ліст бурака са сцяблом’, ’кветканоснае сцябло цыбулі’ (Жд. 2, Нас., Сл. паўн.-зах.), польск., ст.-польск. łodyga ’сцябло расліны’, ’галоўка з насеннем’, ’сцябло капусных раслін’ (чэш. і славац. lodyha запазычаны з польск.Махэк₂, 338). Паводле пашырэння лексемы ладыга можна дапусціць яе паходжанне з польскай мовы. Слаўскі (5, 137) мяркуе, што гэта паўн.-слав. лексема oldyga, якая мае той жа корань, што і прасл. oldi/oldy ’лодка’, звязанае з і.-е. *aldh‑ ’выдзеўбаны ствол дрэва, лодка-чайка’. Сюды ж светлаг. лады́га ’вялікі, дарослы хлопец’ і ўкр. лади́га ’луста, акрайчык хлеба’ (семантычныя пераносы паводле падабенства).

Лады́га2 ’нага ад калена да пяты’, ’галёнка’, лады́жка ’тс’ (Нас.). Укр. сулдыга (< sǫ‑lodyga — гл. Міклашыч, Vergl. gr., 2, 285) ’нага ад калена да пяты’, рус. лоды́га ’заканчэнне галёнкі’, ’шчыкалатка’, ’косць нагі’, ’бабкі’, ’вялікая стана нагі’, ’падваконнік’, ст.-рус. ’падножжа калоны’ (з XII ст.), ’косць для гульні’. Да лады́га1. Названа паводле падабенства касцей канечнасцей да ствала, сцябла (Слаўскі, 5, 137), параўн. таксама літ. káulas ’косць’ — лац. caulis ’сцябло расліны’, ’рагавы стрыжань птушынага пяра’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзю́лька1 ’калючка, востры шып у расліны — агрэсту, ружы’ (Бяльк.); ’калючка ў вожыка; іголка ў расліны, шып’ (Нас.); ’матавіла для наматвання нітак; калючка’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і назва чартапалоху — бадзюлі (< *bodati, *bosti ’калоць’). Матавіла атрымала сваю назву па форме (шылападобныя канцы).

Бадзю́лька2, бадзюлёк ’што-небудзь маленькае’ (Бір. Дзярж.). Назва, бясспрэчна, другаснага паходжання. Першапачаткова, напэўна, тое ж самае, што і бадзю́лька1 ’калючка; матавіла’, потым маленькая калючка, маленькае матавіла і г. д.’ > ’што-небудзь маленькае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́сельнік ’расліна Erodium’ (Кіс.). Рус. а́истник, укр. бузьочник, бусьочник, буськи, журавліниє носики (Макавецкі, Sł. botan., 141–142), чэш. čapí nos, čápínůsek (Махэк, Jména rostl., 135), серб.-харв. ча̏пља, чапљика, чапљина, англ. storkʼs bill, ням. Reiherschnabel, франц. bec de grue, bec de cigogne (Сіманавіч, 186). Ад бу́сел: плады расліны вельмі падобныя да галавы з дзюбай бусла, параўн. апісанне расліны: «Іншы раз бусельнік росце по полю, з такімі дзюбамі зелле» (Арх. ГУ). Гл. Нейштадт, Определитель, 363–364; Сіманавіч, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)